Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Артур Мілер - Вікіпэдыя

Артур Мілер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Артур Эшэр Мілер (па-ангельску Arthur Asher Miller, 17 кастрычніка, 1915 - 10 лютага, 2005) — вядомы амэрыканскі драматург 20-га стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя ягоныя п'есы "Сьмерць каміваяджэра" (Death of a Salesman) і "Салемскія ведзьмы" (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагодзьдзя ў Амэрыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.

[рэдагаваць] Біяграфія

Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям'і габрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям'я жыла ў дарагой кватэры на Мангэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амэрыканскай дэпрэсіі.

Мілер скончыў Мічыганскі ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці журналістыка. Пачаў пісаць п'есы яшчэ ва ўнівэрсытэце. У 1949 годзе за п'есу "Сьмерць каміваяджэра" атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п'есу "Салемскія ведзьмы", якая таксама набыла вялікую папулярнасьць, у тым ліку на Брадвэі.

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў ягоны другі шлюб). Разьвяліся яны ў 1961 годзе.

Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханьні ў Кангрэс ЗША і абінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апэляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная - зь яго зьнялі падазрэньні.

Памёр ва ўзросьце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канэкцікат, з прычыны спыненьня сэрца.


[рэдагаваць] П'есы

  • 1936 Honors at Dawn (Ушанаваньне на золку)
  • 1944 The Man Who Had All the Luck (Чалавек, які меў поўную ўдачу)
  • 1947 All My Sons (Усе мае сыны)
  • 1949 Death of a Salesman (Сьмерць каміваяджэра)
  • 1953 The Crucible (Салемскія ведзьмы)
  • 1955 A Memory of Two Mondays (Успамін пра два панядзелкі)
  • 1955 A View from the Bridge (Від з маста)
  • 1964 After the Fall (Пасьля падзеньня)
  • 1965 Incident at Vichy (Інцыдэнт у Вічы)
  • 1968 The Price (Цана)
  • 1972 The Creation of the World and Other Business (Стварэньне сьвету і іншыя справы)
  • 1977 The Archbishop's Ceiling (Столя ацыбіскупа)
  • 1981 The American Clock (Амэрыканскі гадзіньнік)
  • 1982 Elegy For a Lady (Элегія для лэдзі)
  • 1982 Some Kind of Love Story (Нейкая любоўная гісторыя)
  • 1986 Danger: Memory! (Небясьпека: Памяць!)
  • 1991 The Ride Down Mt. Morgan (Прагулка ўніз з гары Моргана)
  • 1993 The Last Yankee (Апошні янкі)
  • 1994 Broken Glass (Разьбітае шкло)
  • 1998 Mr. Peters' Connections (Сувязі містэра Пітэрса)
  • 2004 Resurrection Blues (Журбота ўваскрасае)
  • 2004 Finishing the Picture (Сканчваючы малюнак)
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com