Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ - Вікіпэдыя

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Зьмест

[рэдагаваць] Агульная інфармацыя

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (Партыя БНФ) зьяўляецца палітычнай і юрыдычнай пераемніцай Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (пасьля расколу БНФ у 1999 годзе), шырокага палітычнага руху, заснаванага ў кастрычніку 1988 г., і Партыі БНФ, заснаванай ў 1993 г. Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» заснавалі беларускія інтэлектуалы Васіль Быкаў, Міхась Дубянецкі, Зянон Пазьняк і іншыя ў Менску. На Першым зьезьдзе БНФ у чэрвені 1989 г. быў абраны кіруючы ворган - Сойм БНФ і прынятая Праграма, у якой былі вызначаны галоўныя задачы руху: барацьба за незалежнасьць Беларусі, дэмакратызацыя ўлады, адраджэньне беларускай культуры і мовы. Зянон Пазьняк быў абраны Зьездам Старшынём Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

Каля 10 тысячаў асобаў актыўна падтрымалі дзейнасьць БНФ ва ўсіх рэгіёнах Беларусі - працавалі на грамадзкіх пачатках як актывісты, экспэрты, распаўсюджвалі інфармацыю. Каля 1 мільёну асобаў аддавалі свае галасы за кандыдатаў ад БНФ на выбарах. Невялікая парляманцкая апазыцыя БНФ (усяго 10% дэпутатаў) распрацавала шэраг законапраектаў і эфэктыўна бараніла сувэрэнітэт Беларусі. У жніўні 1991 г. дэпутаты ад БНФ пры масавай падтрымцы дэманстрантаў здолелі дамагчыся абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Галоўная мэта БНФ была дасягнута. Але камуністычны ўрад і мясцовая адміністрацыя, якія дзейнічалі пад уплывам расейскіх спэцслужбаў, працягвалі зьдзяйсьняць антынацыянальную і антырэфармісцкую палітыку. У 1994 г. прэзыдэнтам Беларусі быў абраны А.Лукашэнка. Зянон Пазьняк быў Старшынём Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Партыі БНФ. У 1996 г. Лукашэнка падпісаў першую саюзную дамову з Расеяй. БНФ арганізаваў дэманстрацыі пратэсту. Беларусы ўсталі на абарону незалежнасьці, змагаючыся з паліцыяй і спэцслужбамі на вуліцах Менску. Але ў лістападзе 1996 г. Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет, незаконна зьмяніў Канстытуцыю і ўтварыў незаконную сістэму дзяржаўнай ўлады. БНФ і Партыя БНФ былі адзінымі палітычнымі сіламі, якія ў той час аказалі супраціў дзяржаўнаму перавароту Лукашэнкі, а цяпер яны дзейнічаюць як арганізацыі Беларускага Вызвольнага Руху ва ўмовах дыктатуры і расейскай экспаньсіі.

У верасьні 1999 г. 4-ты зьезд Партыі БНФ прыняў новую (удакладненую) назву - Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ (скарочаная назва — Партыя БНФ). Зянон Пазьняк быў зноў абраны Старшынём Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Партыя БНФ грунтуецца на ідэалёгіі Беларускага Адраджэньня і народна-кансэрватыўных каштоўнасьцях беларускай палітычнай культуры. Партыя БНФ ажыцьцяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаваньні канстытуцыйных ворганаў дзяржаўнай ўлады Беларусі. Галоўная мэта Партыі БНФ - усталяваньне дэмакратычнага грамадзтва і пабудова моцнай Беларускай дзяржавы. Партыя БНФ выступае за культурна-нацыянальнае адраджэньне Беларускай нацыі, за разьвіцьцё беларускай культуры ды культуры ўсіх нацыянальных супольнасьцяў Беларусі. Партыя БНФ мае больш як 3500 сяброў (членаў) ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

[рэдагаваць] Ініцыятывы

[рэдагаваць] Праграма-мінімум

Першачарговая Праграма Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ (Партыі БНФ)

Беларусы могуць і павінны жыць прыстойна і заможна. Для гэтага, перш за ўсё, трэба разарваць путы залежнасьці ад існуючага прамаскоўскага рэжыму, ад імпэрскай палітыкі Расеі і будаваць незалежную, вольную Беларусь у геапалітычнай сістэме Эўропы.

Трэба ўзаемадзейнічаць з цывілізаванай Эўропай і захаваць мірныя дачыненьні з Усходам.

Мы ставім задачу ўмацаваць незалежнасьць і пабудаваць беларускую дзяржаву на грунце дэмакратыі, культуры і права; беззваротна выйсьці на шлях духоўнага нацыянальнага разьвіцьця, эканамічнага і культурнага прагрэсу.

Апорай для зьдзяйсьненьня гэтай задачы зьяўляецца тое, што большая частка насельніцтва Беларусі імкнецца да пераменаў.

[рэдагаваць] Ліквідацыя дыктатуры і спыненьне палітыкі «інтэграцыі» з Расеяй

Першасную задачу, якую трэба ажыцьцявіць, — гэта ліквідаваць бяспраўныя дачыненьні ў краіне і вярнуць дзеяньне Канстытуцыі. Антыбеларуская палітыка «інтэграцыі» з Расеяй мусіць быць спыненая. Немагчымасьць інкарпарацыі Беларусі (ні пад якім выглядам) павінна быць заканадаўча замацаваная.

