Вікіпэдыя:Накід
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Накід у Вікіпэдыі — маленькі артыкул, звычайна адзін ці два сказа. Зразумела, такі памер не дазваляе патлумачыць тэрмін, але гэта ня значыць, што нельга ствараць накіды — можна. Іх зьмест пасьля будзе пашыраны, ці стваральнікамі, ці іншымі ўдзельнікамі.
Вікіпэдыя можа паказваць спасылкі на невялікія артыкулы іншым колерам, для гэтага можна на старонцы устаноўкі задаць Threshold for stub display: роўным 200 ці 300. Тады дазволіць адрозьніваць артыкулы памерам, меньшым за пазначаную колькасьць літараў.
Пазначыць рэдагуемы артыкул як накід можна пры дапамозе шаблёна {{накід}}, зьмясьціўшы яго напрыканцы, але перад разьдзеламі Глядзі таксама і Зьнешнія спасылкі (калі яны ёсьць). Тады ў артыкуле зьявіцца наступны тэкст:
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Праглядзець усе накіды можна ў катэгорыі Накіды.be:Вікіпэдыя:Накід