Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Тэры Гіліям - Вікіпэдыя

Тэры Гіліям

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Тэры Гіліям
Павялічыць
Тэры Гіліям

Тэрэнс Вэнс Гіліям (нарадзіўся 22 лістапада 1940) – кінарэжысэр і ўдзельнік камэдыйнай групы Монты Пайтон. Нарадзіўся ў Мінэапалісе (ЗША), цяпер жыве ў Англіі і мае падвойнае амэрыканска-брытанскае грамадзянства.

Зьмест

[рэдагаваць] Анімацыя

Тэры Гіліям пачынаў сваю кар'еру як аніматар і кароткамэтражны мультыплікатар. Адна зь першых ягоных прац – фотасэрыя для журналу «Help!» Гарві Курцмана з удзелам Джона Кліза. Па пераезьдзе ў Англію, ён рабіў анімацыі для «Do Not Adjust Your Set», а потым далучыўся да «Лятучага цырку Монты Пайтона» і стаў адзіным не брытанскім удзельнікам. Пазьней Гіліям рабіў анімацыйныя рэклямныя ролікі, а таксама мультыплікацыі на палітычныя ды гістарычныя тэмы.

[рэдагаваць] Рэжысура

У кінарэжысуры ў Гіліяма склалася рэпутацыя чалавека, які робіць вельмі дарагія фільмы, пры гэтым зьвязаныя з шматлікімі праблемамі ў іхняй вытворчасьці. Пасьля доўгіх спрэчак зь «Юнівэрсал Студыёс» наконт фільму «Бразылія», наступным фільмам Гіліяма стаў «Прыгоды Барона Мюнхаўзэна», які каштаваў каля 46 міліёнаў даляраў, але атрымаў толькі каля 8 міліёнаў у амэрыканскім пракаце. Пазьней Гіліям спрабаваў зьняць фільм «Чалавек, які забіў Дона Кіхота», зь бюджэтам у 32,1 мільёна даляраў, але ў першы ж тыдзень здымак актор, які граў Дона Кіхота (Жан Рашфор) атрымаў пашкоджаньні і ўсе здымкі былі адмененыя. Праз гэтае была атрыманая страхоўка памерам 15 міліёнаў даляраў.

[рэдагаваць] Зрэжысаваныя фільмы

  • Монты Пайтон і Сьвяшчэнны Грааль (Monty Python and the Holy Grail) (разам з Тэры Джонсам) (1975)
  • Бязглузьдзіца (Jabberwocky) (1977)
  • Разбойнікі часу (Time Bandits) (1981)
  • Бразылія (Brazil) (1985)
  • Прыгоды Барона Мюнхаўзэна (The Adventures of Baron Munchausen) (1988)
  • Кароль-рыбак (The Fisher King) (1991)
  • Дванаццаць малпаў (Twelve Monkeys) (1995)
  • Страх і нянавісьць у Лас-Вэгасе (Fear and Loathing in Las Vegas) (1998)
  • Браты Грым (The Brothers Grimm) (2005)

У 2006 годзе плянуецца выхад на экраны яшчэ аднаго фільма Гіліяма «Краіна прыліву» (Tideland).

[рэдагаваць] Гіліям і Гары Потэр

Джоан Роўлінг, аўтарка Гары Потэра, зьяўляецца прыхільніцай творчасьці Гіліяма. Менавіта таму яна прапанавала Тэры Гіліяма ў якасьці рэжысэра першай часткі экранізацыі прыгодаў Гары Потэра – «Гары Потэр і філязофскі камень». Але кампанія «Warner Brothers» адмовілася ад паслугаў Гіліяма, і замест яго фільм зьняў Крыс Калямбус.

[рэдагаваць] «Сакрэтны турнір»

У 2002 годзе Гіліям зьняў сэрыю тэлевізійных рэклямных ролікаў пад назвай «Сакрэтны турнір». Гэтыя ролікі былі часткай рэклямнай кампаніі фірмы «Nike» да чэмпіянату сьвету па футболе, дзе апавядалася пра сакрэтны турнір «тры-на-тры» паміж сусьветна вядомымі футбалістамі ўнутры вялізнага танкэра. Галоўнай песьняй гэтых ролікаў была «A Little Less Conversation» Элвіса Прэсьлі.

[рэдагаваць] Бібліяграфія

  • Gilliam, Terry and Christie, Ian (Ed.) (1999). Gilliam On Gilliam. Faber & Faber. ISBN 0571191908

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com