Вулкан (геалогія)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вулка́н (Вулька́н) — геалагічная структура, якая ўзнікае пры выхадзе магмы (распалены камень) на паверхню планеты (напрыклад, Зямлі). Усе суправаджальныя працэсы, якія ўзнікаюць пры выхадзе лавы на паверню, называюць вулканізмам.
Слова «вулкан» паходзіць ад назвы італьянскага вострава Вулкана. У рымскай міфалогіі гэты востраў лічыўся кузніцай Вулкана — рымскага бога агню.
На глыбіні звыш 100 кіламетраў тэмпература зямных парод дасягае 1000-1300 градусаў Цэльсія, пры гэтых умовах парода плавіцца да вязкай магмы, якая збіраецца вялікімі капляпадобнымі формамі на глыбіні ад 2 да 50 кіламетраў. Калі друк дасягае крытычнай велічыні, магма ўздымаецца на паверх праз шчыліны літасферы. Магма, якая такім шляхам дасягае паверхні зямлі, называецца лавай.
Асноўныя рэгіёны вулканічнай актыўнасці — Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Ява, Меланезія, Японскія астравы, Курыльскія астравы, Камчатка, Аляска, Алеутскія астравы, Ісландыя, Атлантычны акіян.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |