Згуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Згуртаваньне Беларусаў Сьвету "Бацькаўшчына" (па-ангельску: World Association of Belarusians "Baćkaŭščyna") - міжнародная грамадзкая арганізацыя, якая аб'ядноўвае беларускую дыяспару ў сьвеце. На дадзены момант "Бацькаўшчына" аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету.
Дзейнічае з 1990 года, за якія ёю былі выдадзеныя многія кнігі па беларускай культуры і гісторыі беларускай дыяспары ў сьвеце, праведзеныя шматлікія канфэрэнцыі, у тым ліку 4 Зьезды Беларусаў Сьвету, аднаўленьне вобраза Крыжа сьвятой Эўфрасінні Полацкай.
У апошні час ЗБС "Бацькаўшчына" знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця з боку дзяржаўных уладаў Беларусі праз пазбаўленьне памяшканьня.
Прэзыдэнт: Аляксей Марачкін
Старшыня Рады: Алена Макоўская