Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Менскі мэтрапалітэн - Вікіпэдыя

Менскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Прыбыцьцё цягніку на станцыю Пушкінская а палове на поўнач
Павялічыць
Прыбыцьцё цягніку на станцыю Пушкінская а палове на поўнач

Менскі мэтрапалітэн — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў Менску. Мэтро ў Беларусі ёсьць толькі ў сталіцы.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Гісторыя Менскага мэтрапалітэну пачынаецца ў канцы 1960-х гадоў. Менавіта тады ў сталічных дойлідаў зьявілася думка аб будаўніцтве новага транспарту ў Менску. У 1976 годзе пачынаецца дэталёвая распрацоўка мэтрапалітэну. Прымаецца плян будаўніцтва васьмістанцыйнай лініі, якая будзе прахадзіць пад галоўным праспэктам краіны. У канцы сьнежня 1976 году з Масквы прыйшоў канчатковы дазвол на будаўніцтва мэтрапалітэну ў Менску.

5 траўня 1977 года ў раёне будучай станцыі «Парк Чалюскінцаў» распачаліся першыя працы. 16 чэрвеня была забітая першая паля. Працы падзялілі паэтапна сярод 8 пляцоў, якія размяшчаліся на месцах будучых 8 станцый. Пачыналіся працы паступова па ўсёй лініі, а першая праходчая тарча была дастаўленая з Днепрапятроўска, бо Менск сваёй ня меў. На першай лініі было шмат складаных пляцоў: Сьвіслач, падводныя рэкі, чыгуначныя галіны, але работы ішлі пасьпяхова.

26 чэрвеня 1984 году Менскі мэтрапалітэн быў адкрыты для дзяржаўных кіраўнікоў, якія спусьціліся на станцыю «Плошча Перамогі», каб праехаць на першай лініі па станцыях «Інстытут Культуры», «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Для жыхароў гораду й гасьцей сталіцы мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.

Другі этап разьвіцця мэтрапалітэну прыпадае на 1987 год. У гэтым годзе зьявілася станцыя «Усход», якая стала зручным перасадачным вузлом для 100 тысяч жыхароў Менска.

Праектныя красьлюнкі другой лініі зьявіліся ўжо ў 1981 году. Спачатку па праекце было закладзена 15 станцый, якія павінны былі зьвязаць Завадзкі раён і Чырвоны Бор. У 1984 годзе заклалі палі па пляцу «Фрунзэнская» — «Трактарны завод», а ўжо 31 сьнежня 1990 году там праехалі першыя цягнікі. 3 ліпеня 1995 году былі здадзеныя «Маладзёжная» й «Пушкінская», а 7 лістапада 1997 году — «Аўтазаводзкая» й «Партызанская». 5 верасьня 2001 году была адкрытая дваццатая станцыя Менскага мэтрапалітэну, «Магілёўская».

З 1996 году пачалі будавацца тры новыя станцыі — «Ракаўская», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка» — на другой лініі. У 2001 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на ўсход гораду — станцыі «Барысаўскі тракт» і «Уручча». Гэта значыць, што ўпершыню менскі мэтрапалітэн выйдзе за Менскую кальцавую.

У 2003 годзе Менскі мэтрапалітэн атрымаў у эксплуатацыю другое электрадэпо «Аўтазаводзкае», размешчанае таксама за кальцавой дарогай.

У 2004 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на паўднёвы-захад Менску. 5 чэрвеня 2003 года прымаецца пастанова Менскага гарвыканкаму аб зьмене назвы будучай станцыі «Ракаўская» на «Спартыўная». Гэтае рашэньне й цяпер выклікае спрэчкі. Назвы некаторых новых станцыяў першапачаткова былі іншымі, і гэта датычыць ня толькі «Ракаўскай». 11 сьнежня 1993 году газэта «Знамя Юности» пісала: «Тапанімічная камісія Менгарвыканкаму разгледзела пытаньне аб назвах станцыяў мэтрапалітэну, якія ў будучыні ўвойдуць у эксплюатацыю. Станцыям першай лініі, што сьледуюць па „Інстытуце культуры“, вырашана даць назвы „Грушаўка“, „Міхалава“, „Пятроўшчына“, „Малінаўка“. За станцыяй „Усход“ лінію працягнуць „Дойлідзкая“, „Уручча“, „Смаленская“. Станцыі другой чаргі, якія будуюцца, атрымаюць назвы „Цівалі“, „Кальварыя“, „Ракаўская“, „Кунцаўшчына“, „Каменная Горка“, „Віленская“.»

7 лістапада 2005 году адбылося адкрыцьцё станцый «Спартыўная», «Кунцаўшчына» й «Каменная Горка»

[рэдагаваць] Пляны на будучыню

У верасьні 2007 году чакаецца адкрыцьцё станцый «Барысаўскі тракт» і «Уручча». У 2011 годзе плянуецца здаць у эксплюатацыю тры станцыі паўднёва—заходняй часткі першай лініі «Грушаўка», «Міхалава», «Пятроўшчына». Пачатак будаўніцтва трэцяй лініі — прыблізна 2010—2011 гады. У далёкай будучыні Менскі мэтрапалітэн павінен павялічыцца да 4 лініяў зь перасадачнымі вузламі на «Трактарным Заводзе», «Фрунзэнскай», «Акадэміі Навук» і «Плошчы Леніна» (былая «Плошча Незалежнасьці»), а таксама паўколам у цэнтры.

[рэдагаваць] Станцыі

Схема ліній Менскага мэтрапалітэну на 2003 год
Павялічыць
Схема ліній Менскага мэтрапалітэну на 2003 год

Першая (Маскоўская) лінія

  1. Пятроўшчына *
  2. Міхалава *
  3. Грушаўка *
  4. Інстытут Культуры
  5. Плошча Леніна (Незалежнасьці)
  6. Кастрычніцкая **
  7. Плошча Перамогі
  8. Плошча Якуба Коласа
  9. Акадэмія навук
  10. Парк Чалюскінцаў
  11. Маскоўская
  12. Усход
  13. Барысаўскі тракт *
  14. Уручча *

Другая (Аўтазаводзкая) лінія

  1. Каменная Горка
  2. Кунцаўшчына
  3. Спартыўная (Ракаўская)
  4. Пушкінская
  5. Маладзёжная
  6. Фрунзэнская
  7. Няміга
  8. Купалаўская **
  9. Першамайская
  10. Пралятарская
  11. Трактарны завод
  12. Партызанская
  13. Аўтазаводзкая
  14. Магілёўская

* — станцыі, якія будуюцца

** — станцыі перасадак

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com