Тэтрыс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тэтрыс (па-ангельску: Tetris) — лягічная кампутарная гульня, створаная савецкім праграмістам Аляксеем Пажытнавым у 1985 годзе. Ідэя гульні натхнёная гульнёй пэнтаміна.
У клясычным Тэтрысы выкарыстоўваюцца фігуры састаўленыя з чатырох квадратных сэгмэнтаў. Усяго магчыма сем варыянтаў: квадрат; простакутнік; літара «Т»; дзьве літары «Г», правая і левая; дзьве літары «Z», правая і левая.
Фігуры падаюць зьверху да долу ў прастакутным «стакане». На працягу падзеньня фігуры, гулец можа перамяшчаць яе ўправа-ўлева, альбо паварочваць яе па гадзіньнікавай стрэлцы ці супраць. Фігура спыняецца, калі дасягне дна калодзежа, альбо яе руху ўніз будзе перашкаджаць іншая фігура. Калі сэгмэнты фігур цалкам запоўняць рад, ён «згарае», а на яго месца апускаюцца вышэйляжачыя рады. Мэта гульні: разьмяшчаючы фігуры найшчыльней, пратрымацца як мага болей часу. Гульня лічыцца скончанай, калі ў «стакане» не застанецца месца для чарговай фігуры.
Рэалізацыі Тэтрысу існуюць на болей чым за 200 плятформ. Створаныя варыянты з іншымі наборамі фігур. У некаторых рэалізацыях магчымы ўдзел некалькіх гульцоў.