Сінекдоха
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сіне́кдаха (з грэцкае - συνεκδοχή) — гэта назва цэлага празь ягоную частку ці наадварот. Сінекдаха ёсьць разнавідам мэтаніміі.
Прыклады сінекдахі:
- «Пакупнік выбірае якасныя тавары». Слова «Пакупнік» замяняе ўсё мноства магчымых пакупнікоў.
- «Чырвоны Каптурок». Клясычны прыклад. Словазлучэньне «Чырвоны Каптурок» заступае вобраз «дзяўчынка ў чырвоным каптурку».