Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Аляксей Хвасьценка - Вікіпэдыя

Аляксей Хвасьценка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Хвасьце́нка, Аляксе́й (сцэнічны псэўданім Хвост) (14 лістапада 194030 лістапада 2004) — расейскі паэт, бард, сцэнарыст, мастак, скульптар, прыметная постаць у ленінградзкім андэграўндзе 60-х – 70-х гадоў, «дзядуля расейскага року», аўтар такіх вядомых песень, як «Рай» (музыка Франчэска дэ Мілана, выконваў Барыс Грабеншчыкоў), «Арляндына».

Нарадзіўся 14 лістапада 1940 году ў Сьвярдлоўску. Вучыўся ў Ленінградзе ў Вышэйшай школе мастацтваў ды ў Тэатральным інстытуце. Сябраваў з Іосіфам Бродзкім, разам зь ім у 1965 годзе судзіўся за дармаедзтва ды трапіў на паўгады ў псыхіятрычны шпіталь. Быў шырока вядомы ў андэграўндных колах Ленінграду пры поўнай адсутнасьці афіцыяльнага прызнаньня. Ладзіліся кватэрныя канцэрты Хвасьценкі, безь яго не абыходзілася ніводнае значнае мерапрыемства ў андэграўнднай культуры.

У 1977 годзе Хвасьценка эмігруе ў Парыж. Там, нарэшце, выдаюцца яго кнігі («Падазрыцель», «Паэма эмігрантаў», «Краіна Дэталія» ды іншыя). Майстэрня Хвасьценкі ў Парыжы робіцца своеасаблівым клюбам, дзе часта адбываюцца канцэрты вядомых музыкантаў ды літаратараў. Ён стварае незалежны тэатр «Сымпазыён», для якога сам піша сцэнарыі. Зьяўляецца ўдзельнікам асацыяцыі «Performing right Society, Ltd.»

У 1992 годзе Хвасьценка разам зь пецярбургскім рок-гуртом «Аукцыон» запісвае альбом «Чайнік віна», а ў 1995 годзе — альбом «Жыхар вяршыняў» на вершы Веліміра Хлебнікава. Таксама былі выдадзеныя яго сольныя запісы — «Вопыт пабочнага творчага працэсу» ды «Рэпетыцыі», ён браў удзел у запісах міцькоў, супрацоўнічаў з саксафаністам Анатолем Герасімавым.

У студзені 2004 году Хвасьценка атрымаў нарэшце расейскае грамадзянства, пасьля чаго даў шэраг канцэртаў у Расеі. У лістападзе ў Маскве была наладжаная выстава яго скульптуры «Кола часу», яшчэ адна выстава мелася быць адкрытая 7 сьнежня. 30 лістапада 2004 году ў 61-ым маскоўскім шпіталі Хвасьценка памёр ад сардэчнае недастатковасьці.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com