Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Курапаты - Вікіпэдыя

Курапаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Курапа́ты — лясны масіў непадалёк ад Менску, дзе ў 1937-1941 годзе бальшавікі расстралялі ад 30 000 да 100 000 (па ацэнках некаторых дасьледчыкаў, да 250 000) чалавек.

У 1988 годзе ў Курапатах адбылася масавая антысавецкая дэманстрацыя, якая была жорстка разагнаная міліцыянтамі, з ужываньнем сьлезаточнага газу.

[рэдагаваць] Гісторыя назвы

Першым адкрыў праўду пра гэты лес Зянон Пазьняк. Вось што ён піша пра гісторыю месца і назву:

«Курапаты — гэта слова-сымбаль. Сымбаль страшнага злачынства расейскіх бальшавікоў супраць беларускай нацыі. Да 1988 году такога слова практычна не было ў беларускай мове. Ім карысталіся некалькі дзясяткаў чалавек вёсачкі Дроздава з дванаццаці хатаў, што ў Бараўлянскім сельсавеце пад Менскам. Калі я назваў свой артыкул пра сталінскі тэрор "Курапаты — дарога сьмерці", я ня думаў, што ўводжу новае слова ў беларускую мову і новы тэрмін у беларускую гісторыю, бо, па справядлівасьці, павінна было б прагучаць іншае слова — Брод. Так паўсюдна называлася тое ўрочышча, дзе забівалі людзей. Але ў Дроздаве я напаткаў яшчэ адзін назоў — Курапаты, магчыма пазьнейшы й паваенны».

«Слова, пачутае з вуснаў маладых хлопцаў, уразіла мяне мэтафарычнасьцю свайго сэнсу й гучаньня. мне тлумачылі, што Курапаты (ці Курапаткі) — гэта белыя веснавыя кветкі, якія там на магілах, растуць у траўні. Гэтыя кветкі ў Беларусі называюцца белыя пралескі, а на Віленшчыне яшчэ — курасьлепкі (бо вечарам і ў цёмнае халоднае надвор'е яны заплюшчваюцца, і як сарвеш — таксама). У іншым сэнсе курапаткі — гэта птушкі, на якіх палююць. Адсюль і выслоўе: "Пастралялі, як курапатак"».

«Мэтафарычныя асацыяцыі слова паўзьдзейнічалі на выбар назвы артыкула й месца расстрэлаў. Слова стала вядомае ва ўсім сьвеце».

[рэдагаваць] Сучасныя падзеі

У 1994 годзе Курапацкі лес наведаў Біл Клінтан і падараваў манумэнт — гранітную лаўку, якая стала, напэўна, першым помнікам-падарункам ЗША на тэрыторыі пост-савецкай Беларусі. Амэрыканскі помнік тройчы быў разламаны невядомымі вандаламі, але кожнага разу аднаўляўся зноў.

Узімку 2002 году моладзь і сябры Беларускага народнага фронту абаранялі Курапаты цягам некалькіх месяцаў ад будаўнікоў, якія пашыралі Менскую кальцавую дарогу.

29 кастрычніка 2004 году ў Курапатах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знака ад беларускіх габрэяў ахвярам сталінізму. Мэмарыяльны знак выраблены з каменя, які калісьці быў часткай помніка Сталіну ў Менску.

Штогод на Дзяды сотні людзей прыходзяць у Курапаты, каб памянуць тых, хто загінуў ад рукі бальшавікоў.

Прадстаўнікі ўладаў ігнаруюць праблемы Курапатаў.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com