Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Пазнавальнасьць сусьвету - Вікіпэдыя

Пазнавальнасьць сусьвету

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Пазнава́льнасьць Сусьве́ту, спасьціга́льнасьць Сусьве́ту — фундамэнтальная філязофская і мэтадалягічная праблема.

Калі спасьціжэньнем-пазнаньнем — у адрозьненьне ад простага ўспрыняцьця-адлюстраваньня — называць эканомнае адлюстраваньне рэчаіснасьці праз пабудову яе мадэляў (мета-рэчаіснасьці), гэткіх як навуковыя тэорыі (гл. навуковы мэтад) або граматычныя сістэмы чалавечых моваў (гл. лінгвістыка), дык ужо факт прысутнасьці згаданых мадэляў у чалавечай культуры здымае пытаньне «Ці ёсьць Сусьвет пазнавальным?», пакідаючы «Чаму Сусьвет пазнавальны?» У гэтым апошнім можна ўгледзець анталягічны й эпістэмалягічны бакі, адпавена:

  1. Чаму Сусьвет нейкім чынам упарадкаваны; чаму гэта прадказальны Космас, а ня Хаос?
  2. Чаму/Як гэтую ўпарадкаванасьць, прадказальнасьць Сусьвету можна спасьцігнуць праз інтэлект і лёгіку?

Некаторыя знаходлівыя людзі бяруць другое пытаньне і, зьмяніўшы «Чаму/Як...» на «Калі ўжо...» і адкінуўшы пытальнік, адказваюць ім на першае (у каторым «чаму» выпраўляюць на «таму»). Гэта называецца антропным прынцыпам і дзеецца, у дэталях, наступным чынам: перакруціўшы вядомы Бергсонаў довад аб тым, што «інтэлект ёсьць чыста практычнай здольнасьцю, набытай чалавекам у барацьбе за выжываньне, і як такі ня можа лічыцца надзейнай крыніцай веды», можна запытацца: дык ці ня мае самы факт узьнікненьня й разьвіцьця разумовых здольнасьцяў сваёю перадумоваю пазнавальнасьць (упарадкаванасьць, прадказальнасьць) Сусьвету-Космасу? Бо розум не разьвіўся б у «бясконца складаным» Сусьвеце-Хаосе — там ён ня быў бы надзейнай прыладай дзеля выжываньня.

Заўважым, аднак, па-першае, што нават калі розум і мае перадумоваю свайго ўзьнікненьня пазнавальнасьць Сусьвету, наяўнасьць розуму ўсяго толькі сьведчыць на карысьць факту пазнавальнасьці, але не тлумачыць прычыны—і пагатоў не зьяўляецца прычынаю—гэта факту. Па-другое, спрэчнымі глядзяцца развагі аб Сусьвеце — аб Усім! — ува ўмоўным склоне. Гэтыя развагі дапускаюць наяўнасьць мноства Сусьветаў-альтэрнатываў, пагружаных у нейкую мета-прастору і мета-час, што вядзе да пытаньня аб назіральнасьці (а значыць, абгрунтаванасьці) гэтых «іншых» Сусьветаў, мета-прасторы і мета-часу, а таксама да праблемы бясконцай рэгрэсіі мета-мета-...-Сусьветаў. Па-трэцяе, дарвінаўскім натуральным адборам выглядае слушным тлумачыць хіба толькі агульную цікаўнасьць чалавека да навакольнага сьвету. А вось ці магчыма разглядаць розум і сьвядомасьць як каштоўны набытак эвалюцыі і прадукт натуральнага адбору? Ці былі/ёсьць здольнасьць да абстрактнага мысьленьня і да «тэарэтычнага разуменьня сьвету, што ёсьць задачай філязофіі», у чым слушна сумняваўся крытыкуючы Бэргсона малады Расэл, вырашальнымі чыньнікамі для выжываньня? Відавочна, наш від яшчэ занадта малады, а стан ягонага папуляцыйнага разьвіцьця занадта далёкі ад раўнавагі, каб можна было зараз эмпірычна-абгрунтавана адказаць на такія пытаньні. Не дадае аптымізму прыхільнікам погляду аб эвалюцыйнай вышэйшасьці розуму і феномен «маўклівага Сусьвету» (парадокс Фермі).

Такім чынам, найболей канструктыўным падыходам да праблемы пазнавальнасьці Сусьвету бачыцца не пускацца наўцёкі ад яе праз антропны прынцып ці «бутстрэп», а сканцэнтравацца на анталягічным баку пытаньня—і ў першую чаргу на фармуляваньні «правільных чаму», свабодных ад метафізыкі. Так, існуе спакуса вельмі лёгка давесьці, чаму у спецыяльнай тэорыі адноснасьці (СТА) E = mc2 — лёгка, бо гэта папросту вынікае з пастулатаў СТА. Можна таксама спадзявацца, што будучая больш агульная тэорыя здолее такім самым чынам, г.зн. дэдуктыўна, адказаць на пытаньне, чаму с = менавіта столькі м/с. Але ланцуг дэдукцыі заўсёды будзе прыводзіць да пытаньняў: А чаму с = const? Чаму ў сьвеце дзее той ці іншы пастулат? Чаму існуе гэты мета-ўзровень рэчаіснасьці? Адылі мета-ўзроўню рэчаіснасьці не існуе. Існуе мета-ўзровень у нашым апісаньні рэчаіснасьці, а магчымасьць стварэньня гэтага мета-ўзроўню, магчымасьць кандэнсацыі ведаў аб навакольным сьвеце ў шэраг пастулатаў (шэраг заўсёды ўмоўны — узгадайма вядомы прыклад з эўклідавай геамэтрыі, дзе замест аксіёмы аб паралельных можна прыняць аксіёму аб сумме вуглоў) — пастулатаў, каторымі праз ланцужок лёгікі можна ахапіць усё, — карэніцца ў павязанасьці ўсіх зьяваў прыроды міжсобку. Вось гэты цуд павязанасьці і зьяўляецца, напэўна, тым фокусам, у якім сыходзяцца неразабраныя дасюль праблемы прычыннасьці, часу і ўспрыняцьця, і які зьяўляецца стрыжнем праблемы пазнавальнасьці Сусьвету.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com