Гільбэрт Кійт Чэстэртан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чэ́стэртан, Гі́льбэрт Кійт (па-ангельску: Gilbert Keith Chesterton) (29 траўня 1874 – 14 чэрвеня 1936) — брытанскі пісьменьнік, журналіст ды літаратуразнаўца.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 29 траўня 1874 года ў Лёндане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. Сябраваў з Хілэрам Бэлакам. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
Аўтар раманаў «Напалеон Нотынгхільскі» (The Napoleon of Notting Hill, 1904), «Чалавек, які быў чацьверам» (The Man Who Was Thursday, 1908), «Шар ды крыж» (The Ball And The Cross, 1910, 1927) ды іншых. Сусьветна вядомы ягоны цыкл дэтэктыўных апавяданьняў пра патэра Браўна. Вялікае месца ў творчасьці Чэстэртана займае хрысьціянская апалагетыка, найбольш значны твор па гэтай тэматыцы - кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925). Акрамя таго, Чэстэртан - аўтар літаратуразнаўчых працаў «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарльз Дыкенс» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).