Менскі трактарны завод
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вытворчае аб'яднаньне «Ме́нскі тра́ктарны заво́д» (ВА «МТЗ») — беларускі трактарны завод, уваходзіць у дзесятак найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў сьвеце (8-10% сусьветнага рынку колавых трактароў).
Завод быў заснаваны 29 траўня 1946 году, у 2005 на ім працавалі амаль 20 тысяч чалавек.
ВА «Менскі трактарны завод» распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасьць, аказвае паслугі па ладкаваньні і правядзеньні сэрвісу. Прадукцыя МТЗ экспартуецца больш як у 60 краінаў сьвету.
[рэдагаваць] Склад аб'яднаньня
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Менскі трактарны завод»
- Смаргонскі агрэгатны завод
- Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
- Віцебскі завод трактарных запчастак
- Менскі завод спэцінструмэнта і тэхналягічнай аснасткі
- Менскі завод шасьцярон
- Лепельскі электрамэханічны завод
- Смалявіцкі завод шасьцярон
- Гомельскі завод «Гідрапрывад»
- Завод гідраапаратуры ў горадзе Хойнікі
- Нараўлянскі завод гідраапаратуры
- Мазырскі машынабудаўнічы завод
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
У ВікіСховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: