Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Францішак Аляхновіч - Вікіпэдыя

Францішак Аляхновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Аляхновіч, Францішак (9 сакавіка 18833 сакавіка 1944) — драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст.

Зьмест

[рэдагаваць] Юнацтва

Нарадзіўся ў Вільні. Зь дзяцінства выхоўваўся ў артыстычным асяродзьдзі: бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сыстэматычнай адукацыі не атрымаў, хоць і рабіў некалькі спробаў вучыцца ў Віленскай гімназіі, Віленскай хімічна-тэхнічнай школе. У 1903 годзе таемна перабіраецца ў Кракаў (Аўстра-Венгрыя), дзе робіцца вольным слухачом на літаратурна-гістарычным факультэце Кракаўскага ўнівэрсытэту.

У 1904 годзе вяртаецца ў Расейскую Імпэрыю. Паступае у Варшаўскую драматычную школу, якую сканчае ў 1907 годзе. Пасьля працуе ў польскім вандроўным тэатры. У 1908 вяртаецца ў Вільню. Уладкоўваецца рэпарцёрам у польскія газэты, потым выдае на польскай мове гумарыстычны часопіс «Perkunas».

[рэдагаваць] Дзейнасьць у беларускім адраджэньні. Перасьлед расейскімі ўладамі

Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Разам з Ігнатам Буйніцкім, Алесям (Аляксандрам) Бурбісам, Леапольдам Родзевічам стварае першы беларускі тэатар.

За антыдзяржаўныя публікацыі ў часопісе «Perkunas» трапляе пад сьледзтва. Зноў зьяжджае ў Кракаў.

Працуе акторам у Кракаве і ў польскіх тэатрах Галіччыны. У 1913 годзе пасьля абвяшчэньня амністыі ў Расейскай імпэрыі (угодкі Раманавых) вяртаецца ў Вільню, дзе адразу ж сядае на год у вязьніцу.

У Лукіскай турме ў Вільні Аляхновіч напісаў сваю першую беларускую п'есу «На Антокалі».

[рэдагаваць] Пасьля вызваленьня зь вязьніцы

У 1915 годзе у Вільню ўваходзіць нямецкае войска. У 1916 годзе ствараецца Беларускі Клюб, а пры ім драматычны гурток пад кіраўніцтвам Аляхновіча. Ставяцца п'есы «На вёсцы», «Бутрым Няміра», «Манька», «Базылішак», «Калісь» , напісаныя за 2 апошнія гады. У чэрвені 1918 году пешкі перабіраецца зь Вільні ў Менск. Далучаецца да тэатру Уладзімера Галубка . Стварае вадэвіль «Чорт і баба», драму «Страхі жыцьця», драматычны вобраз са сьпевамі й танцамі «Дзядзька Якуб». Выдае брашуру «Тэатар на вёсцы».

Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню разам з Савецкімі ўладамі. Выдае газэту «Беларускае жыцьцё». Спрабуе арганізаваць тэатар. Увосені 1919 году зноў пераяжджае ў Менск. Польскае войска стаіць тым часам на рацэ Бярэзані. Быў дырэктарам і рэжысэрам Беларускага тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» — дадаўшы трэці акт «Заручыны Паўлінкі». Разам з палякамі ў ліпені 1920 ад'яжджае ў Вільню. У гэтым годзе піша п'есы «Птушынае шчасьце», «Няскончаная драма». Спрабуе арганізаваць беларускі тэатар. У 1921 годзе Аляхновіч — адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».

У 1921 – 1923 гадах рэдагаваў газэту «Беларускі звон». У 1922 годзе выдае п'есу «Шчасьлівы муж».

У 1923 — камэдыю «Пан Міністар». У 1924 годзе выдаў кнігу «Беларускі тэатар». У 1925 годзе дадае да ранейшае драмы «Манькагодзе 2 акты і называе яе «Дрыгвагодзе. (Гэта яго 17-я п'еса).

У лістападзе 1926 году прыяжджае у Менск на Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Вырашае застацца ў БССР. Працаваў літаратурным кіраўніком у адкрытым БДТ-2 у Віцебску.

[рэдагаваць] Савецкія рэпрэсіі

Францішка Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачваньню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасьці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.

[рэдагаваць] Вызваленьне. Высылка ў Польшчу

Літаратар адсядзеў амаль 7 год. 6 верасьня 1933 году дзякуючы сваякам яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасьля вяртаньня ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжаньне ў савецкіх лягерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор упершыню надрукаваны ў польскай віленскай газэце «Słowo». Расейскі пераклад успамінаў апублікавала парыская газэта «Возрождение». У 1935 годзе у Вільні ўспаміны выйшлі асобнай кнігай на польскай мове пад назвай «Siedem lat w szponach G.P.U.». У 1937 годзе у Варшаве выдадзены яшчэ адзін польскі варыянт кнігі пад назвай «Prawda o Sowietach». Твор перакладаўся на італьянскую мовуLa verita sulla Russia Bolscevica») і на партугальскую ў БразылііSete annos nas garras sovieticas»). Украінскі пераклад друкавала газэта «Діло», рэдакцыя якой затым выпусьціла ўспаміны асобнай кнігай «7 літ на Соловках». За колькі год выходзіць шматлікія пераклады па ўсім сьвеце. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове сваім коштам.

[рэдагаваць] У час Другой Сусьветнай Вайны

Пасьля 17 верасьня 1939 году хаваецца ад савецкай улады ў Вільні. У 1940 годзе — на Віленшчыне.

За нямецкім часам рэдагуе газэту «Biełaruski hołas». Сябар беларускага камітэту. У 1942 годзе ў Менску прэм'ера п'есы «На Антокалі». У 1943 — друкуецца камэдыя «Круці не круці — трэба памярці» у часопісе «Новы шлях». У 1944 годзе друкуе ўспаміны.

3 сакавіка 1944 годзе застрэлены на сваёй кватэры ў Вільні са восьмай вечара невядомым наведвальнікамі, зь якім размаўляў нейкі час. Жонка бачыла чалавека які пасьля стрэлу ўцёк з хаты. Аляхновіч з прастрэлянаю галавой пасьпеў прамовіць: «Звані, звані…» . Магчымымі забойцамі маглі быць як Armia Krajowa, так і савецкія дывэрсанты.

Урачыста пахаваны на кальвініскіх могілках у Вільні, якія камуністы зьнесьлі пасьля вайны.

Аўтар 20 п'ес. Яго творы зноў пачалі друкаваць і ставіць на беларускай сцэне толькі ў 1990-я гады.


Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

[рэдагаваць] Літаратура

  • Францішак Аляхновіч. Беларускі тэатр. Вільня, 1924;
  • Францішак Аляхновіч. У капцюрох ГПУ. Менск, 1994.
  • Крывіцкі Л. (Луцкевіч Л.). Францішак Аляхновіч // Ніва (Беласток).1990, № 2-3;
  • Сабалеўскі А. Адметны сьлед // Спадчына. 1990, №3;
  • Сабалеўскі А. На адраджэнскай хвалі // Полымя. 1992, № 5;
  • Бяляцкі А. «Як я памру…» // Маладосць. 1990, № 10;
  • Няфёд У.І. Францішак Аляхновіч: Тэатральная і грамадзка-палітычная дзейнасьць. Менск, 1996;
  • БП, т.1;
  • ЭГБ, т. 1.
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com