Ілюзіяніст (фільм, 2006)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Інфармацыя пра фільм | |
---|---|
Беларуская назва: | Ілюзіяніст |
Арыгінальная назва: | The Illusionist |
Краіна: | ЗША, Чэхія |
Год выхаду: | 2006 |
Час: | 110 хвілін |
Мова: | ангельская |
Здымачная група | |
Рэжысэр: | Ніл Бэргэр |
Сцэнар: | Стывэн Мілхаўзэр, Ніл Бэргэр |
Прадусар: | Браян Копэльман, Дэвід Лівэн, Тэд Лібовіц |
Кампазытар: | Філіп Глас |
Апэратар: | Дык Поўп |
У ролях | |
|
Ілюзіяніст — амэрыканскі фільм, які выйшаў на экраны ў 2006 годзе.
[рэдагаваць] Сюжэт
Фільм базуецца на аповядзе Стывэна Мілхаўзэра "Ілюзіяніст Айзэнхайм". Дзеяньне адбываецца ў Вене на мяжы стагодзьдзяў. Галоўны герой, Айзэнхайм (Нортан) хлопчыкам закахаўся ў Сафі (Біль), маленькую княгіню. Яе сваякі супраць таго, каб дзеці бачыліся. Яны вымушаюць хлопчыка сысьці з роднай вёскі і пачаць вандраваць па сьвеце.
Калі ж ён вяртаецца ўжо абазнаным ілюзіяністам, то выяўляецца, што Сафі мусіць выйсьці замуж за кранпрынца Леапольда (Сьюэл). Рызыкоўныя жарты Айзенхайма не падабаюцца кронпрынцу і ён загадвае паліцыі сачыць за ім. Айзенхайм і Сафі пазнаюць адно аднаго і вырашаюць зьбегчы ад кранпрынца. Аднак гэта ня так проста, бо Сафі ведае некаторыя палітычныя сакрэты Леапольда.