Forbes
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
"Forbes" (Форбс) — амэрыканскі часапіс, які заснаваў у 1917 годзе Бэрці Чарльз Форбс (Bertie Charles Forbes). Сям'я Форбсаў зьяўляецца выдаўцом часапіса ўжо цягам больш як 80 гадоў.
Па-за межамі бізнэс-колаў часапіс вядомы перадусім сваімі сьпісамі:
- Forbes 400 — сьпіс 400 самых заможных людзей ЗША;
- Сьпіс самых багатых людзей сьвету;
- Forbes 500 — сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету (паводле даходу);
- Сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету — у адрозьненьні ад Forbes 500 улічвае не адно толькі даход, але рынкавую капіталізацыю, даход, прыбытак, і актывы.
Штаб-кватэра рэдакцыі месьціцца на 5-й авэню ў Нью-Ёрку.
Галоўны рэдактар часопісу з 1990 году — мільярдэр Стыў Форбс, унук заснавальніка Бэрці Чарльза Форбса.