Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вінцэнт Гадлеўскі - Вікіпэдыя

Вінцэнт Гадлеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Ві́нцэнт Гадле́ўскі (16 лістапада 189824 сьнежня 1942) — каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, публіцыст.

Нарадзіўся ў вёсцы Шурычы Ваўкавыскага павета (у мястэчку Поразава?). Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную сэмінарыю і Пецярбурскую каталіцкую духоўную акадэмію. Адзін зь першых пачаў служыць у касьцёле па-беларуску. Пасьля абвяшчэньня БНР уваходзіў у склад Рады. Гадлеўскі — сярод заснавальнікаў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, рэдактар газэты «Крыніца». Калі Заходняя Беларусь апынулася пад Польшчай, ксёндз Гадлеўскі выкладаў у Нясьвіскай беларускай сэмінарыі, быў пробашчам у Жодзішках Сьвянцянскага павету. За беларушчыну палякі засудзілі яго на два гады турмы. Пасьля гэтага ён жыў у Вільні і пераклаў па-беларуску Новы запавет.

У 19391940 Гадлеўскі выдаваў часопіс «Беларускі Фронт» і заснаўваў Беларускую незалежніцкую партыю.

У чэрвені 1940 выехаў зь Вільні ў Варшаву, працаваў у Беларускім камітэце, у кастрычніку 1941 прызначаны галоўным школьным інспэктарам у Менску, кіраваў працай па падрыхтоўцы праграмаў навучаньня для беларускіх пачатковых школ, адначасова сябра Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы (БНС). 24 сьнежня 1942 арыштаваны нямецкай паліцыяй у Менску, неўзабаве закатаваны ў Трасьцянцы (пад Менскам).

Ідэалёгія Гадлеўскага — гэта беларускі кансэрватызм, угрунтаваны на гістарычнай памяці, мове, культуры, традыцыях. У ролі нацыянальнай эліты, здольнай скансалідаваць і павесьці за сабой нацыю, Гадлеўскі бачыў інтэлігенцыю. Кансэрватыўны падыход гарманічна злучаўся ў яго з хрысьціянскім пэрсаналізмам — увагай да асобы.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

  • біяграфія на slounik.org
  • артыкул на сайце ПБНФ
  • Ёрш Сяргей. «Рыцар Свабоды». (ксёндз Вінцэнт Гадлёўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацысцкага супраціву). Спэцвыпуск часопіса «Беларускі Рэзыстанс». У кнізе прыводзяцца дакумэнтальныя сьведчаньні дачыненьня ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага да арганізацыі і дзейнасьці беларускага нацыянальнага антынацысцкага Супраціву.
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com