Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Лугвен - Вікіпэдыя

Лугвен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Пячатка Лонгвіна-Сямёна Альгердавіча (1389)
Павялічыць
Пячатка Лонгвіна-Сямёна Альгердавіча (1389)

Лугвен (Лінгвен, Лангвен, Лугвень), праваслаўнае імя Сямён (каля 13551431) — чацвёрты сын Альгерда ад яго другога шлюбу з Ульянай Цвярской (агульным лікам дзевяты), князь мсціслаўскі (13921431).

У гістарычных крыніцах выступае з 1379 году, калі ў ліку іншых літоўскіх князёў падпісаў у Троках мір з Ордэнам (29 верасня). Разам з братам Ягайлам і трыма іншымі князямі 14 жніўня 1385 году падпісаў Крэўскую ўнію. Удзельнічаў у разгроме вялікага князя смаленскага Святаслава, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, пад Мсціславам (29 красавіка 1386 году). У 1389 – 1392 гадах — князь у Вялікім Ноўгарадзе, атрымаў “у кармленне” Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор'я. Склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзерэну Ноўгарада (у тайне ад саміх наўгародцаў). У 1390 годзе спрабаваў далучыць да Ноўгарада Пскоў, у 1391 годзе разбіў ганзейскіх піратаў-вітальераў пад Арэшкам. З'ехаў з Ноўгарада пад уціскам Масквы, атрымаў ад Ягайлы Мсціслаўскае княства, якім да яго валодаў іх брат Карыгайла. У канцы 1396 году пасрэднічаў ва ўзнаўленні гандлёвага дагавора паміж Полацкам і Рыгай, у тым жа годзе разбіў войска разанскага князя Алега, які дапамагаў вялікаму князю смаленскаму Юрыю Святаслававічу ў абароне незалежнасці Смаленскага княства ад ВКЛ. У 1402 годзе пад Любуцкам ізноў разбіў разанцаў, захапіў у палон князя Радаслава Алегавіча. У 1403 годзе пры падтрымцы Вітаўта захапіў Вязьму і спрабаваў авалодаць Смаленскам, які нарэшце захапіў і далучыў да ВКЛ у 1404 годзе. У 1407 годзе ўдала дзейнічаў у Верхаўскіх княствах, далучыў да ВКЛ Варатынск. У тым жа годзе ізноў запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў да 1412 году. Удзельнічаў разам з наўгародскімі атрадамі ў Вялікай вайне 1409-1411 гадоў, у крытычны момант Грунвальдскай бітвы мужнасць мсціслаўскай, аршанскай і смаленскай харугваў ВКЛ на чале з Лугвенам выратавала саюзныя арміі ад разгрому крыжакамі. Падпісаў Тарунскі мір 1411 году. Імаверна, у 14081411 гадах быў вялікакняскім намеснікам у Смаленску. У 1411 годзе кіраваў адбіццём шведскай агрэсіі ад Ноўгарада, знішчыў прадмесныя ўмацаванні Выбарга (26 сакавіка). У тым жа годзе заключыў ад імя Ноўгарада дагавор з Ягайлам супраць крыжакоў, але ў 1412 годзе з-за маскоўскіх інтрыгаў выехаў з Ноўгарада ў Мсціслаў, разам з Вітаўтам і Ягайлам накіраваў наўгародцам “разметную” грамату. У 1421 годзе прымаў у Мсціславе мітрапаліта Фоція. У 14301431 гадах у барацьбе Свідрыгайлы з Жыгімонтам Кейстутавічам падтрымліваў першага.

Заснаваў каля Мсціслава манастыр Святога Ануфрыя над ракой Чорная Натапа (1407), які славіўся перапісчыкамі кніг і рукапісаў.

Ад першай жонкі Марыі († 1399), дачкі вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога (шлюб заключаны ў Маскве 14 чэрвеня 1394 году), меў сына Юрыя. Ад другой (з восені 1406 / 1407, імя і паходжанне невядомыя) сына Яраслава (Фёдара).

Вядомая пячатка Лугвена (1389) з выявай “Пагоні”, якая захоўваецца ў Львоўскім гістарычным музеі.

Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

[рэдагаваць] Літаратура

  • Stadnicki K. Bracia Wladyslawa Jagielly. Lwow, 1867.
  • Экземплярский А. В. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период с 1238 по 1505 г. ТТ. 1—2. СПб., 1889—1891.
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
  • Kuczynski S. M. Ziemie czerhihowsko-sewierskie pod rzadami Litwy. Warszawa, 1936.
  • Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М., 1961.
  • Цiтоу А. К. Пячаткi старажытнай Беларусi. Мн., 1993. с. 36.
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com