Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Нью-Ёрцкая Фондавая Біржа - Вікіпэдыя

Нью-Ёрцкая Фондавая Біржа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Нью-Ёрцкая фондавая біржа, чэрвень 2003 г.
Павялічыць
Нью-Ёрцкая фондавая біржа, чэрвень 2003 г.

Нью-Ёрцкая Фондавая Біржа (New York Stock Exchange, NYSE) — другая ў сьвеце па вялічыне біржа. Яна была найбольшай да 1996 г., калі аб'ём гандлю на ёй быў перавышаны NASDAQ (параўнальны графік). NYSE цяпер - камэрцыйнае прадпрыемства, пасьля зьліцьця з электроннай гандлёвай пляцоўкаю Archipelago ў красавіку 2005. Нью-Ёрцкая Фондавая Біржа знаходзіцца на 18 Broad Street, на вуглу з Wall Street, і ёсьць адным з найбольш славутых мейсцаў Нью-Ёрку.

На NYSE гандлююцца каштоўныя паперы больш за 2,800 кампаній, агульнай капіталізацыяй у прыкладна 20 трыліёнаў амэрыканскіх даляраў. На ліпень 2004 г., усе кампаніі зь індэксу Dow Jones Industrial Average, акрамя дзьвюх (Intel і Microsoft) гандляваліся на NYSE.

Асаблівасьць NYSE ў тым, што гандаль на гэтай біржы дагэтуль вядзецца рукамі і голасам, у адрозьненьне ад электронных біржаў (як NASDAQ). Акцыі кожнага эмітэнта гандлююцца брокерам ў пэўным мейсцы, жадаючыя набыць ці прадаць гэтыя акцыі зьбіраюцца вакол гэтага мейсца.

[рэдагаваць] Гісторыя

Днём заснаваньня NYSE лічыцца 17 траўня 1792 г., калі дваццацю чатырма нью-ёрцкімі брокерамі было падпісанае гэтак званае Плятанавае пагадненьне (пад плятанавым дрэвам, што расло на мейсцы сёньняшняга дому №68 па вуліцы Wall street). У адпаведнасьці з пагадненьнем, гешэфты з каштоўнымі паперамі адгэтуль павінны былі заключацца толькі між чальцамі біржы, пры гэтым усталёўваўся фіксаваны памер камісійных збораў.

8 сакавіка 1817 г. біржа ўтварыла юрыдычную асобу і назвалася "New York Stock & Exchange Board". У 1863 зьявілася сучасная абрывіятура. У той самы год біржа арэндавала сваё сталае памяшканьне па Wall Street, 40 за 200 даляраў за месяц.

 Камэрцыйны сакратар ЗША Дональд Л. Эванс званіць у звон - абвяшчае адкрыцьцё гандлю на NYSE 23 красавіка 2003 г. Таксама на фотаздымку былы старшыня, Рычард Ґраса.
Павялічыць
Камэрцыйны сакратар ЗША Дональд Л. Эванс званіць у звон - абвяшчае адкрыцьцё гандлю на NYSE 23 красавіка 2003 г. Таксама на фотаздымку былы старшыня, Рычард Ґраса.

У 1835 г. пажар зьнішчыў у Нью-Ёрку больш за 700 будынкаў, у тым ліку і фондавую біржу. Гандаль быў перанесены ў іншыя мейсцы.

У 1844, з вынаходніцтам тэлеграфу, упершыню ў гандлю ўзялі ўдзел інвэстары з па-за Нью-Ёрку.

У 1857 г. адбыўся першы ў гісторыі абвал біржы, пасьля банкруцтва Ohio Life Insurance & Trust Company.

3 ліпеня 1884 г. у “Customers’ Afternoon Letter” зьявіўся першы ў гісторыі ЗША фондавы індэкс. Ён складаўся з адзінаццаці пакашчыкаў. Праз год ён стаў базавацца на кошце 14 акцый: 12 акцый чыгуначных кампаній і 2 - прамысловых. 26 траўня 1896 г. зьявіўся знакаміты Індэкс Доў Джонса - Dow Jones Industrial Average Index.

Гандаль быў прыпынены неўзабаве пасьля пачатку Першае Сусьветнае Вайны (ліпень 1914 г.), аднак быў адчынены зноў 28 лістапада таго году, каб падтрымаць вайну гандлям аблігацыямі.

24 кастрычніка 1929 адбыўся буйнейшы ў гісторыі біржавы крах. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як "Чорны чацьвер". Праз тыдзень Амэрыка цалкам пагрузілася ў эканамічную крызу, празваную пазьней "Вялікая Дэпрэсія", якую спыніла толькі зьмена агульнае канцэпцыі эканамічнае палітыкі амэрыканскае дзяржавы з манэтарызму на кейнсіянства.

1 кастрычніка 1934 г. Камісія па Каштоўных Паперах і Біржах (Securities and Exchange Commission, SEC) зарэгістравала NYSE ў якасьці агульнанацыянальнае фондавае біржы.

14 ліпеня 1966 г. быў створаны NYSE Composite Index

18 лютага 1971 г. біржа была ператвораная ў некамэрцыйную арганізацыю, колькасьць яе чальцоў была скарочаная да 25. Была зацьверджаная структура кіраваньня біржаю: галоўны орган - Рада Дырэктараў з 26 чалавек: старшыня, прэзыдэнт, 12 прадстаўнікоў грамадзкасьці і 12 прадстаўнікоў прафэсійных удзельнікаў рынка каштоўных папераў.

У 1979 г. для правядзеньня тэрміновых гешэфтаў была створаная «дочка» NYSE - New York Futures Exchange (NYFE). Праз тры гады аб'ём гандлю на NYFE перавысіў 100 мільёнаў даляраў.

17 сьнежня 2003 г. SEC зацьвердзіла папраўкі да Канстытуцыі NYSE, закліканыя зьмяніць структуру кіраваньня біржаю і ўзмацніць функцыю самарэгуляваньня. Першапачаткова на NYSE гандляваліся пераважна дзяржаўныя пазыковыя абавязальніцтвы, але паступова асноўным інструмэнтам гандлю сталіся акцыі. Па дадзеных на канец студню 2004 г., рынкавы кошт усіх кампаній, ліставаных на NYSE, дасягнула $17,8 трлн. Па стану на канец 2003 г. сярэдні аб'ём штодзённага гандлю на NYSE складаў прыкладна 1,663 млрд. акцыяў.

ахова вакол NYSE
Павялічыць
ахова вакол NYSE

З 11 верасьня па 17 верасьня 2001 г. біржа была зачыненая ў сувязі з тэрарыстычным актам.

17 верасьня 2003 г. старшыня NYSE Рычард Ґраса зышоў у адстаўку ў сувязі з скандалам датычна памераў яго ўзнагароджаньня. Замест яго старшынём стаў Джон Тэйн, былы прэзыдэнт ґрупы Goldman Sachs.

21 красавіка 2005 NYSE абвесьціла аб плянах зьліцьця з электроннай гандлёвай пляцоўкаю Archipelago. Гэта будзе азначаць адмову ад традыцыйнага ручнога гандлю і паглябленьня глябалізацыі рынку каштоўных папераў.

[рэдагаваць] Лічбы

  • Ліставаныя кампаніі: 2,758 ([1])
  • Рынкавая капіталізацыя: $19.7 трыліёнаў

([2])

  • Удзельнікаў: 1,366 ([3])

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com