Каляндар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Калянда́р (лацінская: calendae, першыя дні месяцу) — сыстэма лічэньня часу, якая заснаваная на пэрыядычных зьявах прыроды: зьмене дня і ночы, зьмене пораў году (сонечны каляндар), зьмене фазаў Месяцу (месяцовы каляндар). Выдзяляюць таксама юліянскі каляндар («стары стыль») і грэгарыянскі каляндар («новы стыль»).