Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гісторыя Чылі - Вікіпэдыя

Гісторыя Чылі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.




Гэты артыкул зьяўляецца выбраным. Мы ўпэўнены, што ён — адзін з лепшых у беларускай Вікіпедыі. Калі Вы напісалі ці пабачылі артыкул не горшай якасці, калі ласка, прапануйце яго ў выбраныя.


Герб Чылі
Павялічыць
Герб Чылі

Гісторыя Чылі пачалася з часоў засялення рэгіёну каля 13.000 гадоў таму назад. У 16 стагоддзі пачалося заваяванне і падпарадкаванне тэрыторый сучаснага Чылі іспанскімі канкістадорамі, у 19 стагоддзі чылійскі народ атрымаў незалежнасць ад каланіяльнай улады. Вельмі значны ўплыў на далейшае развіццё Чылі да пачатку Другой сусветнай вайны аказала здабыча салетры, а некалькі пазней — медзі. Багацце прыроднымі рэсурсамі ў значнай ступені паспрыяла эканамічнаму пад'ёму ў Чылі, але выклікала таксама і залежнасць ад суседніх краін і прывяло нават да войнаў з імі. Пасля амаль што дзесяцігадовага кіраўніцтва на змену хрысціянска-дэмакратычнаму ураду ў 1970 годзе да ўлады прыйшоў сацыялістычны прэзідэнт Сальвадор Альендэ. Путч Аўгуста Піначэта 11 верасня 1973 года ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў краіне і выклікаў шэраг радыкальных эканамічных рэформ. З 1988 года ў Чылі вызначылася перакананая тэндэнцыя да дэмакратычнага развіцця краіны.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя Чылі да 1520 года

Моаі
Павялічыць
Моаі

Першыя людзі з'явіліся ў Амерыцы прыблізна каля 30.000 года да нашай эры, пераадолеўшы Берынгаву пратоку. Адтуль засяленне кантыненту распаўсюджвалася на поўдзень, пакуль не была дасягнутая Вогненная Зямля на ніжняй акраіне Паўднёвай Амерыкі. Першымі пасяленцамі на тэрыторыі сучаснай Чылі былі плямёны індзейцаў-вандроўнікаў мапучы, якія каля 13.000 год да нашай эры засялілі пладародныя даліны Андаў і аазісы на пласкагор'і пустыні Атакама. Аднак кліматычныя ўмовы, а асабліва надзвычайная сухасць прасторнай пустыні Атакама не спрыялі больш шчыльнаму засяленню тэрыторыі. Паміж 8000 і 2000 гадамі да нашай эры ў Арыкскай даліне (Valle de Arica) існавала культура чынкорра, прадстаўнікі якой былі першымі ў свеце, хто муміфікаваў памёршых. Каля 2000 года да нашай эры на Вялікім Поўдні з'явіліся сельская гаспадарка і жывёлагадоўля. Прыблізна ў 600 годзе нашай эры палінезійскія народы засялілі востраў Пасхі (Rapa Nui), праз 400 гадоў яны дасягнулі часу свайго найвышэйшага росквіту і менавіта імі былі створаны сусветна вядомыя моаі.

На тэрыторыі сучаснай Чылі жылі таксама і шматлікія іншыя этнасы: чангас, атакаменьяс і аймарас — на поўначы Чылі паміж рэкамі Лаўка (Río Lauca) і Капіяпо (Río Copiapó), ніжэй на поўдні да ракі Аканкагуа (Río Aconcagua) — дыагуітас. Гэтыя чатыры этнасы былі рыбакамі, земляробамі, паляўнічымі, рамеснікамі і вялі гандаль паміж сабою. Жылі яны племяннымі і сямейнымі звязамі. У паўднёва-заходнім напрамку ад фьёрдаў Рэланкаві ў Кардыльерах сяліліся чыкілланэс і пойяс, якія былі паляўнічымі і збіральнікамі. На крайнім поўдні краіны да самой Магеланавай пратокі жылі чонас і алакалуф, на Вогненнай Зямлі сяліліся алакалуф, ямана, селкнам і хаўш.

З прыходам да ўлады 10-га інка Тупака Юпанкі (Túpac Yupanqui) ў 1471 годзе, пачынаецца пранікненне інкаў ў глыбіню Чылі. Пад час яго ўлады да 1493 года інкі захапілі тэрыторыі да ракі Мауле (Río Maule) паўднёвей Курыко (Curicó). Там яны сутыкнуліся з масіўным супрацьстаяннем індзейцаў мапучы, таму далейшае пранікненне інкаў на поўдзень стала немагчымым. Амаль што ўсё карэннае насельніцтва паўднёвага Чылі знаходзілася пад уладай інкаў, так напрыклад племя пякунча было цалкам падпарадкавана інкам. Інкі пабудавалі крэпасць Пукара дэ Кітор (Pukará de Quitor) непадалёку ад Сан Пэдра дэ Атакама (San Pedro de Atacama), якая ўзнікла на аснове ранейшага ўзмацнення атакаменасаў. Менавіта тут адбыліся пазней баі з іспанскімі канкістадорамі.

