Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Мумі-троль - Вікіпэдыя

Мумі-троль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Уся мумі-сям'я
Павялічыць
Уся мумі-сям'я

Мумі-троль ды яго сям'я, сябры, знаемыя й проста сусрэтыя па блізу ад яго істоты, героі нізкі кніг фінскай швэцкамоўнае пісьменьніцы й мастачкі Тувэ Янсан.

Зьмест

[рэдагаваць] Мумі-героі

[рэдагаваць] Мумі-сям'я

  • Мумі-троль (Mumintrollen) - бегемотападобная істота, галоўны герой усея мумі-эпапэі. Падлетак, шукальнік прыгодаў, амаль адзіны хто апрыёры верыць усім гісторыям уласнага бацькі. Любіць удзельнічаць ува усялякага роду авантурах, яшчэ больш любіць іх ладзіць. Мае сяброўку (гл. сп. Снорачка)



  • Мумі-маці (Muminmamman) - маці галоўнага героя, самая лепшая маці ў сьвеце. Добра гатуе аладкі й майструе чоўнікі з кары. Нічога не ўласна парушыць яе спакойны стан. Адзіная рэч якую яна сьмяротна баіцца страціць - гэта яе торба, дзе заўжды ляжыць штось карыснае. З астатнімі рэчамі расстаецца зь лёгкім сэрцам. Мае схільнасьць да авантураў й нікому нічога не забараняе.


  • Мумі-тата (Muminpappan) - бацька галоўнага героя. Нарадзіўся пры таямнічым раскладзе зорак. Першыя гады правёў у школе для падкінутых мумі-троляў, якою кіравала адна Гэмуліха (гл. Гэмулі), адтуль зьбег, пазнаёміўся з Фрэдрыксанам (гл. Фрэдрыксан). Доўгі час вандраваў, пакуль не пазнаёміўся з будучае Мумі-мамай, асеў ува Мумі-даліне пабудаваў хату, пасадзіў шмат дрэваў й займаецца гадаваньнем сына й яго сяброў, якія жывуць разам з мумі-тролямі. Любіць распавядаць аб сваіх юнацкіх прыгодах. Крыўдзіцца калі гэтым гісторыям ня вераць (усі акрамя яго сына) й вельмі радуецца, калі ўсе астатніе атрымліваюць стоадсоткавы доказ таго, што Мумі-тата толькі ледзь-ледзь чагосьці дадаў (каб выло цікавей). Кансэрватар і не жадае, каб у яго хаце хоць калі-небудзь зьявілася электрычнасьць. Ня гледзячы на свой статус бацькі сямейства не згубіў былога авантурызму.


  • Продак (Förfadern)- стары стары троль, выпадкова выпушчаны Мумі-тролям пад час зімовае дэпрэсіі з шафы ў купальне. Не размаўляе, нічога не ясі, жыве ў коміне ў гасьцёўне.


[рэдагаваць] Сябры й знаёмые

  • Cьніф (Sniffen) - сябра Мумі-троля. Самы маленькі з усяго асяродьдзя й гэтым карыстаецца. Крыху сквабны, інфантыльны, любіць усялякія бліскучыя рэчы. Увязваецца ў ва ўселякія авантуры Мумі-троля, а потым, калі спатыкаецца зь нейкімі цяжкасьцямі, адразу ж пачынае нудоціць. Але цалкам добрая істота. Сын Валэ́ндака й зьвяраняткі Сос



  • Валэ́ндак (Råddjuret) - бацька Сьніфу, муж зьвераняткі Сос, сябр юнацтва Мумі-таты. Мае цікавую біяграфію: Яго бацькі загінулі пад час гэнэральнага прыбіраньня й выхоўваўся ён сваім дзядзькам Фрэдрыксанам (гл. Фрэдрыксан). Жыў ў каробцы з-пад кавы спачатку адзін, а потым нейкі час дзяліў яе з малым кліпда́сам (гл. Кліпда́с). Паталягічна няўважлівы, плаксівы, але заўжды гатовы прыйсьці на дапамогу, як маральна так і фізічна.Калекцыянуе ґузікі.



  • Зьверанятка Сос (Sås-Djuret) - пра яе амаль няма зьвестак. Вядома, што яна была вельмі прывабненькая асоба й таксама як яе муж Валэ́ндак зьбірае ґузікі, на гэтае глебе яны й пазнаёміліся. А потым агульная зацікаўленасьць амаль адразу перайшла ў каханьне. Ад моманту знаёмства на Садовым сьвяце Усеўладара (гл. Усеўладар), да іх вясельля прайшло ня больш за некалькі дзён.



