Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ніягарскі вадаспад - Вікіпэдыя

Ніягарскі вадаспад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Амэрыканскія каскады зімой
Павялічыць
Амэрыканскія каскады зімой
Амэрыканскія каскады выгляд з амэрыканскага бока
Павялічыць
Амэрыканскія каскады выгляд з амэрыканскага бока

Ніяга́рскі вадаспа́д (па-ангельску Niagara Falls) гэта адна з асноўных славутнасьцей паўночна - усходняй часткі Паўночнай Амэрыкі. Рака Ніягара, якая цячэ з возера Эйры, падае з вышыні 50-60 мэтраў. У сярэднім цячэньні рака дзеліцца на два рукавы і падае ўніз двума 50-ці мэтровымі каскадамі. Гэтыя два рукавы – гэта “амэрыканскі”, які цячэ па тэрыторыі ЗША, каскады якога маюць назву American i Bridal Veil раздзеленыя вузкай выспай Luna Island (51 і 60 мэтраў вышыні, і разам каля 300 мэтраў шырыні), і “канадзкі” Horseshoe (49 мэтраў вышыні і 900 мэтраў шырыні). Мяжа паміж ЗША і Канадай праходзіць па цэнтру канадзкага рукава. Узьбярэжжа вадаспада забудаванае двума гарадамі з аднолькавай назвай, канадзкі Ніягара Фолз (насельніцтва 78 000) і амэрыканскі Ніягара Фолз (насельніцтва 55 000).

Канадзкі бок вадаспада больш прывабны для турыстаў, таму што з яго адчыняецца від дакладна на падаючую ваду амэрыканскіх каскадаў, так і добры від на канадзкія каскады, хоць гэтыя віды часткова закрыты аблёкамі маленькіх кропелек вады ўтвараючыхся падаючай масай вады. З-за гэтага большая частка турыстычнай інфраструктуры знаходзіцца на канадзкім баку. Нажаль няма спэцыяльных паслабленьняў для замежных турыстаў на памежным пераходзе недалёка ад вадаспада, таму нават некалькіхвіліннае падарожжа на другі бок для таго каб забачыць іншы бок вадаспада патрабуе спэцыяльнай візы адпаведнага краіны.

Вакол вадаспада ёсьць вялікая колькасьць забаў для турыстаў і акрамя самога вададаспада. Самая цікавая, гэта невялікі карабель, які падплывае амаль па самыя каскады вады. Так сама варта наведаць і “Пячору вятроў”. Уваход у пячору знаходзіцца на высьпе Goat Island, якая раздзяляе галоўныя каскады. Потым пячора вядзе ў скалу на ўзровень 20 мэтраў пад дном ракі. Да забаў можна аднесьці і казіно, збудаванае на канадзкім баку ў 90-я гады. Уначы вадаспад прыгожа падсьвечаны. Вельмі цікава і зімой, калі вада ўтварае вялізарныя сасулькі.

Каля паловы вады вадаспада забясьпечвае працу двух электрастанцый, на канадзкім і амэрыканскім баку. У залежнасьці ад таго якая колькасьць вады адводзіцца на электрастанцыі, узровень вады зьмяняецца на некалькі мэтраў на працягу дня.

З кропкі гледжаньня геалёгіі вадаспад адносна малады. Рака Ніягара ўзьнікла каля 12 000 гадоў таму, пасьля сканчэньня апошняга лядовага пэрыяду, і спачатку вадаспад знаходзіўся каля сёньняшняга Кўінстана. Менавіта там вада спадала з так званага Niagara Escarpment, ці геалягічнай пліты, якая цягнецца ад Горнага возера на захадзе і далёка ўздоўж паўднёвых берагоў возера Антарыё на ўсходзе. З часоў ўзьнікненьня з-за эрозіі скалы, вадаспад перамясьціўся на 7 міль уверх па рацэ, ад пачатковага палажэньня.

Шлях вадаспада – гэта доўгі каньён (Niagara Gorge) які цягнецца на поўнач ад вадаспада, так сама варты турыстычнай увагі.

У наш час эрозія скалы значна запаволілась, дзякуючы некалькім інжэнерным працам выкананым на працягу 20-га стагодзьдзя.

У навакольлі ёсьць так сама шэраг месцаў вартых увагі, сярод ніх:

  • горад Ніягара-он-зэ-Лэйк – першая сталіца Антарыё.
  • Форт Ніагара – самае старое збудаваньне выкананае французамі ў 1726 годзе.
  • Канал Вэланд – цягнецца ад ракі Ніагара некалькі кілямэтраў на захад, дазваляе караблям абходзіць вадаспад.

Адлегласьць Ніягара Фолз ад Таронта складае 125 км, што займае каля гадзіны язды на машыне.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com