[рэдагаваць] Іспанскае засяленне

[рэдагаваць] Канкістадоры

Францішак Пісарра
Павялічыць
Францішак Пісарра

Першым еўрапейцам, ступіўшым на чылійскую зямлю, быў Фердынанд Магелан, караблі якога дасягнулі ў 1520 годзе паласу сушы непадалёку ад сённяшняга Пунта Арэнас (Punta Arenas). Імем мараплаўца была названа Магеланава пратока. Месца, дзе высадзіўся Магелан, мела назву «Tchili» на мове індзейцаў і значыла снег. Адсюль і ўзнікла сённяшняя назва краіны. Некаторыя даследчыкі лічаць таксама, што назва краіны ўзнікла ад слова «chili» (там дзе канчаецца свет), якое было распаўсюджана у плямён кечуа.

У 1533 годзе ўзначальваемыя Францішкам Пісарра іспанскія канкістадоры без асаблівых цяжкасцей захапілі царства інка, але войска Пісарра не змагло пераадолець пустыню Атакама і Анды і парабаваць тэрыторыі ізаляванага Чылі. Першымі еўрапейцамі, якія змаглі дасягнуць Чылі па сушы, былі Дыега дэ Альмагра і яго каманда, якія пачалі сваё падарожжа з Куска (Cuzco) ў Перу ў 1535 годзе. Дыега дэ Альмагра рушыў у паход у пошуках золата, але так і не змог яго знайсці. Свайго спадарожніка Гомеса дэ Альварада ён адправіў у паўднёвым напрамку. Да ракі Мауле (Río Maule) яны змаглі дабрацца не сутыкнуўшыся з супраціўленнем карэннага насельніцтва. Але каля ракі Ітата (Río Itata) іх чакалі цяжкія баі з індзейцамі мапучы і атраду Гомеса дэ Альварада не засталося нічога іншага, як адступіць.

Пэдра дэ Валдавія
Павялічыць
Пэдра дэ Валдавія

У 1540 годзе Пэдра дэ Вальдывія (Pedro de Valdivia), афіцэр з падчынення Пісарра, вырушае з невялікім атрадам салдат і шукальнікамі прыгод колькасцю каля сотні чалавек з Перу ў Чылі. Ня гледзячы на тое, што яму прыйшлося сутыкнуцца з жорсткім супраціўленнем карэннага насельніцтва мапучы, ён усё ж такі змог заснаваць там першыя еўрапейскія паселішчы. Як вынік захопу зямель узніклі гарады Сант'яга, Ля Сэрэна і Вальпараіса, якія спачатку служылі іспанцам у якасці невялікіх узмацнённых паселішч. Індзейцы мапучы хутка пачалі абараняцца і ўжо ў верасні 1541 года напалі на Сант'яга. Войску іспанцаў супрацьстаяла ні больш ні менш як 20.000 воінаў мапучы. Іспанскіх канкістадораў выратаваў толькі цуд — нечаканае вынаходніцтва каханай Пэдра дэ Вальдывіі — Інэс дэ Суарэс: да смерці перапалоханыя мапучы панічна кінуліся разбягацца па лясам.

[рэдагаваць] Вайна мапучы

Іспанцы працягвалі пашыраць свае ўладанні на поўдні краіны: у 1550 годзе быў заснаваны горад Кансэпсьён (Concepción), а ў 1552 — Вальдывія (Valdivia). Індзейцы мапучы на чале з Лаўтарам (Lautaro) аказвалі вельмі жорсткае супраціўленне іспанцам. Восенню 1553 года індзейцы напалі на іспанскія гарнізоны непадалёку ад форта Тукапель і забілі Пэдра дэ Валдавія. Лічыцца, што ён быў захоплены ў палон індзейцамі, якія прымусілі яго піць вадкае золата. Мапучы знішчылі большую частку заснаваных і пабудаваных іспанцамі гарадоў.

Заснаванне Санцьяга
Павялічыць
Заснаванне Санцьяга

Новы губернатар Чылі Гарсія Гуртада дэ Мэндоса (García Hurtado de Mendoza) з яшчэ большай жорсткасцю прыціскаў мапучы. Па яго загаду Франсіска дэ Вільлягра (Francisco de Villagra) вырушыў у ваенны паход супраць туземцаў. 26 лютага 1554 года яго войска было нагалаву разбіта індзейцамі мапучы ў бітве пры Марыгуэньню (Marigueñu). Пасля сваёй перамогі мапучы зноў пачалі знішчаць іспанскія паселішчы. Пасля таго як паў Кансэпсьён у 1555 годзе, мапучы рушылі на Санцьяга дэ Чылі. Але знішчыўшы крэпасць Петэроа (Peteroa), мапучы нечакана спынілі наступальныя дзеянні, разлічваючы на тое, што іспанцы рыхтуюць моцную атаку. Пэдра дэ Вільлягран, які ўзначальваў форт Імперыял (Imperial), сумеў 1 красавіка 1557 года забіць стаяўшага на чале індзейцаў мапучы Лаўтару (Lautaro) пры нечаканым для туземцаў начным наступленні.

Іспанскаму пісьменніку Алонса дэ Эрсільля і Суньніга (Alonso de Ercilla y Zúñiga) была дадзена загада стварыць апісанне чылійскіх ваенных паходаў губернатара Гарсіі Гуртада дэ Мэндоса (García Hurtado de Mendoza) 15571559 гадоў. Але тое, што было зроблена пісьменнікам, значна адрознівалася ад таго, што чакаў ад яго губернатар. Раман Альфонса дэ Эрсільлі і Суньніга «Ля Араўкана» паведамляў пра зверствы і жорсткасць падкіх на золата і ўладу канкістадораў і падкрэсліваў у першую чаргу мужнасць і гераізм араўканцаў, якія абаранялі сябе ад захопнікаў. Асноўным персанажам рамана быў індзейскі главар мапучы Каўпалікан (Caupolicán), зверскі забіты іспанцамі пад час паходу 1558 года.

16 снежня 1575 года горад Вальдывія быў знішчаны землетрасеннем, моц якога набліжаўся да мацнейшага з дагэтуль вядомых чалавецтву землетрасенняў 22 мая 1960 года. У выніку землятрусу з гор зышлі шматлікія земляныя селі і перакрылі вытоку возера Рыньнігуэ (Riñihue). Праз некалькі месяцаў створаныя селямі дамбы прарваліся пад напругай вады і возера затапіла горад. Адміністратар горада і храніст Чылі Пэдра Марыньнё дэ Лабера (Pedro Mariño de Lobera) аказаў вялікую дапамогу і падтрымку ахвярам, а таксама зрабіў значны ўнёсак у адраджэнне і ўзбудову знішчанай Вальдывіі.

У 1597 годзе Пелантара (Pelantaro) быў абраны новым военачальнікам (Toqui) мапучы. Пелантара развязаў масіўныя наступленні на гарады Вальдывія і Асорна, а таксама і на шматлікія іншыя гарады у асяроддзі Араўканіі і ў самім рэгіёне. У 1599 пала захопленая мапучы Вальдывія, пасля чаго іспанцы страцілі кантроль над горадам на некалькі дзесяцігоддзяў. Губернатар Альфонса дэ Рыбера (Alfonso de Ribera) быў вымушаны адступіць з падначаленай яму арміяй іспанцаў за раку Бія Бія (Río Bío Bío). У 1641 годзе іспанцы падпісалі ў Куілліне мірнае пагадненне з мапучы, згодна якому мяжа пралягла па рацэ Бія Бія. Але мірнае пагадненне пры Куілліне пратрымалася ўсяго некалькі год. Іспанцы час ад часу спрабавалі адваяваць згубленыя некалі тэрыторыі, але беспаспяхова. У 1770 годзе пехуенчы і мапучы нагалаву разбілі армію іспанцаў. Толькі праз некалькі стагоддзяў у 1881 годзе чылійскія і аргенцінскія войскі змаглі зноў адваяваць захопленыя пехуенчамі і мапучы тэрыторыі. Гэты канфлікт, які працягваўся 300 год, атрымаў назву вайны Араўка. Канфлікт існуе і па сённяшні дзень: у 2000 годзе ў пратэст супраць перадзелу чылійскіх зямель група мапучы захапіла бюро Еўрапейскага звязу ў Санцьяга дэ Чылі.

[рэдагаваць] Эканамічнае і грамадскае развіццё

Паколькі залежы такіх каштоўных металаў як золата і срэбра ў Чылі былі невялікія і амаль што цалкам выкарыстаны, тэмпы развіцця краіны былі адносна невысокія. Сельская гаспадарка была асноўнай галіной эканомікі. Пладародныя даліны цэнтральнага Чылі забяспечвалі жыхароў паўночнай часткі неабходнымі прадуктамі харчавання. У Чылі прыжылася сістэма гасьенд ці як яна называлася пазней — эканам'енда, пры якой аўтахтоннае насельніцтва пад сістэмай патранажу і рэпрэсій фактычна ператваралася ў рабоў. Час ад часу гандаль рабамі афіцыйна забараняўся еўрапейскімі кіраўнікамі, але потым уводзіўся зноў, што на самай справе ніяк не уплывала на прыгнёт. Па аднаму з загадаў, іспанцам забаранялася жыць сумесна з індзейцамі. Вынікам такой сегрэгацыі стала паасобнае існаванне іспанскіх і індзейскіх пасяленняў. Тых, хто не падпарадкоўваўся, чакала выдварэнне з краіны і канфіскацыя ўласнай маёмасці. Расавае абасабленне распаўсюджвалася на метысаў і афрыканскіх рабоў, кім таксама забаранялася жыць сумесна з туземцамі.

