Макс Мірны
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Макс Мірны, Максім Мірны (па-ангельску: Max Mirnyi "Beast") (нарадзіўся 6 ліпеня 1977) — самы вядомы беларускі тэнісіст пачатку 2000-х.
[рэдагаваць] Кар'ера
Як і Наташа Зьверава (беларуская тэнісная зорка 1980-х і першай паловы 1990-х), Макс Мірны найбольш пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. На пачатак 2005 году Максім Мірны мае на сваім ліку тры перамогі ў турнірах «вялікага шлему» (Grand Slam): дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (у 2000 годзе з Лэйтанам Г'юітам і ў 2002 годзе з Махешам Бгупаці) і перамогу на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Roland Garros у 2005 годзе разам са швэдам Ёнасам Б'ёркманам.
Асаблівую вядомасьць у Беларусі Макс Мірны набыў пасьля пасьпяховага выступу ў Кубку Дэвіса ў 2004 годзе, калі каманда Беларусі, дзякуючы намаганьням Макса Мірнага і Уладзімера Валчкова дасягнула паўфіналу.
За надзвычай моцную падачу і агрэсіўную гульню з частымі выхадамі да сеткі Макс Мірны мае мянушку Beast (па-ангельску: зьвер).