Хаос
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Хао́с (па-грэцку: Χάος):
- у старажытна-грэцкай міталёгіі бязьмерная прастора, часам падземнае, змрочнае бяздоньне. З Хаосу ўтварыліся Гея (зямля), Эрэб (змрок), Эрас (каханьне), Тартар (пекла), Нікта (ноч), ад якіх потым пайшло ўсё, што існуе ў сьвеце. У старажытна-грэцкіх і рымскіх філёзафаў-матэрыялістаў Хаос — бязладная сумесь матэрыяльных элемэнтаў сьвету.
- У пераносным значэньні — бязладзьдзе, блытаніна, неразьбярыха.