У 1578 годзе Фрэнсіс Дрэйк па загаду ангельскай кароны разрабаваў порт Вальпараіса і беспаспяхова спрабаваў захапіць горад Ля Серэна. У наступных дзесяцігоддзях на Чылі неаднолькава нападалі ангельскія піраты. Акрамя нашэсцяў індзейскіх плямён, на развіццё краіны негатыўна ўплывалі шматлікія землетрасенні, цунамі і вывяржэнні вулканаў. Многія гарады былі цалкам знішчаны, як напрыклад Валдавія ў 1575 годзе і Канцэпцыён у 1570 і 1751 годзе. 13 мая 1647 года мацнейшае землетрасенне знішчыла Санц'яга дэ Чылі, пры якім загінула 12.000 чалавек, у 1730 і 1783 гадах стыхія зноў знішчала горад. Паміж 1598 і 1783 гадамі каланізаваны іспанцамі Чылі неаднолькава рабавалі ангельскія піраты і галандскія гандляры.

Шатландскі мараплаўца Аляксандр Селкірк (Alexander Selkirk) выжыў у 1704 годзе караблекрушэнне і трапіў на адзін з астравоў архіпелага Хуана Фернандэса, дзе ён адзін правёў чатыры гады. Яго гісторыя стала прататыпам рамана «Рабінзон Круза», напісаным Даніэлем Дэфо ў 1719 годзе.

[рэдагаваць] Адміністратыўнае падпарадкаванне ў перыяд каланізацыі

У перыяд іспанскай каланізацыі Чылі ўваходзіла ў склад іспанскага Віцэкаралеўства Перу, заснаванага ў 1542 годзе. У 1609 годзе была ўведзена чылійская Рэальная Аўдыенцыя (Real Audiencia de Chile), якая надавала Чылі дастаткова шырокія паўнамоцтвы на ўтварэнне аўтаномнага права, напрыклад у справах, што закраналі права на водныя тэрыторыі. У 1778 іспанцы змянілі статус чылійскіх правінцый: Чылі быў нададзены статус самастойнага генеральнага капітанату ў складзе іспанскага каралеўства. З 1749 года ў Чылі пачалі чэканіць залатыя і срэбныя манеты.

гл. таксама: Спіс губернатараў Чылі

[рэдагаваць] Незалежнасць

Бернард Ахігіс Каррэра
Павялічыць
Бернард Ахігіс Каррэра

Моц каланіяльнай Іспаніі значна парушыўся ў часы Напалеона Банапарта, асабліва калі Напалеон узвёў на іспанскі трон свайго брата Жозэфа. 18 верасня (нацыянальнае свята краіны) у Чылі была створана адданая каралю хунта ўраду (Junta de Gobierno), якая брала на сябе функцыю сіл супраціўлення і мела сваю асобную армію. Паміж каралеўскімі раялістамі і ліберальнымі патрыётамі на чале з Хасэ Мігелем Каррэра (José Miguel Carrera) адразу ж успыхнула грамадзянская вайна. У 1812 годзе групай чылійцаў пры дыктатарскім кіраўніцтве брата Каррэра была распрацавана канстытуцыя, якая прадугледжвала незалежнасць краіны пры яе фармальным кіраўніцтве іспанскім каралём. У 1813 годзе ўлада ў краіне перайшла да галоўнакамандуючага арміі патрыётаў Бернарда Ахігінса Каррэра (Bernardo O'Higgins Carrera).

Бітва пры Чакабука 1817
Павялічыць
Бітва пры Чакабука 1817

Іспанскае войска на чале з генералам Марыяна Асорыя (Mariano Osorio) ў Перу рушыла ў адказ на Валдавію з мэтай знішчэння патрыётаў. У барацьбе за незалежнасць у Чылі, таксама як і ў астатніх паўднёваамерыканскіх краінах, удзельнічалі пераважна крэолы. 1 кастрычніка 1814 года Чылійская армія вызвалення, на чале якой стаялі Хасэ Мігель Каррэра і Бернарда Ахігінс была разбіта войскам іспанцаў, кіраўнікі чылійскай арміі збеглі ў Аргенціну. Перыяд з 1814 па 1817 гады называюць перыядам рэканкістадораў. З дапамогай аргенцінца Хасэ дэ сан Марціна (José de San Martín) была сабрана новая армія супраць іспанцаў. Новая чылійская армія перайшла Анды і 12 лютага 1817 разбіла значна большую па колькасці армію іспанцаў у бітве пры Чакабука (Chacabuco).

12 лютага 1818 года была абвешчана незалежнасць Чылі, а некалькі пазней, 5 красавіка 1818 года патрыёты дасягнулі яшчэ адну значную перамогу ў бітве пры Майпу (Maipú). У 1820 годзе чылійская флатылія на чале з Томасам Кахранам (Thomas Cochrane) захапіла Валдавію. Канчатковая перамога была здабытая толькі ў 1826 годзе, калі былі пераможаны апошнія беглыя іспанцы, якія знайшлі сабе прытулак на востраве Чылоэ (Chiloé). Але канфлікт працягваецца бесперапынна далей у форме грамадзянскай вайны (Guerra a muerte): патрыёты і манархісты працягвалі змагацца паміж сабою да выбрання прэзідэнтам краіны Парталеса (Portales) у 1833 годзе.

