Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Сагі - Вікіпэдыя

Сагі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Са́гі (па-стараісладску: sögur) — апавядальная форма старажытна-скандынаўскага і стараражытна-ірландскага эпасу, якія ўяўляюць з сябе легендарна-міфічныя апавяданні пра багоў і герояў у прозе, часта з вершаванымі ўстаўкамі.

Як крыніцы па гісторыі Беларусі IX – XI стагоддзяў найбольшую каштоўнасць уяўляюць старажытна-ісландскія сагі, якія пачаткова існавалі як вусныя паданні і пачалі запісвацца на лаціне ў XII стагоддзі ісландскімі каталіцкімі манахамі. Ісландскія сагі умоўна падзяляюць на каралеўскія (створаныя ў XII – XIII стагоддзях, апісваюць падзеі ў Нарвегіі X – XI стагоддзяў), гістарычна найбольш верагодныя; «сагі пра ісландцаў», запісаныя не раней ХІІІ стагоддзя, якія апавядаюць пра падзеі ў Ісландыі X – XI стагоддзяў; так званыя «сагі пра старажытныя часы», найменш верагодныя як гістарычныя крыніцы, якія злучаюць зерне гістарычнай ісціны з фантастычнымі апавяданнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Апроч «вялікіх» сагаў, вылучаюць таксама «татры» (даслоўна «пасмы», ці невялікія ўстаўныя сагі).

Значнае месца ў сагах удзелена Полацку (Pallteskia) і Дзвіне (Duna), якая была адным з галоўных маршрутаў пранікнення вікінгаў ва Усходнюю Еўропу. З «каралеўскіх» сагаў для гісторыі Беларусі найбольшую цікавасць уяўляе «Прадзь пра Эймунда», якая паведамляе пра вікінга Эймунда Хрынгсана, які ўдзельнічаў у барацьбе Яраслава Мудрага з полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і нават нібыта пэўны час княжыў у Полацку. З «сагаў пра ісландцаў» «Сага пра хрост» і «Татр пра Торвальда Вялiкага Падарожнiка» апавядаюць, у прыватнасці, пра дзейнасць у Полацку пачатку ХІ стагоддзя Торвальда, сына Кодрана. Звесткі «сагаў пра старажытныя часы» у дачыненні да Беларусі або абсалютна фантастычныя, або іх храналогія і персаналіі значна скажоныя: «Сага пра Тыдрэка Бернскага» апісвае захоп Полацка правадыром гунаў Атылам; «Сага пра Хрольва Пешахода» паведамляе пра канунга Рэгвіда, які стварыў у глыбокай старажытнасці дзяржаву вікінгаў уздоўж усяго цячэння Дзвіны.

Апроч ісландскіх, пэўныя дадзеныя пра дзейнасць скандынаваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі утрымліваюць і шведскія сагі, напрыклад «Сага пра гутаў». Адным з першых на сагі, як на крыніцу па гісторыі Усходняй Еўропы звярнуў увагу ўраджэнец Беларусі Восіп Сянкоўскі.


Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

[рэдагаваць] Крыніцы

  • Rafn C. C. Antiquites russes d’apres les monuments historiques des Islandais et des anciens Scandinaves. TТ. 1—2. Copenhague, 1850—1852.
  • Сага о гутах // Средние века. Вып. 38. М., 1975.
  • Снорри Стурлусон. Круг Земной. М., 1980.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Сапунов А. Сказания исландских, или скандинавских саг о Полоцке, князьях полоцких и р. Западной Двине // Полоцко-Витебская старина. Вып. 3. Витебск, 1916.
  • Belaiew N.T. Eymundar Saga and Icelandic research in Russia // Saga-book of the Viking Society. Vol. XI, 1932.
  • Stender-Petersen A. Das Problem der ältschen byzantinisch-russisch-nordlischen Beziehungen // Relazioni del X Congresso Internazionale di Scienze Storiche. Vol. III. Firenze, 1955.
  • Рыдзевская Е.А. Древняя Русь и Скандинавия в IX—XIV вв. (Материалы и исследования). М., 1978.
  • Глазырина Г.В. Русский город в норвежской саге. К вопросу о достоверности исторических описаний в сагах // Дpевнейшие госудаpства на теppитоpии СССР. 1982. М., 1984.
  • Pritsak O. The Origin of Rus’. Vol. I. Old Scandinavian sources then the sagas. Cambridge, Mass., 1981.
  • Ловмяньский Х. Русь и норманны. М., 1985.
  • Древнерусские города в древнескандинавской письменности. Тексты. Перевод. Комментарий. М., 1987.
  • Коновалов Ю.В. Русско-скандинавские связи середины IX – X вв. // Историческая генеалогия. № 5, 1995.
  • Strumiński B. Linguistic Interrelations in Early Rus’. Northmenn, Finns, and East Slavs (Ninth to Eleventh Centuries). Rome, 1996.
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com