Дэ-факта
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дэ-фа́кта (па-лацінску: De facto, літаральна — «на практыцы», «фактычна») — лацінскі выраз. Звычайна выкарыстоўваецца як антонім да лацінскага тэрміну дэ-юрэ ў заканадаўчай, тэхнічнай (у дачыненні стандартаў) сферах і сферы кіравання, калі ў звычайную практыку ўводзяцца элементы без адпаведнай афіцыйнай падтрымкі. Напрыклад, пры разборы прававой сітуацыі «дэ-юрэ» азначае патрабаванні закона, тады як «дэ-факта» гаворыць аб тым, што адбываецца насамрэч (законна гэта або не).
Тэрмін «Урад дэ-факта» ўжываецца ў дачыненні да органаў улады, якія трымаюць уладу ў пэўнай краіне, паспяхова зрынуўшы (хоць бы і часова) законна абраныя інстытуты ўлады і ўсталяваўшы на іх месца свае.
Таксама ўжываецца ў міжнародным праве для апісання праўдзівых узаемаадносін бакоў, у той час як афіцыйныя ўзаемаадносіны звычайна вызначаюцца як «дэ-юрэ».