Пераход праз Анды 1817
Павялічыць
Пераход праз Анды 1817

Ахігінс быў абраны першым прэзідэнтам Чылі, на самай справе Дырэктар Супрэма (Director Supremo) ажыццяўляе дыктатарскае кіраўніцтва краінай. Ахіггінс спрабуе правесці цэлы шэраг сацыяльных рэформ, але не атрымаўшы падтрымкі зямельных магнатаў, быў вымушаны пакінуць прэзідэнцкі пост у 1823 годзе. Ахігінс памёр у Перу, будучы ў эміграцыі. Барацьбу за ўладу працягнулі ў далейшым лібералы і кансерватары, перамогу ў якой атрымалі супраціўнікі рэформ — кансерватыўныя зямельныя магнаты. У 1833 годзе была прынятая прэзідэнцкая канстытуцыя, якая вызначалася сваім моцным аўтарытарным характарам і была нібыта падтасавана пад палітычныя мэты і амбіцыі лідэра кансерватараў Дыега Парталеса Палацуэласа (Diego Portales Palazuelos).

[рэдагаваць] Аўтарытарная і Парламенцкая рэспублікі

[рэдагаваць] Аўтарытарная рэспубліка

Мануэль Монтт
Павялічыць
Мануэль Монтт

З выбраннем Парталеса віцэ-прэзідэнтам у Чылі пачалася эра аўтарытарнай рэспублікі, якая працягнулася да грамадзянскай вайны 1891 года. Канстытуцыя 1833 года засталася да 1925 года нязменнай. Перыяд 18901925 гадоў атрымаў у гісторыі назву «парламенцкай рэспублікі». У 1837 Парталес быў забіты і ў 1851 на змену яму быў абраны новы прэзідэнт краіны Мануэль Монтт Торрэс (Manuel Montt Torres), які кіраваў Чылі да 1861 года. У тым жа годзе ў Чылі была створана радыкальная партыя Партыда Радыкаль (Partido Radical).

Гэты перыяд вызначыўся росквітам культурнага жыцця ў Чылі: была ўведзена школьная сістэма, у 1848 годзе быў заснаваны Чылійскі універсітэт (Universidad de Chile), у 1888 — Каталіцкі ўніверсітэт Пантыфіцыя (Pontificia Universidad Católica). Венецыянец Андрэс Бэлла (Andrés Bello) распрацаваў першы звод грамадзянскіх законаў — чылійскі грамадзянскі кодэкс (Código Civil de Chile), які ўступіў у сілу 1 студзеня 1857 года. У 1853 годзе чылійскай поштай сталі ўжывацца першыя паштовыя маркі.

Ва ўмовах эканамічнага пад'ёму пазіцыі і ўплыў лібералаў у палітычным жыцці краіны значна пашырыліся. У 1836 годзе адбылося з'яднанне Балівіі і Перу, што было ўспрынятае Чылі і Аргенцінай як сур'ёзная знешняя пагроза. У выніку хуткай чылійска-аргенцінскай рэакцыі на ўзнікшую пагрозу ўспыхнула канфедэратыўная перуанска-балівійская вайна, якая працягнулася да 1839 года.

У 1859 годзе у Капіапа (Copiapó) і Чаньярчыльё (Chañarcillo) пачалася канстытуцыйная рэвалюцыя (Revolución Constituyente). Уладальнікам шахт Эмітэрыо Гойенечэа (Emiterio Goyenechea) была ўведзена асобная срэбраная валюта. У адказ на гэта кіраўніцтвам Мануэля Монтт Торрэса ў рэгіён была накіравана армія дзеля падаўлення рэвалюцыі. 29 красавіка 1859 года армейскі корпус пад кіраўніцтвам лейтэнанта Сальвадора Уррутыя (Salvador Urrutia) разбіў рэвалюцыйную армію на чале з генералам Пэдра Леон (Pedro León) непадалёку ад Ля Серэны.

[рэдагаваць] Грамадзянская вайна і Парламенцкая рэспубліка

Хасэ Мануэль Бальмачэда
Павялічыць
Хасэ Мануэль Бальмачэда

Парламенцкая рэспубліка існавала ў Чылі пасля сканчэння грамадзянскай вайны 1891 года да канстытуцыйнай рэформы 1925 года. Пасля кароткай, але кровапралітнай грамадзянскай вайны была прынятая новая канстытуцыя Чылі, праіснаваўшы да 1925 года.