Выпраўленьне становішча тэарытычна магчыма двума спосабамі: законным шляхам праз выбары (у выніку перамоваў з рэжымам) і мэтадам адкрытага грамадзянскага змаганьня, шляхам націску на незаконны рэжым, актывізацыі грамадзкіх працэсаў і прывядзеньня ў рух масавых сілаў грамадзянскай супольнасьці.

Без ліквідацыі рэжыму бяспраўя і дыктатуры немагчымыя ніякія іншыя стваральныя дачыненьні ў дзяржаўным будаўніцтве, эканоміцы і культуры Беларусі.

[рэдагаваць] Першачарговыя дзеяньні пасьля ліквідацыі дыктатуры.

Адразу пасьля сканчэньня дыктатуры, адмены ўлады рэжыму і ўступленьне ў дзеяньне беларускай улады, аўтаматычна зноў вяртаецца дзеяньне Канстытуцыі 1994 года і ўсё адмененае і забароненае рэжымам заканадаўства і інстытуты ўлады. Неадкладна вяртаюцца дзяржаўныя сымвалы Беларусі: бел-чырвона-белы сьцяг і [[Пагоня (герб) ]]. Адмяняюцца вынікі незаконных рэфэрэндумаў 1995 і 1996 гг., узбуджаецца крымінальная справа супраць іх ініцыятараў, распускаецца нелегальны, незаконны «нацыянальны сход». Беларуская мова зноў вяртаецца на дзяржаўны пасад, а пазачыняныя рэжымам беларускія школы тут жа і неадкладна адновяць свой беларускі статус. Будуць зачыненыя ўсе фашыстоўскія і антыбеларускія антыдзяржаўныя арганізацыі. Пра гэта павінны быць прынятыя адпаведныя заканадаўчыя акты.

Мусяць быць забясьпечаны грамадзкі і праўны парадак; адноўленыя законнасьць і законныя інстытуты ўлады, нармальная дзейнасьць беларускіх вышэйшых навучальных установаў. Будзе спынена разбурэньне беларускай культуры і забясьпечаныя праўныя гарантыі павагі да грамадзяніна Беларусі.

Асноўным пытаньнем, якое адразу трэба будзе пачаць вырашаць, — гэта неадкладныя захады па ўратаваньню беларускай эканомікі і падтрыманьні жыцьцядзейнасьці насельніцтва.

[рэдагаваць] Першы этап

На першым этапе прыдзецца дзейнічаць хутка і рашуча. Пры гэтым усе дзеяньні новай улады будуць падначалены прынцыпу - «не нашкодзь!». Дзеяньні павінны мець стваральны накірунак. Неабходна будзе:

