Вікіпэдыя:Што б зрабіць...
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
На гэтай старонцы будуць пералічаныя задачы, ідэі, пажаданьні, пляны: што варта зрабіць для Вікіпэдыі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Пастаянныя, рэгулярныя задачы
- Рабіць фарматаваньне артыкулаў згодна прынятым стандартам Вікі-фарматаваньня. Пералік артыкулаў, якія трэба фарматаваць, зьмешчаны на старонцы Артыкулы да вікіфікацыі.
- Дадаваць матар'ял у накіды, пашыраць кароткія артыкулы.
- Праглядаць апошнія зьмены і пазначаць накіды і не-вікіфікаваныя артыкулы адпаведным шаблёнам.
- Праглядаць артыкулы і выпраўляць граматычныя памылкі. (а тым хто жадае пафлейміць - і правапіс :-)
- Абнаўляць старыя артыкулы новымі зьвесткамі (калі ёсьць).
- Шукаць матар'ялы, якія магчыма ўжываць у Вікіпэдыі, пытацца дазволу на выкарыстаньне.
- Дапамагаць пачынаючым удзельнікам і ўдзельніцам: тлумачыць правілы паводзін, афармленьня, выкарыстаньня катэгорый і г.д.
- Выяўляць магчымыя парушэньні аўтарскіх правоў.
- Дадаваць артыкулы (перакладаць зь іншых моўных вэрсій Вікіпэдыі ці ствараць самастойна), суадносна са сьпісам артыкулаў, якія павінныя быць у кожнай Вікіпэдыі.
- Фатаграфаваць Беларусь. Здымкі пажадана зьмяшчаць у ВікіСховішчы згодна вольных ліцэнзій.
- Сканаваць цікавыя здымкі, малюнкі і г. д. з кніг і часопісаў, маркі, паштоўкі, грошы, якія знаходзяцца ў агульнай ўласнасьці (public domain) (для ВікіСховішча).
- Удзельнікам і ўдзельніцам з прыгожымі галасамі, хто добра валодае аўдыёзапісам з дапамогай кампутара — запісваць у фармаце Ogg Vorbis вымаўленьне беларускіх слоў для ВікіСховішча. Прыклады вымаўленьня: ангельскае, польскае, расейскае.
[рэдагаваць] Часовыя задачы
Пісаць артыкулы на дадзеныя тэмы: тое што пажадана дадаць у першую чаргу.
- Геаграфія — артыкулы пра Беларусь (гарады, вёскі, рэкі, ...), яе суседзяў, іншыя краіны.
- Гісторыя — Беларусі.
- Культура народаў Беларусі. У прыватнасьці — беларуская кухня (праект «Наша Ежа»)
- Выбітныя асобы Беларусі, гістарычныя і сучасныя
- Жывёльны і расьлінны сьвет Беларусі
- Палітыка і грамадства Беларусі (палітычныя партыі, грамадзкія аб'яднаньні, дзяржаўныя ўстановы).
- дадайце вашыя пажаданьні/пляны
[рэдагаваць] артыкулы з ЭГБ
Алесь Белы: я ўжо казаў некалькі разоў: на маім сайце на камунікаце вісіць штук 60 маіх артыкулаў з ЭГБ - іх пісаць не трэба, проста перацягваць і вікіфікаваць
ŹmiŁa 09:45, 26 .01. 2005 (UTC):
- то бок усе гэтыя тэксты можна ўжываць у беларускай вікіпэдыі?
- калі так, я капіюю сюды сьпіс назваў, і затым буду чытаць і паступова зьмяшчаць у вікю, перафарматаваўшы. і адначасова выдаляючы адпаведныя назвы зь сьпісу.
Cпіс энцыклапедычных артыкулаў Энцыклапедыя Гiсторыi Беларусi і Энцыклапедыя ВКЛ
- Дагавор 1449 г.
- Дагаворы ВКЛ з Малдаўскiм Княствам XV-XVI ст.
- Ляцкія
- Магнус (Монс) Олаус
- Нарымонтавічы
- Рыч (Rich) Вера
АБ: так, калі ласка. Некаторыя ўжо стаяць.
[рэдагаваць] Пераклад тыдня
- Пераклад тыдня — агульная інфармацыя пра што гэта такое (па-ангельску)
- Гэты тыдзень — тут зьмешчаецца галасаваньне-выбар артыкула для перакладу, і спасылкі на іншамоўныя пераклады.
-
- Бягучы артыкул: Мацуа Басё --ŹmiŁa 11:08, 20.05.2005 (UTC)