Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Фра Маўра - Вікіпэдыя

Фра Маўра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Фра Маўра (Fra Mauro) (памёр у 1459 або 1460) — манах ордэну камальдулаў з кляштару Сан-Мікеле на венецыянскім востраве Мурана, картограф.

У 14571459 гадах на замову партугальскага караля Афонсу V стварыў круглую карту свету (Mappamondo). Згубленая пазней, яна вядомая па аўтарскай копіі, зробленай для сената Венецыі (захоўваецца у венецыянскай Bibliotheca Nazionale Marciana).

Mappamondo — сапраўдны шэдэўр сярэднявечнай картаграфіі, адна з прызнаных сімвалічных вехаў, якія падзяляюць сярэднія вякі ад эпохі Адраджэння. Яе дакладнасць і эстэтычная вартасць значна пераўзыходзіць усе папярэднія аналагі, невыпадкова ў гонар заканчэння працы Фра Маўра венецыянскі сенат загадаў выбіць медаль з надпісам “непараўнальны касмограф”. Гэта і першая з вядомых карт, на якіх адзначаная Белая Русь. Але з прычыны асабістага незнаёмства з усходнеславянскімі землямі, Фра Маўра дапусціў у гэтым рэгіёне шэраг грубых памылак. Напрыклад, Волга ў сваім сярэднім цячэнні разгаліноўваецца на два рукавы, утвараючы велізарны... “востраў Амазонія”. Белая Русь (Rossia biancha) знаходзіцца побач з Ноўгарадам Вялікім, паміж Волгай і Белым возерам, і ўсе гэтыя аб'екты аднесеныя не на захад, а на ўсход ад ракі Камы. Карта Фра Маўра — адна з першых гістарычных крыніц, у якой згадваецца Чорная Русь, і выдзяляюцца тры “каляровыя” часткі Русі. Паводле надпісу на карце, “Белая Русь ляжыць па той бок Белага мора, Чорная Русь — па той бок Чорнай ракі, а Чырвоная — па той бок Чырвонай ракі”.

Усходнеславянскія землі ВКЛ вядомыя Фра Маўра пад назвай не Белай, а Чырвонай Русі (Rossia Rossa), у якую ўваходзяць і Кіеў, і Разань. У сваю чаргу, Чорная Русь (Rossia Negra) паказаная на правабярэжжы Акі. Белая Русь у Фра Маўра, як і ў большасці заходнееўрапейскіх аўтараў XIIIXVI стагоддзяў — гэта сінонім ці Вялікага Ноўгарада ці яго часткі, заселенай калісьці народнасцю вепсаў.

У гонар Фра Маўра названыя кратэр і фармацыя на Месяцы, якія былі наведаны астранаўтамі з Apollo 14.

[рэдагаваць] Выявы карты Фра Маўра


Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

[рэдагаваць] Літаратура

  • Рыбаков Б. А. Русские карты Московии XV — начала XVI в. М., 1974.
  • Il Mappamondo di Fra Mauro. A cura di Tullio Gasparini Leporace. Presentazione di Roberto Almagia. Venezia, 1956.
  • Harvey P. D. A. Medieval maps. London, 1991.
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com