  1. Стварыць умовы для хуткага аднаўленьня правамоцнасьці Канстытуцыі. Усталяваць незалежную дзейнасьць суддзяў усіх узроўняў, пракуратуры і адвакатуры, забясьпечыць матэрыяльныя ўмовы гэтай незалежнасьці.
  2. Падрыхтаваць становішча і ўмовы для правядзеньня дэмакратычных выбараў у парлямант Беларусі і мясцовыя прадстаўнічыя ворганы ўлады. Увесьці мажарытарна-прапарцыйную сістэму выбараў у парлямант.
  3. Забясьпечыць доступ да радыё і тэлебачаньня грамадзянам, грамадзкім арганізацыям, партыям. Ліквідаваць палітычную цэнзуру. Гарантаваць свабоду для беларускай інфармацыі ў беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Удакладніць заканадаўчую базу адносна СМІ з улікам інтарэсаў беларускага культурна-нацыянальнага аднаўленьня і бясьпекі беларускай дзяржавы. Увесьці ільготнае падаткаабкладаньне на інвэстыцыйныя праекты ў СМІ.
  4. Спыніць дзейнасьць дэкрэтаў, указаў, законаў, паправак да законаў, якія не адпавядаюць інтарэсам беларускай дзяржавы, парушаюць правы чалавека і яго маёмасныя правы. Увесьці права недатыкальнасьці прыватнай уласнасьці і маёмасьці, права ўласьніка на іх абарону. Правесьці амністыю і скасаваць крымінальныя справы па палітычных і эканамічных пытаньнях, якія былі ўзбуджаныя джяржаўнымі ворганамі. Правесьці перагляд у судах крымінальных справаў эканамічнага і маёмаснага характару з мэтай вызваленьня са зьняволеньня і пры ўмове выплаты грашовай кампэнсацыі і вяртаньня канфіскаванай маёмасьці несправядліва асуджаным.
  5. Зрабіць захады па навядзеньні парадку і ўсталяваньні законнасьці. Узмацніць матэрыяльную і тэхнічную забясьпечанасьць міліцыі, памежнай варты і мытных ворганаў. Нармалізаваль дзейнасьць беларуска-расейскай мяжы. (Увесьці памежны і мытны кантроль.)
  6. Актывізаваць міжнародную дзейнасьць. Нармалізаваць сувязь з краінамі эўраатлянтычнага альянсу. Аднавіць супрацоўніцтва з Эўразьвязам, Эўрапарлямантам, МВФ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.
  7. Актывізаваць дзейнасьць усіх суб’ектаў гаспадараньня: грамадзянаў, прадпрымальнікаў, прадпрыемстваў. Дзеля гэтага:
    • тэрмінова правесьці перамовы з Расейскай Фэдэрацыяй па мытных пытаньнях і ўвесьці мытныя пошліны на імпарт і экспарт тавараў і прадукцыі ў інтарэсах Беларусі;
    • правесьці перамовы з суседнімі краінамі - Украінай, Польшчай, Летувой, Латвіяй, Чэхіяй. Удакладніць ранейшыя дамовы, падпісаць дадатковыя пагадненьні дзеля спрашчэньня правілаў перамяшчэньня грамадзянаў Беларусі праз мяжу і актывізацыі гандлю;
    • зьнізіць падаткавую нагрузку на суб’екты гаспадараньня, спрасьціць справаздачнасьць для малога і сярэднега бізнэсу. Усталяваць ільготныя падаткі для перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі, для вытворцаў лекаў, медыцынскай прадукцыі і медыцынскага абсталяваньня, для суб’ектаў, што працуюць на тых накірунках эканамічнай дзейнасьці, якія даюць хуткія вынікі ў павелічэньні рабочых месцаў і насычэньні таварнага рынку. Вызваліць ад падаткаў прыбыткі, якія накіроўваюцца на інвэстыцыі. Вызваліць ад уплаты асноўных падаткаў (дабаўленая вартасьць, прыбытак) фірмы і прадпрыемствы, якія выконваюць інвэстэцыйныя праекты дзеля разьвіцьця транспартных камунікацыяў, сувязі, турызму;
    • ліквідаваць шматлікія кантрольныя ворганы;
    • перадаць увесь арэндны нежылы фонд, у тым ліку той, што прыўлашчаны Упраўленьнем справамі былога прэзыдэнта, у муніцыпальную ўласнасьць. Значна зьнізіць арэндную плату;
    • увесьці заяўляльны прынцып пастаноўкі на ўлік суб’ектаў эканамічнай дзейнасьці. Скасаваць дзяржаўную манаполію на большасьць відаў прадукцыі. Адмяніць ліцэнзаваньне відаў эканамічнай дзейнасьці;
    • нармалізаваць функцыянаваньне дзяржаўнага бюджэту. Ліквідаваць фонд былога прэзыдэнта, яго сродкі перавесьці ў дзяржаўны бюджэт. Ліквідаваць пазабюджэтныя фонды;
    • правесьці аўкцыённую прадажу фірмаў, утвораных пры Упраўленьні справамі былога прэзыдэнта. Сродкі накіраваць на папаўненьне пэнсійнага фонду;
    • уладкаваць правілы дзейнасьці банкаўскай сістэмы. Зьняць з камэрцыйных банкаў функцыі кантролю за эканамічнай дзейнасьцю кліентаў;
    • стварыць умовы для свабоднай дзейнасьці рынкавых мэханізмаў, у тым ліку: валютных, таварных, фондавых, нерухомай маёмасьці, біржаў, страхавых і фінансавых кампаніяў і інш.;
    • правесьці мерапрыемствы дзеля стабілізацыі беларускіх грошай. Забясьпечыць устанаўленьне адзінага курсу беларускага рубля. Стварыць стабілізацыйны валютны запас. Увесьці беларускую валюту (беларускі талер);
    • прыступіць да зямельнага ўладкаваньня;
    • актывізаваць аўкцыённую прыватызацыю гандлёвых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў харчовай, лёгкай, будаўнічай прамысловасьцяў. Сродкі ад продажу дзяржаўнай маёмасьці накіраваць на папаўненьне пэнсійнага фонду і дзяржаўнага страхавага кампэнсацыйнага фонду.

Выбары новага беларускага парляманту ў дэмакратычных умовах, дасягненьне збалянсаванасьці галінаў улады, дасягненьне стабільнасьці на таварным рынку, увядзеньне стабільнай беларускай валюты (талера), вольнае разьвіцьцё беларускай адукацыі і культуры стануць прыкметай завяршэньня пераходнага пэрыяду.

26 верасьня 1999 г. Прынята ІV-ым Зьездам Партыі БНФ

[рэдагаваць] Даведка зь Міністэрства юстыцыі

Назва: Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ

Скарочаная назва: Партыя БНФ

Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Варвашэні, 8

Кіраўнік: Старшыня - Пазняк Зянон Станіслававіч, намеснік старшыні - Беленькі Юрый Адамавіч

Тэлефон: 284-50-12

Кіруючы орган: Сойм

Мэты: усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы

Дата стварэння: 26.09.99

Дата рэгістрацыі: 28.02.2000

Рэгістрацыйны нумар: 0018

(Сядзіба партыі знаходзіцца па адрасе пр. Ф.Скарыны 133 - 147)

[рэдагаваць] Афіцыйны сайт

http://pbpf.org

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com