  • Снусмумрык (Snusmumriken) яшчэ адзін зь лепшых сяброў Мумі-троля. Самотнік, шукальнік прыгодаў. Любіць адзіноту, жыць у намёце, паліць люльку й граць на гармоніцы ды флейце. Зь нянавісьцю адносіцца да забараняльных таблічак. Пэрсанальнымі ворагамі лічыць Ахоўніка парку й Паліцыянтаў. У сваяцтве зь мюмламі (гл. Мюмла й Малая Мю). Сын Юксарэ й Мюмлы-маці. Калі злуецца звычайна кажа: "Хуп-хэф". Носіць толька тую вопрадку якая выглядае "дастаткова" старой и ўвогуле абыякава адносіцца да рэчаў. Кожную восень адыходзіць з Мумі-даліны й вяртаецца толькі ў красавіку.



  • Юксарэ (Joxaren) - ня гледзячы на сваю паталягічную ляноту зьяўляецца апантаным шукальнікам прыгодаў. Любіць вандраваць, паліць люльку й не працаваць. Абсалютны нонканфарміст, любу́ю забарону лічыць сігналам для дзеяньня й каб прымусіць яго згубіць інтарэс да забароненага плоду, дастаткова яму дазволіць рабіць усё, што забаронена. Як і яго сын ня любіць Ахоўніка парку й паліцыю.


  • Мюмла-маці (Mymlanmamman) маці Снусмумрыка, Мюмлы, Малой Мю й яшчэ вялікага мноства мюмл, якія да сюжэту мумі-эпапэі ня маюць амаль ніякага дачыненьня. Яе постаць уся нібыта складаецца з акружнасьцяў. Заўжды ўсьміхаецца. Нанач сваім дзецям у якасьці казкі распавядае дэтэктыўную гісторыю аб Інспэктары Твіґсе.




Мюмла (Mymlan) - старэйшая дачка Мюмлы-маці. Асноўны занятак прыглядаць за малой сястрычкай Мю. Мае маркоўнага колеру валосьсе, якое заўжды завязвае ў пучок і занадта вольны характар. Мае тытулы князёўны Каралеўскае Вольнай калёніі (Якую ў маладосьці зладзіў Мумі-тата) ды прымы плавучага тэатру. Вечны падлетак.





  • Малая Мю Lilla My - самая маленькая мюмла ў сьвеце. Ня гледзячы на салідны ўзрост, заўжды зьяўляецца маленькім, капрызным, шкодным дзіценкам, які ня гледзячы на мініятурныя памеры першая ў чарзе на новую авантуру. Сястру, зразумела ж, нават не спрабавала слухацца. Лятэнтная танатафілка й трапляючы ў суполке ў складаныя абставіны з задавальненьнем камэнтуе: Мы пэўна зараз загінем!


  • Снорк Snorken - знаходзіцца ў некаторым сваяцтве з мумі-тролямі, але ў адрозьніньні ад іх у залежнасьці ад настрою ці псіхалягічнага стану зьмяняе свой колер. Лічыць сябе старэйшым за ўсіх, таму ставіць сябе занадта сур'ёзна. Пры патрапленьні ў фарсмажорныя абставіны, адразу ж праводзіць брыфінг. Нават, аднойчы сядзеў на пасадзе судьдзі. Адчасу задаецца пытаньнем: Навошта ў сьвеце йснуюць сёстры


  • Спадарышня Снорачка Snorkfröken - сястра Снорка. Легкадумная істота, добрая, пужлівая. Таксама як і старэйшы брат (гл. Снорк) мяняе колер скуркі. Любіць разнастайныя забавы й ня жудасныя прыгоды. Закаханая ў Мумі-троля.





  • Гэмулі Hemulen - занудлівыя стварэньні з невялічкім кустападобным валосьсем на галаве й доўгай пашчай. Ня маюць гумару, фантазіі й густу. Тым ня менш лічаць свой лад жыцьця ідэальным и сапраўды не задаволены, калі хтось паводзіць сябе інакш. Таму любімая прымаўка гэмулей: "Як у гэтым сьвеце ўсё не па-гэмульску". Каб выправіць дадзены недахоп грамадства гэмулі ідуць у выхавацелі, ахоўнікі паркаў ды паліцыянты. Іншыя ж, каб ня бачыць усіх недахопаў сьвету адгароджваюцца ад сьвету ў навуцы.


