Кейра Найтлі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ке́йра На́йтлі (па-ангельску: Keira Knightley) — кінаакторка зь Вялікабрытаніі. Нарадзілася 26 сакавіка 1985 у Лондане.
Дачка драматурга Шэрман Макдональд (Sharman McDonald) і актора Вілі Найтлі (Will Knightley). Яна рана пайшла па шляху бацькоў, яе кінадэбют быў у дзевяцігадовым узросьце (фільм A Village Affair, 1994). Першая значная роля Sabé была ў эпізодзе The Phantom Menace кінаэпапеі «Зорныя войны» (Star Wars). Верагодна, Найтлі была выбрана на гэтую ролю праз падабенства да галоўнай гераіні, якую грала Наталі Портман (Natalie Portman).
Вядомасьць да Кейры прыйшла пасьля здымак у фільмах «Грай як Бэкхэм» (Bend It Like Beckham) і «Піраты Карыбскага мора» (Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl). Удзел у першым патрабаваў значных фізычных высілкаў, шмат трэніровак ігры ў футбол, але затое адчыніў дзьверы ў Галівуд. Вельмі пасьпяховы блякбастэр Піраты зацьвердзіў рост яе посьпеху ў міжнародным кінасьвеце.
У ліпені 2004, Найтлі перамагла ў галасаваньні чытачоў часопісу Hello! як найбольш пэрспэктыўная маладая зорка. Акрамя таго, ў галасаваньні часопісу Empire яе выбралі як сама сэксуальную зорку кіно ўсіх часоў, пакінуўшы па-за сабою некаторых вядомых галівудзкіх зорак, як Анджэліна Джолі (Angelina Jolie), Halle Berry, Charlize Theron, Джулія Робэртс (Julia Roberts), Мэрылін Манро (Marilyn Monroe) і Брыджыт Бардо (Brigitte Bardot).
У 2005 Найтлі здымаецца ў фільме The Jacket, дзе яна першы раз паказана ў аголеным выглядзе (сэксуальная сцэна з галоўным героям Adrien Brody).
Акрамя кіно Найтлі працуе мадэлькай для брытанскай кампаніі Asprey, што вырабляе ўпрыгожваньні. Кейра Найтлі займаецца танцамі і падтрымлівае футбольную каманду West Ham United.
Хадзілі чуткі, што Найтлі мае дысьлексыю (цяжкасьці пры вымаўленьні ці напісаньні слоў). У інтэрвіі яна сама прызналася, што зрабіла хірургічную апэрацыю верхняй губы.
[рэдагаваць] Фільмаграфія
Год | Фільм | Роля |
2006 | Піраты Карыбскага мора 2 (Pirates of the Caribbean: Dead Man's Chest) |
Элізабэт Сван |
2005 | Pride and Prejudice | Elizabeth Bennet |
2005 | Domino | Domino Harvey |
2005 | The Jacket | Jackie |
2004 | Tulip Fever | Sophia Sandvoort |
2004 | Кароль Артур (King Arthur) | Guinevere |
2003 | Love Actually | Juliet |
2003 | Піраты Карыбскага мора (Pirates of the Caribbean, відэагульня) |
Апавядальнік |
2003 | Піраты Карыбскага мора: Пракляцьце чорнай жамчужыны (Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl) |
Элізабэт Сван |
2002 | Доктар Жывага (Doctor Zhivago) | Лара Антыпава |
2002 | Pure | Louise |
2002 | Thunderpants | Music School Student |
2002 | Bend It Like Beckham | Juliette 'Jules' Paxton |
2002 | New Year's Eve | |
2001 | Deflation | Jogger |
2001 | The Hole | Frances 'Frankie' Smith |
2001 | Princess of Thieves | Gwyn |
1999 | Oliver Twist | Rose Fleming (Credit: Kiera Knightley) |
1999 | Star Wars Episode I: The Phantom Menace | Sabé |
1998 | Coming Home | Young Judith |
1996 | Treasure Seekers | The Princess |
1995 | Innocent Lies | Young Celia |
1994 | A Village Affair | Natasha Jordan |
1993 | Royal Celebration | Little Girl |