Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы/2006-05
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гісторыя Чылі пачалася з часоў засялення рэгіёну каля 13.000 гадоў таму назад. У 16 стагоддзі пачалося заваяванне і падпарадкаванне тэрыторый сучаснага Чылі іспанскімі канкістадорамі, у 19 стагоддзі чылійскі народ атрымаў незалежнасць ад каланіяльнай улады. Вельмі значны ўплыў на далейшае развіццё Чылі да пачатку Другой Сусветнай вайны аказала здабыча салетры, а некалькі пазней — медзі.