  • Усеўладар - Självhärskaren аўтакратычны кіраўнік невялічкай дзяржавы. Кіруе даволі глупым але працавітым народам, любімым заняткам якога зьяўляецца будаваньне сьценаў. Ня гледзячы на стогадовы ўзрост ня страціў розум, рухаецца без дапамогі й мае сваеасаблівы гумар.





  • Філіф'ёнкі Filifjonkan - стоадсодкавая сіняя панчоха. Жыве самотна сярод разнастайных прыгожых дробезяў. Пакутвае ад разнастайных фобіяў, таму без чужое дапамогі не ў стане, й па просту не жадае, зрабіць крок для палепшаньня свайго існаваньня. Сям'і па большасьці ня мае. Мае зносіны з адной-дзьвюмя сяброўкамі зь якімі прыемна паразмаўляць аб "цяжкасьцях гэтага сьвету"



  • Туу-Цікі Too-Ticki - таямнічая асоба, існуючая ва уласным сьвеце й ня надта жадаючая пушчаць туды чужынцаў. Жыве ў купальне мумі-троляў у кампаніі нябачных мышак й разнастайных таямнічых істотаў. Кожны раз перад надыходам вясны робіць Вялікае Вогнішча. Носіць двухбаковы капялюш, адзін бок якога блакітны, а з вонку чырвоны. Зімой дэманструе блакітны бок, а вясной пераапранае на чырвоны, таксама сустракае вясну граючы на шарманцы.


  • Фрэдрыксан Fredrikson - фантазёр і вынаходнік. Створца Лятаюча-падводнага рачнога параходу, названага ў гонар нізкі вершаў яго сканалага брату (бацькі Валэ́ндаку) "Марскі Аркестр" (хаця яго уласны пляменьнічак перайначыў назву на "Марзкі Аркесдр"). Пачынаў як вольны мастак, але не адмовіўшыся ад прапановы Усеўладара, стаў яго асабістым інжанэрам. Тым ня менш ня страціў былую цягу да авантураў і прыгодаў. Уласны заплечнік, зрабіў жытлом для Прывіда.


  • Прывід Spöket - ня гледзячы на тое, што па статусу зьяўляецца нячысьцікам, добрая й сяброўская асоба. Полнае імя Прывід з Выспы Жахаў па мянушцы Страшыдла. Пачынаў як пужацель жыхароў Выспы Усеўладара, але зь цягам часу да яго ўсі прызвычаліся таму вымушана прыбіўся да маладога Мумі-таты й яго "Каралеўскае Вольнай калёніі" й хутка пасьля згоды зь некаторымі правіламі стаў паўнапраўным каляністам. Першапачадкова жыў разам з Мумі-татам, але пасьля зьмены яго сямейнага становішча перабраўся ў заплечнік да Фрэдрыксана.


  • Кліпда́с Klippdassеn - яшчэ дзіцёнак. Як і ўсі кліпдасы жыве на рачным дне, дзе вялікімі ікламі робіць каналы, каб здабыць сабе ежу. Па сваёй неўважлівасьці патрапіў на борт "Марскога Аркестру", дзе жыў разам з Валэ́ндакам, пакуль ня быў адпраўлены да дому. З-за малога ўзросту й таму, што яго іклы яшчэ растуць заўжды штосьці грызе й увесь сьвет дзеліць на рэчы якія можна грызьць і якія ўжо згрызеныя. Любіць выхавальныя гульні Цёткі Гэмуліхі.


  • Хаху́ль Bisamråttan - філёзаф-самотнік. Раней жыў нары ля руч'я, але калі мумі-сямейства недарэчна разбурыла яе пад час будаваньня масту, быў вымушан па шчыраму запрашэньню Мумі-таты пасяліцца ў мумі-хаце. Лічыць, што працаваць гэта не філязоўская справа, таму час бавіць лежачы ў гамаку й чытаючы улюбёную кнігу: "Аб непатрэбнасьці ўсяго існага."

