Укляя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Укляя, Верхаводка, Аклейка, Сяляўка (па-лацінску: Alburnus alburnus) — рыба сямейства карпавых.
Жыве стайна ў стаячых і павольных прэсных і слаба салёных водах. Даўжыня да 20 см, маса да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў, пакрытае тонкай бліскучай лускай (з якой здабываюць гуанін на патрэбу біжутэрыйнай вытворчасці), на брушку вольны ад лускі «кіль», спіна цёмная з зеленаватым адлівам, бакі і бруха серабрыстыя, спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія — жаўтаватыя або чырванаватыя.
Вылаў масавы. Укляю можна вяліць, вэндзіць (прасаліўшы без спецыяў), асабліва смачная юшка. Ужываецца на кансервы (у сумесі з іншымі дробнымі рыбамі).
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
У ВікіСховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме:
«Укляя»