Аэробус A380
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аэробус A380 (Airbus A380, раней вядомы як Airbus A3XX) — найбуйнешы авіяляйнэр у гісторыі, які ўпершыню быў афіцыйна паказаны публіцы на цырымоніі ў Тулузе (Францыя) 18 студзеня 2005 году, у якой узялі ўдзел 5 тысячаў гасьцей, сярод якіх кіраўнікі Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і Гішпаніі. Першыя тэставыя палёты плянуецца правесьці ў сакавіку, а першыя камэрцыйныя палёты праўдападобна распачнуцца ў 2006 годзе (верагодна першы палёт адбудзецца па маршруце Лёндан-Сынгапур).
[рэдагаваць] Тэхнічныя парамэтры
- Тып: камэрцыйны авіяляйнэр
- Першы палёт: 2005
- Першы камэрцыйны палёт: 2006
- Вытворца: Airbus
- Даўжыня: 73 м
- Размах крыльляў: 79.8 м
- Плошча крыльляў: 845 м²
- Вышыня: 24.1 м
- Вага (пусты): 280 тон
- Вага (максымальная): 560 тон
- Макымальная колькасьць пасажыраў: ад 555 да 840
- Рухавік: чатыры Rolls-Royce Trent 900 альбо турбарухавікі Engine Alliance GP7200
- Пад'ёмная сіла: 1208 кН
- Крэйсэрская хуткасьць: 902 км/г
- Максымальная хуткасьць: 945 км/г
- Максымальная далёкасьць палёту: 15000 км
[рэдагаваць] Бізнэс-пэрспэктывы
Цана аднаго самалёта будзе складаць ад $263 да $286 млн (прыблізна ад €200 млн да €220 млн). У новы праект было ўкладзена 18 мільярдаў даляраў. Каб Airbus змог вярнуць укладзеныя ў праект грошы, кампанія павінна прадаць як найменей 250 самалётаў. Наступныя авіякампаніі ўжо замовілі Аэробус A380 на пачатак 2005 году (усяго замоваў амаль на 150 самалётаў):
- Air France 10
- Emirates 43
- Etihad Airways 4
- Federal Express 10
- ILFC 10
- Korean Airlines 5
- Lufthansa 15
- Malaysian Airlines 6
- Qantas 12
- Qatar Airlines 2
- Singapore Airlines 10
- Thai Airways International 6
- Virgin Atlantic 6