[рэдагаваць] Іншыя асобы

5px
  • Мора Mårran - зьбіральны вобраз мумі-нячысьціка. Істота больш нагадваючая рухаючыйся кавалак цемры, чым нешта жывое. Нават улетку Мора нясе ў сабе кавалак зімовае сьцюжы й можа, няўмысна загасіць самае вялікае полымя. Таксама выконвае абавязак начнога пудзіла ў жыхароў мумі-даліны й яе навакольляў.







60px
  • Тофсла й Віфсла Tofslan och Vifslan - асобы якія цяжка ўявіць па-адзіноце. Таксама, як малая Мю зьяўляюцца адвечнымі дзецямі, размаўляюць на ўласна прыдуманай, але крыху зразумелай мове. Ня маюць ўяўленьня аб тым, што балазе, а што блага.




60px
  • Ґафса Gafsan - зьбіральны вобраз кумушкі. Асоба са шкодным характарам, ведаючая ўсі свежыя плёткі аб суседзях, знаёмых і нават аб знаёмых суседзяў ды суседзях знаёмых, карацей аб усіх. Ніколі не прыйдзе на дапамогу, нават блізкім.





60px
  • Дронт Эдвард Dronten Edward - занадта вялізарны, да тагож з дурным характарам і недахопам увагі. З-за гэтага ў хвіліну злосьці ці па няўважлівасьці можа раздавіць сяго-таго. Але пакутваючы сумленьнем, ладзяць хованкі за ўласны кошт, з-за гэтага ніколі ня маюць грошаў.




60px
  • Эма Emma - тэатральная пацучыха, удава дырэктара тэатру. Большую частку жыцьця ў яе прайшло за кулісамі, таму Эма ведае ад тэатры ўсё й свята прытрымліваецца ўсім прыкметам і традыцыям сцэны. Дапамагае мумі-сям'і й іх сябрам аднавіць тэатр мужа, напісаць п'еса|пэесу й зладзіць яе пастаноўку на сцэне "плавучага тэатру"






30px
  • Хаціфнаты Hatifnattarna- умоўна-разумныя істоты. Сілкуюцца электрычнасьцю грымотаў. Ня маюць вушэй і рту. Амаль усё жыцьцё (калі толькі не зьбіраюцца на Выспе Хаціфнатаў, каб падсілкавацца пад час урагану) плывуць ад аднаго берагу мора да супрацьлеглага. Нараджаюцца з сямян, якія трэба сеяць непасрэдна перад надыходам купальскае ночы.





10px
  • Іншыя асобы - разнастайныя буйныя й дробныя істоты безь якіх можна было б абыйсьціся, але якіх не хапала для масавасьці.







[рэдагаваць] Мумі-кнігі

[рэдагаваць] Кнігі

  • 1945 - Småtrollen och den stora översvämningen (Смотрульлен ок дэн стура 'ёверсвёмнінґэн) ( Маленькія тролі й вялікі паводак)
  • 1946 - Kometjakten (Кумэт'яктэн) (Прылятае камэта)
  • 1948 - Trollkarlens hatt (Трулькалентс хатт) (Капялюш Чараўніка)
  • 1950 - Muminpappans Bravader (Мумінпаппанс бравадэр) (Прыгоды Мумі-таты) (ў 1968 годзе пераробленыя ў Muminspappans memoarer (Мумінпаппанс мэмуарэр) (Мэмуары Мумі-таты))
  • 1954 - Farlig midsommar (Фарліґ мідсуммар) (Небясьпечнае лета)
  • 1957 - Trollvinter (Трульвінтэр) (Зіма Мумі-троля)
  • 1962 - Det osynliga barnet (Дэт осюнліґа барнэт) (Нябачнае дзіцё)
  • 1965 - Pappan och havet (Паппан ок хавэт) (Тата ды мора)
  • 1970 - Sent i november (Сэнт і нувэмбэр) (Напрыканцы лістапада)


[рэдагаваць] Кніжкі-малюнкі

  • 1952 - Hur gick det sen? Boken om Mymlan, Mumintrollet och Lilla My ( Хюр ґікк дэт сэн? Букен ом Мюмлан, Муминтрольлет ок Лилла Мю ) (А што была потым? Кніга аб Мюмле, Мумі-тролях і Малой Мю)
  • 1960 - Vem ska trösta knyttet? (Вэм ска тр 'ёста кнюттет?) (Хто суцешыць кнюта?)
  • 1977 - Den farliga resan (Дэн фалиґа рэсан) (Небясьпечная вандроўка)
  • 1980 - Skurken i muminhuset (Скуркэн і мумінхусет) (Падманшчык у мумі-хаце)
  • 1993 - Visor från Mumindalen (Вісор фрон Мумідален) (Песьні мумі-даліны) (супольна з братам Ларсам і Эрнай Таўрай)

