Гусьлі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам Вікі-фарматаваньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
(гуслі, гусьлі, кантэле, канклес, коклес, канэль)
"Інтэрнацыянальны" струнны музычны інструмент, які чамусці прызнана называць "ісконна славянскім", не гледзячы на тое, што ён, у той жа час, такі жа ісконна балцкі, ісконна фінскі і г.д.
Словам "гуслі" у мінулыя часы ў рознай мясцовасці называліся розныя інструменты, але зараз у беларускай мове гэтая назва замацавалася за шматструнным шчыпковым інструментам, прыкладна такога выгляду:
(Выява інструмэнта гурта Стары Ольса (http://www.staryolsa.com).
[рэдагаваць] Паходжанне гусляў
Ёсць тры асноўныя версіі паходжання гусляў:
- гуслі былі мадэрнізацыяй музычнага луку;
- гуслі пайшлі ад лір (лер), кшталту грэчаскіх;
- гуслі ускосна пайшлі ад старажытна-кітайскага інструменту гуцынь.
Першыя прамыя звесткі пра гуслі (не ўзгадкі назвы, а звескі дакладна пра гуслі якія мы разгледжваем) датуюцца 11 стагоддзем. Гэта найранейшая археалагічная знаходка - гуслі "Славіша" (Ноўгарад).
На Беларусі першыя ўскосныя звесткі пра гуслі датуюцца XII стагоддзем (працы Кірылы Тураўскага). Гуслярская традыцыя праіснавала ў Беларусі да пачатку 20 стагоддзя (тры апошнія інструменты пач. XX ст. з Віцебскай губерніі вывезены ў Санкт-Пецярбург).
Аднавіў традыцыю напрыканцы XX стагоддзя майстра з-пад Маладзечна М.Такушэвіч. Потым традыцыя зноў спыняецца. Зараз ідзе новы віток адраджэння гусельнай традыцыі. На беларускіх гуслях граюць, іх майструюць, вывучаюць гісторыю і аднаўляюць рэпертуар.
[рэдагаваць] Знешнія спасылкі
- ГУСЛІ. Традыцыі. Сучаснасць. Сайт прысвечаны беларускім гуслям і адраджэнню гусельнай традыцыі на Беларусі.