Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Грунвальдзкая бітва - Вікіпэдыя

Грунвальдзкая бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Грунвальдзкая бітва
Вялікая вайна 1409 – 1411 гадоў

Грунвальдзкая бітва. Ян Матэйка (1878)
Дата: 15 ліпеня 1410
Месца: Грунвальд (цяпер у Польшчы)
Вынік: Вырашальная перамога аб'яднанага войска ВКЛ і Польшчы
Войскі
Вялікае княства Літоўскае
Польшча
Тэўтонскі Ордэн
Камандуючыя
Вітаўт
Ягайла
Ульрых фон Юнгенген
Колькасьць
39.000 27.000
Страты
Невядомыя 8.000 забітых, 2.000 палонных

Гру́нвальдзкая бі́тва (Гру́нвальдская бі́тва, бітва пад Дубро́ўнай) — бітва паміж аб'яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, з аднаго боку, і войскамі Тэўтонскага Ордэну, з другога, якая адбылася 15 ліпеня 1410 году ў раёне вёсак Грунвальд, Стэмбарк і Ладзьвігава, прыблізна ў паўсотні кілямэтраў ад Олыштына. Адна з найвялікшых і найзначнейшых бітваў Сярэднявечча пачалася ў дзевяць гадзін раніцы і працягвалася да сямі вечара.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Прыярытэты ў зьнешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIVXV стагодзьдзі зьмяняліся. З XIII стагодзьдзя ВКЛ вяло напружаную барацьбу з крыжацкай агрэсіяй. Нашэсьце Тэўтонскага Ордэна пагражала ня толькі разбурэньнем славянскіх і балцкіх гарадоў і вёсак, фізычным зьнішчэньнем народаў, але й духоўным упадкам, анямечваньнем этнічных груп, што насялялі Ўсходнюю Эўропу. Таму барацьба з тэўтонцамі стала барацьбой за выжываньне.

Пяць разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацк, чатыры — Наваградак, нападалі на іншыя гарады. Неаднаразова цярпелі ад нападаў жыхары Гродна.

Рашэньне аб вайне з крыжакамі было прынятае ў 1408 годзе на нарадзе Ягайлы і Вітаўта. Яны дамовіліся сабраць усе магчымыя сілы й перамагчы тэўтонцаў. У 1409 годзе пачалася «Вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам — з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам.

[рэдагаваць] Бітва

15 ліпеня 1410 году на вузкім полі каля вёскі Грунвальд (зараз Дуброўна на тэрыторыі Польшчы) сышліся на бітву аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства з крыжацкім войскам. Гэтая бітва ўвайшла ў гісторыю як вялікая. Вялікая таму, што ніводная зь бітваў Сярэднявечча не зьбірала такой колькасьці войнаў — некалькі дзесяткаў тысяч, і таму, што яна прадвызначала далейшае разьвіцьцё многіх эўрапейскіх народаў і стала фіналам страшнага, больш чым двухсотгадовага супрацьстаяньня дзьвюх магутных сіл — славян і крыжацкіх заваёўнікаў.

На грунвальдзкім полі войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў воінаў з кожнага беларускага горада й мястэчка.

Раніцай 15 ліпеня адзін супраць аднаго сталі ордэнскае й польска-вялікакняскае войскі. У апошнім пераважалі Беларусы ў саюзе з Палякамі. Таксама ўдзельнічалі татарскія, чэскія і маскоўскія дружыны. Сілы бакоў былі прыкладна роўныя. Пачалася бітва атакай коньніцы хана Тахтамышу, якая панесла значныя страты, таму што была лёгкай,але коннiца зьнiшчыла пажоу крыжакоу,якiя ня мелi зброi. Потым сышліся ў бойцы правы флянг саюзнага войска, які займалі харугвы ВКЛ, і жалезная рыцарская лявіна. Сеча зь пераменным посьпехам цягнулася шэсьць гадзін.Miж тым на пряцагу некалькi першых гадзiн палякi толькi назiралi як змагаюцца i гiнуць беларусы (Ягайла пасьвячау у рыцарства 2000 чалавек).З за сьвiнства палякау беларусы апынулiя сам на сам з крыжакам,зьмясьцiлiся назад i зьнiшчылi палову крыжакоу. У магістрата Ордэна Ульрыха фон Юнгінгена ў падмацаваньні знаходзіліся яшчэ 16 харугваў (прыкладна трэць крыжацкага войска), і калі ён убачыў, што беларусы адступаюць, вырашыў што з iмi усё скончана,стау на чале свайго войска й пайшоў у тыл палякам. Але пралічыўся, бо вялікі князь ВКЛ Вітаўт зьнiшчыушы сваю палову крыжакоу прыйшоу на дапамогу палякам,зацicнутым памiж крыжакоу. У гэтай апошняй, рашаючай сутычцы войска Ордэна было раздаўленае.

[рэдагаваць] Значэньне

Грунвальдзкая бітва разьвеяла ўяўленьні аб нязломнасьці і непераможнасьці Тэўтонскага Ордэна. Яго палітычная і ваенная моц была зломленая. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагодзьдзяў ня ведалі нямецкай агрэсіі. Разгром крыжакоў павысіў аўтарытэт ВКЛ і Польшчы ў Заходняй Эўропе.

На месцы Грунвальдзкай бітвы ў 1960 годзе быў усталяваны помнік.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com