Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Усьпеньне - Вікіпэдыя

Усьпеньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.


Усьпе́ньне Прасьвято́й Багаро́дзіцы (Прачы́стая, Усьпе́ньне) летняе сьвята, якое адзначаецца 15 жніўня:

Зьмест

[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя

Усьпеньне, 1650 г. Маларыцкі майстар.
Усьпеньне, 1650 г. Маларыцкі майстар.

Пасьля Узьнясеньня Ісуса Хрыста Божая Маці жыла яшчэ некалькі гадоў. Апостал Іаан Багаслоў па запавету Хрыста прыняў Яе да сябе ў дом і клапаціўся аб Ёй да Яе спачыну. Жывучы ў Іерусаліме, Маці Божая любіла наведваць тыя мясьціны, дзе бываў Збавіцель, і малілася там. Аднойчы, калі Яна малілася на Елеонскай гары, Ёй зьявіўся Архангел Гаўрыіл зь весткаю, што праз тры дні Яе зямное жыцьцё скончыцца. Божая Маці пажадала разьвітацца з апосталамі, якія ў той час прапаведавалі аб Збавіцелю ў іншых краінах. І вось Гасподзь цудадзейным чынам сабраў усіх апосталаў да Яе, акрамя Фамы, перанёсшы іх Сваёю ўсемагутнай сілаю. У час сьмерці незвычайнае сьвятло азарыла пакой, дзе ляжала Божая Маці, Сам Гасподзь, акружаны анёламі, зьявіўся і прыняў Яе прачыстую душу. Пахаваньне Багародзіцы суправаджалася шматлікімі цудамі. Па асабліваму Божаму Промыслу апостал Фама прыбыў у Іерусалім толькі праз тры дні пасьля пахаваньня. Ён быў вельмі засмучаны тым, што не разьвітаўся з Божай Маці. Апосталы, зьлітаваўшыся зь яго, вырашылі адхінуць камень ад магільнай пячоры, каб даць і яму магчымасьць разьвітацца зь целам Божае Маці. Аднак, адкрыўшы пячору, яны знайшлі там толькі адны пахавальныя пакрывалы. Зьдзіўленыя апосталы пачалі маліцца Богу, каб Ён адкрыў ім, што сталася зь целам Божае Маці. Увечары, пасьля трапезы і малітваў, яны пачулі сьпеў анёлаў. Зірнуўшы ўгору, апосталы ўбачылі Божую Маці, акружаную анёламі, у зьзяньні нябеснае славы. Яна сказала апосталам: "Радуйцеся! Я з вамі ўсе дні і заўжды буду вашай малітоўніцай перад Богам". Узрадаваныя апосталы ўсклікнулі: "Прасьвятая Багародзіца, дапамагай нам!" Так Гасподзь наш Ісус Хрыстос уславіў Сваю Прасьвятую Маці.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

[рэдагаваць] Трапар сьвята Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, глас 1

Нараджаючы, дзявоцтва захава́ла Ты/ і па ўсьпеньні сьвету не пакінула Ты, Багародзіца./ Перайшла да жыцьця, бо Ты - Маці Жыцьця,// і малітвамі Тваімі збаўляеш ад сьмерці душы наша.

[рэдагаваць] Кандак сьвята Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, глас 2

У малітвах нястомную Багародзіцу/ і ў хадайніцтвах нязьменную надзею,/ гроб і сьмерць не ўтрымалі,/ бо як Маці Жыцьця,/ да жыцьця перасяліў Яе// Той, што ва ўлоньне пасяліўся заўждыдзявочае.

[рэдагаваць] Задастойнік сьвята Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Ангелы, Усьпеньне Прачыстай убачыўшы, дзівілся: як Дзева ўзыходзіць ад зямлі на неба. Пераможаны прыроды законы ў Табе, Дзева чыстая: у нараджэньні захоўваецца дзявоцтва і са сьмерцю злучаецца жыцьцьё. Пасьля нараджэньня Дзева і пасьля сьмерці жывая; спасаеш заўсёды, Багародзіца, насьледдзе Тваё.

[рэдагаваць] Каталіцкая традыцыя

[рэдагаваць] Народная традыцыя

Сьвята называюць таксама Ўспле́ньне, Спажа́, Зе́льная. Назва Ўспленьне і Спажа ў народзе тлумачыліся тым, што ў садах сьпелі плады, а на палетках - збажына. У гэты дзень у царкве асьвячалі зерне, зеляніну. Асьвечанае жыта перамешвалі з насеньнем, каб на наступны год прычакаць добрага ўраджаю. У фальклёры беларусаў Прачыстая згадваецца ў сувязі з падвядзеньнем вынікаў працы селяніна: "Прачыста снапкі падае", "Свята Прачыста - у полі ўрачыста", "Спажа - хлеба дзяжа". Сеялі азімыя, пра што прыгадвала прыказка "Усьпеньне - ці гатова насеньне?" Прачыстую звычайна называлі першай або вялікай у адрозьненьне ад Багача - (меншай) другой Прачыстай, прымеркаванай да Раства Багародзіцы, якое адзначаецца 21 жніўня - па с. ст.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com