Гутаркі ўдзельніка:EugeneZelenko
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
[рэдагаваць] Зьнікненьне рэдагаваньняў
Зноў нейкія цуды адбываюцца :) Гэтай ноччу выдаліў зьмест старонак Trash і Вальтэр Скот і паставіў туды {{Выдаліць|спам}}, камэнтар запісаў "выдаліць: спам". Вось цяпер глянуў – Вы выдалілі абедзьве старонкі, але й мае рэдагаваньні з гісторыі зьніклі! Гэта што – глю базы зьвестак, ці нейкая спэцыяльная опцыя: пры выдаленьні зьнішчыць і гісторыю? Мяркую, што апошняе, але лякальная інсталяцыя MediaWiki ў мяне тармазная, бо круціцца на сэрвэры з P166-MMX і дыскам ў 8Гб, зь які вольна толькі 500Мб, таму правяраць ня буду :)
- Наколькі разумею, гэта стандартныя паводзіны MediaWiki. Праглядаць выдаленыя старонкі, файлы і іх гісторыю маюць магчымасьць адміністратары. Нейкі час гэтая магчымасьць была даступная для ўсіх, але потым ізноў абмежаваліся адміністратарамі. Цяжка казаць чаму, мабыць, каб відавочны вандалізм ня кідаўся ў вочы :-). Варта пашукаць у http://mail.wikipedia.org/pipermail/wikitech-l/, напэўна гэта абмяркоўвалася. --EugeneZelenko 14:48, 28 лістапада 2006 (UTC)
P.S. А ці плянуеце Вы працягваць лякалізацыю праграм пад Linux? Бо шчэ шмат чаго ня перакладзена... --Bełamp 09:53, 28 лістапада 2006 (UTC)
- На вялікі жаль, у мяне проста няма часу :-( Пакуль што толькі пераношу пераклады з Вікіпэдыі ў SVN MediaWiki. --EugeneZelenko 14:48, 28 лістапада 2006 (UTC)