У 1891 годзе адбыўся бунт чылійскіх маракоў супраць прэзідэнта Хасэ Мануэля Бальмачэда (José Manuel Balmaceda), неўзабаве ўся краіна была ахоплена грамадзянскай вайной. На працягу канфлікту загінула 6.000 чалавек. Армія Бальмачэды была двойчы разбіта ў вялікіх бітвах. 18 верасня 1891 Бальмачэда скончыў сваё жыццё самазабойствам.

16 жніўня 1906 моцны землятрус і ўслед за ім цунамі амаль што цалкам знішчылі горад Вальпараіса, у выніку чаго загінулі 20.000 чалавек.

[рэдагаваць] Салетравая вайна

Асноўны артыкул: Салетравая вайна

Марская бітва пры Ікіке 21 мая 1879 года
Павялічыць
Марская бітва пры Ікіке 21 мая 1879 года

Салетравая вайна (Guerra del Pacifico), якую Чылі вяла паміж 1879 і 1883 годам супраць Балівіі і Перу, была вайной за ўплыў на землях Антафагаста (Antofagasta), што сёння адміністратыўна адносяцца да чылійскай правінцыі Атакама. Справа была ў тым, што галоўным багаццем рэгіёну былі незвычайна вялікія залежы нітратаў.

Чылійскія прадпрыемствы пачалі здабычу нітратаў, што ў 1873 годзе дало падставу Перу і Балівіі да ўтварэння патаемнага альянсу з мэтай авалодання чылійскімі прадпрыемствамі. Па пагадненню 1874 года Чылі гарантавала Балівіі кантроль над спрэчнымі тэрыторыямі, але пры ўмове, што чылійскія кампаніі на 25 год вызваляюцца ад падаткаў.

Нягледзячы на пагадненні, у 1878 годзе прэзідэнт Балівіі Хіларыён Даза (Hilarión Daza) запатрабаваў падаткі ад прадпрыемстваў, датуючы іх яшчэ 1874 годам. Гэта было правакацыяй на інтэрвенцыю, якая ў сваю чаргу знішчала сілу дзеяння пагадненняў па рубяжах. Салетравая вайна скончылася для Чылі значнымі тэрытарыяльнымі пашырэннямі на поўдні. Паміж Чылі і Перу было падпісана Анконскае пагадненне, па якому гарады Арыка (Arica) і Такна (Tacna) заставаліся часова пад чылійскім кантролем. Толькі ў 1929 годзе Такна быў аддадзены Перу, Арыка так і застаўся у Чылі. Балівія страціла выхад у Пацыфіку і таксама шматлікія тэрыторыі пустыні Атакама, што было прызнана Балівіяй у пагадненні 1904 года. Але Балівія і па сённяшні дзень патрабуе ад Чылі свабодны выхад да Ціхага акіяну.


[рэдагаваць] Паміж Першай і Другой Сусветнымі войнамі

У Першай Сусветнай вайне Чылі займала нейтральную пазіцыю, але ўнутрыпалітычнае становішча краіны ўсё роўна заставалася нестабільным. Прэзідэнт Артура Алессандры Пальма (Arturo Alessandri Palma), які увёў у Чылі сістэму сацыяльнага страхавання, быў пазбаўлены свайго статусу ў выніку ваеннага путчу ў 1924 годзе. Але годам пазней ваенная хунта зноў запрасіла яго на прэзідэнцкі пост. Была распрацавана новая і адпаведная ўмовам часу канстытуцыя, якая праіснавала ў Чылі да 1980 года. У тым жа годзе ваенны міністр Карлас Ібаньес дэль Кампа (Carlos Ibáñez del Campo) захапіў уладу ў краіне і правіў Чылі на працягу сямі год дыктатарскімі сродкамі. У 1932 годзе зноў усталяваўся канстытуцыйны парадак, а кіраўніцтва краіны ў наступныя 20 год перайшло да радыкальных сіл. Радыкалісты паспрыялі больш моцнаму ўплыву дзяржаўнай улады на эканамічнае жыццё краіны.

У 1934 годзе пачалося значнае па сваім памерам сялянскае паўстанне ў Ранкуіле (Ranquil). Мапучы спрабавалі адваяваць некаторыя раней належачыя ім тэрыторыі. Толькі з дапамогай рэгулярнай чылійскай арміі паўстанне было падаўлена.

У пачатку 1930-х гадоў пачынае распаўсюджвацца фашысцкі рух. У процівагу руху ў 1936 годзе быў заснаваны антыфашысцкі народны фронт (Frente Popular), да якога далучылася таксама і радыкальная партыя прэзідэнта Пэдра Агіррэ Чэрда (Pedro Aguirre Cerda). У наступным годзе была створана фашысцкае ўз'яднанне Фалангэ Нацыяналь (Falange Nacional). У 1938 годзе да антыфашысцкага народнага фронту далучылася партыя сацыялістаў. Палітычнае супрацьстаянне набірала моц і станавілася ўсё больш жорсткім: пад час планавання замаху на Манэду паліцыяй было забіта шмат актывістаў нацыянал-сацыялістычнай моладзі ў будынку сацыяльнага страхавання (Masacre del Seguro Obrero). У 1938 годзе нацыянал-сацыялістычны рух спрабуе захапіць уладу ў Чылі шляхам путча, што прыводзіць да наступнай рэзні з вялікай колькасцю ахвяр. У 1941 годзе Фрэнтэ (антыфашысцкі нацыянальны фронт) скончыў сваё існаванне пасля нязгоды сацыялістаў з пактам Сталіна і Гітлера, а таксама і з амаль што адначасовай смерцю Агіррэса.

У 1939 годзе ў ноч з 24 на 25 студзеня пры землетрасенні ў Чыльян (Chillán) загінула 25.000 з 41.000 жыхароў горада. Сёння горад Чыльян складаюць фактычна толькі сучасныя пабудовы, таму што амаль усе гістарычная будынкі былі знішчаны землетрасеннем.

У Другой сусветнай вайне Чылі доўгі час — часткова з-за вялікай колькасці чылійцаў нямецкага паходжання — заставалася нейтральным, але ў 1944 годзе прэзідэнтам Хуанам Антоніа Рыасам Маралесам (Juan Antonio Ríos Morales) (прадстаўнік радыкальнай партыі) было прынятае рашэнне аб ўступленні ў вайну ў якасці саюзніка Злучаных Штатаў Амерыкі. Але ўдзел Чылі ў Другой сусветнай вайне не меў глыбокага ўплыву на ход вайны. У 1945 годзе Чылі была адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

[рэдагаваць] Прэзідэнцтва Альендэ

Прыхільнікі Альендэ
Павялічыць
Прыхільнікі Альендэ

Сальвадор Альендэ нарадзіўся ў 1908 годзе ў Вальпараіса.

На выбарах 4 верасня 1970 года Альендэ атрымаў 36,6 % галасоў выбаршчыкаў. За кансерватыўнага кандыдата Жорж Алессандры (Jorge Alessandri) прагаласавала 35,3 % насельніцтва, кандыдат ад хрысціянска-дэмакратычнага альянсу Радаміра Томіч (Radomiro Tomic) набраў 28,1 % галасоў. Абсалютны перавес Альендэ складаў толькі 36.000 галасоў выбаршчыкаў. Парламент і хрысціянска-дэмакратычныя сілы, якім Альендэ паабяцаў захаванне канстытуцыйнага парадку, абвясцілі яго прэзідэнтам Чылі. Палітычная партыя Альендэ Unidad Popular (УП) ніколі не мала большасці ў кангрэсе, і такім чынам Альендэ стаў першым марксісцкім кіраўніком краіны, які атрымаў дэмакратычную легітымізаванасць.

[рэдагаваць] Эра Піначэта

Эпоху дыктатуры Піначэта можна ўмоўна падзяліць на 5 перыядаў. Пасля выкліканай путчам (19731976) кансалідацыі ва ўмовах дзяржаўнага тэрору, ў Чылі адбыўся эканамічны пад'ём і дасягнута найвышэйшая ступень улады (19771981), на змену якім неўзабаве прыйшоў цяжкі эканамічны спад краіны з хваляй масавых пратэстаў (19821983). Але рэжым пачаў рабіць першыя крокі ў напрамку лібералізацыі дзяржавы (19841987), пасля чаго ўсталяваўся рэжым кантраляванай дэмакратызацыі (19881990).

Усе дзяржаўныя інстанцыі Чылі ў лічаныя часы былі захоплены ваеннымі. Канстытуцыя была абвешчана несапраўднай, кангрэс распушчаны, на ўсё была накладзена жорсткая цэнзура, а палітычныя партыі былі забаронены. Перамены не краналі толькі юрыдычную ўладу. У краіне шлі жорсткія расправы з кожным патэнцыяльным ворагам: прадстаўнікамі левых сіл, людзьмі мастацтва, інтэлектуаламі. Наступіў час масіўнага парушэння правоў чалавека. У краіне адбываліся сімвалічныя спаленні кніг, пры гэтым палілі напрыклад і кнігі пра кубізм (памылкова лічачы іх творамі пра Кубу). Праз два тыдні пасля пачатку дзяржаўнага перавароту ваенную хунта афіцыйна прызналі Злучаныя Штаты Амерыкі.


[рэдагаваць] Канфлікты з Аргенцінай

Бігл-канфлікт: У снежні 1978 года пачаліся ваенныя пагрозы паміж Аргенцінай і Чылі. Аб'ектам спрэчкі сталі астравы Леннакс (Lennox), Піктан (Picton) і Нуэба (Nueva) на канале Бігл, у першую чаргу таму, што ў гэтым рэгіёне меркаваліся значныя залежы нафты. Спрэчка паміж краінамі была вырашана мірным шляхам з дапамогай Ватыкана, у выніку чаго 2 мая 1985 года было падпісана пагадненне па межах, згодна якому ўсе тры вострава ўвайшлі ў склад тэрыторыі Чылі.

