Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Уладзімер Тэраўскі - Вікіпэдыя

Уладзімер Тэраўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Тэраўскі, Уладзі́мер (23 лістапада 1871 (11 лістапада па старым стылі) – 10 лістапада 1938) — беларускі дырыжор, кампазытар, фальклярыст.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Раманава Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёну Менскай вобласьці). У 1889 годзе скончыў Слуцкую духоўную вучэльню. У 1892-95 служыў у войску. У другой палове 1890-х жыў на Ўрале, кіраваў аматарскімі харавымі калектывамі. Сьпяваў у капэле Дз. Агрэнева-Славянскага.

Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1900-х. Узначальваў царкоўны хор Старажоўскай царквы, аматарскі хор Менскага таварыства цьвярозасьці; выкладаў сьпевы ў пачатковых школах. У 1914 годзе стварыў Менскі беларускі хор, які ў 1917 годзе увайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камэдыі. У 1918-19 кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры; уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва.

Улетку 1920 году арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіповічах. Пасьля ўтварэньня Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Менску (БДТ-1) яго галоўны хормайстар.

Арыштаваны ЧК у 1921 годзе разам з У. Фальскім; прысуджаны да расстрэлу, замененага 5-гадовым зьняволеньнем. У 1923 вызвалены.

Кіраваў харавымі калектывамі БДУ, МБПТ, саюзу паштавікоў-тэлеграфістаў. Стварыў музыку да спэктакляў БДТ-1: «Бязьвінная кроў» У. Галубка (1918), «Каваль-ваявода» Е. Міровіча (1925) і інш. Найбольш вядомай стала музыка да спэктакля «На Купальле» Міхася Чарота (1921). Напісаў песьні і рамансы на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Міхася Чарота і іншых. Запісваў і гарманізаваў народныя песьні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі сьпеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мэлёдыяў» (1921), «Беларускі лірнік» (1922), «Вайсковы зборнік» (1926). Браў удзел у рабоце музычнай сэкцыі Інбелкульту.

Пасьля 1930 году звольнены з працы, абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Служыў у царкоўным хоры Старажоўскай царквы Менску. Арыштаваны 17 жніўня 1938.

Расстраляны ў НКВД Менску. Рэгабілітаваны ў 1957 годзе.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

  • Травень М. «Уладзімер Тэраўскі — ахвяра бальшавізму» // Бацькаўшчына. 1956. №30
  • Гесь А., Ляхоўскі У. «Калі песьня жыве беларуса, будзе жыць беларускі народ!»: Жыцьцё і творчы шлях Уладзімера Тэраўскага // Мастацтва. 1966, №12; ЭГБ, т. 6-1.

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com