[рэдагаваць] Мумі-экранізацыі

(Лялечнае-шоў)

  • 1966 Finn Family Moomintroll (Фінская сям'я мумітроляў) Вытворчасьць Англія (ТВ-шоў)
  • 1969 Mumintrollet (Мумі-тролі) Вытворчасьць Швэцыя (серыял)
  • 1972 新 ムーミン (Сін Мумін) (Новыя Мумі-тролі) Вытворчасьць Японія

(анімэ)

  • 1973 I mumindalen (У мумі-даліне) Вытворчасьць Швэцыя (міні-серыял)
  • 1978 Муми-тролль и другие (Мумі-троль ды іншыя ) Вытворчасьць СССР (лялечны мультфільм)
  • 1978 Муми-тролль и комета (Мумі-троль ды камэта ) Вытворчасьць СССР (лялечны мультфільм)
  • 1978 Муми-тролль и комета. Путь домой (Мумі-троль ды камэта. Шлях да дому ) Вытворчасьць СССР (лялечны мультфільм)
  • 1980 Шляпа волшебника (Капялюш чараўніка) Вытворчасьць СССР (паперны мультфільм)
  • 1983 Szczęśliwe dni muminków (Шчасьлівыя дні мумі-троляў) Вытворчасьць Польшча (лялечны мультфільм)
  • 1986 Zima w Dolinie Muminków (Зіма ў мумі-даліне) Вытворчасьць Польшча ( мультфільм)
  • 1990-1991 楽しいムーミン一家 (Таносіі Мумін Ікка ) (Шчасьлівая сям'я мумі-троляў) Вытворчасьць Японія

(анімэ)

  • 1991-1992 楽しいムーミン一家 冒険日記 (Таносіі Мумін Ікка: Букен Ніккі) (Шчасьлівая сям'я мумі-троляў: Дзёньнік Прыгодаў) Вытворчасьць Японія

(анімэ)

  • 1992 楽しいムーミン一家 ムーミン谷の彗星 (Таносіі Мумін Ікка: Мууміндані но суйсэй ) (Шчасьлівая сям'я мумі-троляў: Прылятае камэта) Вытворчасьць Японія

(анімэ)

[рэдагаваць] Мумі-музэй

Мумі-хата, Парк мумі-троляў, Наанталі, Фінляндыя
Павялічыць
Мумі-хата, Парк мумі-троляў, Наанталі, Фінляндыя

Знаходзіцца ў фінскім горадзе Тампэрэ. Быў адчынены ў траўні 1989 году. Першапачаткова знаходзіўся ў памяшканьні Тампэрскага Мастацкага Музэю, але зь цягам часу пераехаў у падземны паверх гарадское бібліятэкі "Мэтса", якая знаходзіцца ў цэнтры Тампэрэ. Яго калекцыя цалкам заснованы на творчай спадчыне Тувэ Янсан. Да калекцыі таксама належаць два мумі-будыначкі, першы зь якіх быў пабудаваны Пэнці Эйсталяй (Pentti Eistola) у 1958 годзе, а другі, найбольш папулярны, - пяціпавярховая хата, пабудаваная супольнымі намаганьнямі Пэнці Эйсталі, Тувэ Янсан й Туулікі Пяцілі ў 1979 годзе дзеля ўдзелу ў Браціслаўскае Бенале ілюстрацыяў. Акрамя ілюстрацыяў па мумі-тэматыцы й ня толькі, створаных непасрэдна спадарышняй Янсан, значную ролю ў калекцыі граюць мумі-працы яе блізкае сяброўкі Туулікі Пяцілі. Гэта макэты абстановак й сцэнаў з жыцця мумі-троляў выкананыя па матывах мумі-серыі.

Сусьвет "Мумі-даліны" (такую назву мае гэты мумі-музэй) дастаткова поўна раскрывае ўсю мумі-тэматыку й падабаецца й маленькім наведавальнікам і іх дарослым суправаджальнікам.


[рэдагаваць] Спасылкі

"Асацыяцыя Вольных мастакоў "YEAL""

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com