Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Наваградзкі замак - Вікіпэдыя

Наваградзкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Наваградзкі замак. Рэканструкцыя Яўгена Куліка па матэрыялах Міхася Ткачова
Павялічыць
Наваградзкі замак. Рэканструкцыя Яўгена Куліка па матэрыялах Міхася Ткачова

Нава́градзкi за́мак — унікальны помнік абарончага дойлідзтва эпохі сярэднявечча, старажытны цэнтар Наваградка, рэзыдэнцыя заходнерускіх князёў і князёў Вялікага княства Літоўскага. Існаваў у 1117 стагодзьдзях. Захаваліся падмурак і рэшткі сьценаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Узьнікненьне замка

Руіны вежы Шчытоўкі
Павялічыць
Руіны вежы Шчытоўкі

[рэдагаваць] Першыя збудаваньні

З пачатку 11 стагодзьдзя да сярэдзіны 13 стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградка стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове 13 стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-данжон. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.

Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. У 1274 годзе галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы атрадаў крыжакоў захапіць замак (у 1314 годзе на чале з магістрам Гайнрыхам фон Плёцке, у 1391 годзе на чале з магістрам Конрадам фон Валенродам і ў 1394 годзе на чале з магістрам Конрадам фон Юнінгенам і маршалам Вэрнэрам Тэтынгерам) таксама ня мелі посьпеху.

[рэдагаваць] Вежа Шчытоўка

У выніку гэтых нападаў верхнія ярусы вежы былі моцна пашкоджаныя і ў канцы 14 стагодзьдзя вежа была адбудаваная, але ўжо з цэглы. Яна вырасла на рэштках старой вежы і таксама мела форму квадрата. Яна атрымала назву Шчытоўка (Шчытавая, Цэнтральная), што кажа само за сябе — гэта быў надзейны шчыт сярэднявечнага горада. Новая вежа была пяціпавярховай, зь перакрыцьцямі на бэльках. Агульная яе вышыня дасягала 25 мэтраў. Таўшчыня яе сьценаў была каля трох мэтраў. Іх праразалі байніцы, а ўнізе — праёмы замкавай брамы. Брама наглуха зачынялася знутры вежы і ў час асады ператваралася ў самастойны апорны пункт. У паўднёвай сьцяне Шчытоўкі ішла ўгору мураваная лесьвіца, якой карысталіся воіны падчас нападаў. Магчыма, ўнутры вежы, паміж паверхамі, меліся і драўляныя лесьвіцы для штодзённага карыстаньня, бо асобныя паверхі выкарыстоўваліся пад жыльлё.

[рэдагаваць] Узьвядзеньне ўмацаваньняў

Наваградзкі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка
Павялічыць
Наваградзкі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка

[рэдагаваць] Першы этап

Відаць, да канца 14 стагодзьдзя Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваньнем замка. Але напрыканцы 14 – пачатку 15 стагодзьдзя ў Наваградзкім замку распачалося ўзьвядзеньне замкавых муроў, якое праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі пабудаваныя тры мураваныя вежы і сьцены паміж імі. Справа ад Шчытоўкі паўстала высокая прызмападобная Касьцельная вежа. З усходу ад яе ішло другое прасла мураванай сьцяны даўжынёю каля 80 мэтраў і таўшчынёю 2,5 мэтры, якое вяло да наступнай вежы, так званай Малой брамы. Малая брама і Касьцельная вежа мелі па некалькі паверхаў зь перакрыцьцямі па бэльках, а на кожным паверсе былі байніцы.

Паварочваючы ад Малой брамы на захад, ішло 70-мэтровае прасла сьцяны, канструкцыйна зьвязанае яшчэ з адной вежай — Пасадзкай. Правае прасла сьцяны вяло ад Пасадзкай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваньнямі, якія ішлі да Шчытоўкі.

Трэба адзначыць, што ўжо ў 14 стагодзьдзі ў дзядзінцы існаваў каменны храм — Царква Сьвятога Міхала, вядомы па пісьмовых зьвестках 1617 стагодзьдзяў. Да 1775 году ў ім праходзілі паседжаньні Трыбуналу — вышэйшага апэляцыйнага суду Вялікага княства Літоўскага. А на поўнач ад храму стаяў двухпавярховы каменны палац, які існаваў да сярэдзіны 17 стагодзьдзя.

[рэдагаваць] Другі этап

Другі этап узьвядзеньня ўмацаваньняў Наваградзкага замка прыпадае на пачатак 15 стагодзьдзя, калі былі пабудаваныя Калодзежная вежа і яшчэ адно прасла сьцяны ля асновы замкавай гары. Трэба заўважыць, што ў Наваградзкім замку, разьмешчаным на высокай гары, калодзежа не было, але вада мелася ля падножжа, дзе на ўсходнім схілу білі крыніцы. Над адной зь іх і была пастаўленая Калодзежная вежа.

[рэдагаваць] Трэці этап

Напачатку 16 стагодзьдзя ў паўночна-заходнім куце Наваградзкага замка была ўзьведзеная вялікая мураваная вежа Дазорца. Паміж ёю і Шчытоўкай пабудавалі абарончую сьцяну, таўшчынёю 2 мэтры. Такім чынам, новае прасло замкнула кола каменных умацаваньняў, канчаткова выцісьніўшы драўляныя агароджы.

Разьвіцьцё атрылерыі і ўдасканаленьне тактыкі асады на працягу 15–16 стагодзьдзяў зрабілі Малую браму замка не зусім надзейнай, што прымусіла распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары. Новая Меская вежа-брама стала цэнтрам форбурга, які ахоўваў дарогу ў замак. Гэтыя дадатковыя ўмацаваньні значна павысілі абараназдольнасьць замка.

Такім чынам, у 16 стагодзьдзі Наваградзкі замак быў адным з магутнейшых у Беларусі і адзіным, які меў 7 вежаў. Ён дадаткова абараняўся ўмацаваньнямі з паўночнага і паўночна-заходніх бакоў, дзе знаходзіўся вялікі земляны вал і шырокі абарончы роў.

[рэдагаваць] Разбурэньне замка

Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны 16541667 гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 годзе яго занялі казакі Івана Залатарэнкі. А ў 1660 годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя Івана Хаванскага. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. Паўночная вайна канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у 1706 годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі.

У 1802 годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы 19 стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў.

[рэдагаваць] Замак у нашыя часы

Руіны Наваградзкага замка
Павялічыць
Руіны Наваградзкага замка

Толькі ў 1921 годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў 19221930 гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касьцельнай вежы склалі наноў. З 1956 года ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касьцельнай вежы і Шчытоўкі.

[рэдагаваць] Спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com