Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы/2006-03
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Карале́ўства Да́нія (па-дацку: Kongeriget Danmark) — краіна ў паўночнай Еўропе на ўзбярэжжах Балтыйскага і Паўночнага мораў. Геаграфічна Данія ўключае ў сябе паўвостраў Юландыя (Jylland), па якім мяжуе з Нямеччынай, і 405 астравоў, з якіх 323 населеныя, а на найбольшым з іх — Зеландыі (Sjælland) — месціцца сталіца Даніі Капенгаген. Даніі належаць таксама Фарэрскія выспы ў Паўночнай Атлантыцы і найвялікшы ў свеце востраў Грэнландыя.