Фалькландская вайна: У перыяд Фалькландскай вайны 1982 года Чылі ажыццяўляла пасіўную падтрымку Вялікабрытаніі супраць Аргенціны, падставай таму былі пагрозы ўжывання ваеннай сілы ў адносінах да Чылі ў 1978 годзе з боку Аргенціны. Чылійскія ўлады далі дазвол на пасадку дэфектнаму брытанскаму самалёту і забяспечылі яго паладку. Чылі таксама дапамагала Вялікабрытаніі інфармацыяй, здабытай з дапамогай радарных усталяванняў і шпіянажу. Патаемная кааперацыя краін была сцверджана некалькі пазней былым чылійскім камандуючым паветранымі сіламі Фернанда Матэем.

Дэмаркацыя мяжы: Пачынаючы з 80-ых гадоў паміж дзвюма краінамі пачынае развівацца канфлікт па дэмаркацыі мяжы ў Патагоніі каля масіва Фітц Рой. У 1985 годзе аргенцінскі ўрад загадаў заснаваць вёску Эль Чальтэн, каб узмацніць свае тырытарыяльныя прэтэнзіі. Пагадненне па дзяржаўнай мяжы паміж краінамі было дасягнута толькі праз дзесяць год у выніку дзейнасці сумеснай камісіі 16 снежня 1998 года. Але і па сённяшні дзень застаецца невялікая спрэчная тэрыторыя ў асяроддзі Кампас дэ Хіэла Сур (паўднёвыя ледовыя палі), дзе знаходзіцца адзін з самых вялікіх водных рэзервуараў Паўднёвай Амерыкі.

[рэдагаваць] Пераход да дэмакратыі

З надыходам эканамічнага ўздыму ў Чылі у 80-х гадах зноў усталявалася адносна спакойная палітычная сітуацыя. Пачынаючы з 1987 года палітычныя партыі атрымалі магчымасць працягваць сваю дзейнасць.

[рэдагаваць] Дэмакратычная Чылі

Мішэль Бачэлет
Павялічыць
Мішэль Бачэлет

[рэдагаваць] Прэзідэнцтва Айлвінса (1990 – 1994)

Патрыцыя Айлвінс (Patricio Aylwin) нарадзіўся ў 1918 годзе ў Вінья дэль Мар (Viña del Mar). Яшчэ ў 1960-я гады ён быў старшынёй сацыял-ліберальных хрысціянскіх дэмакратаў і працаваў у сенаце, які ён узначальваў у гады праўлення прэзідэнта Альендэ. Спачатку Айлвінс падтрымліваў уладу Піначэта 1973 года, але з-за шматлікіх парушэнняў правоў чалавека, прымкнуў да апазіцыі і ў 1980 годзе прапанаваў канстытуцыйную рэформу. Дзякуючы менавіта яму забароненая тады ў краіне партыя хрысціянскіх дэмакратаў (Partido Democrático Cristiano) стала мацнейшай апазіцыйнай партыяй Чылі. У 1990 годзе яго падтрымаў блок сярэдня-левых Канчэртацыён (Concertación) і Айлвінс перамог выбары з вялікай перавагай галасоў супраць кандыдатаў Хернана Бюхлі (Hernán Büchi) і Франчэска Хавьера Эррацурыса (Francisco Javier Errázuriz).

[рэдагаваць] Прэзідэнцтва Фрэя (1994 – 2000)

Пасля скарачэння легітымнага перыяду перамогу на прэзідэнцкіх выбарах атрымала партыя Канчэртацыён (Concertación) і яе кандыдат хрысціянскі дэмакрат Эдуарда Фрэй Руіз-Тагле (Eduardo Frei Ruiz-Tagle). Фрэй нарадзіўся ў 1942 годзе ў Санцьяга і меў адукацыю інжынера. Яго бацька Эдуарда Фрэй Манталва (Eduardo Frei Montalva) займаў пост прэзідэнта Чылі з 1964 па 1970 гады. На прэзідэнцкіх выбарах 11 снежня 1993 года Фрэй атрымаў 57,9 % галасоў выбаршчыкаў. За другога кандыдата, кансерватара Артура Алессандры (Arturo Alessandri), бацька якога таксама раней займаў пост прэзідэнта Чылі, было аддадзена 24,3 % галасоў. 11 сакавіка 1994 года адбылася прэзідэнцкая прысяга Эдуарда Фрэя.

[рэдагаваць] Прэзідэнцкія выбары 2006 года

На прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2005 года ні адзін з кандыдатаў не змог дасягнуць неабходнай абсалютнай большасці галасоў.

Пры паўторных выбарах 15 студзеня 2006 года Мішэль Бачэлет, кандыдатка ад кааліцыі дэмакратычных партый (Concertación de Partidos por la Democracia), атрымала перамогу над кандыдатам Себасцянам Піньера, атрымаўшы 53,5 % галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам, яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам у гісторыі Чылі.

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com