Вікіпэдыя:Катэгорыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
[рэдагаваць] Што такое катэгорыя
Катэгорыя — адмысловая старонка, якая зьмяшчае сьпіс артыкулаў, што ўваходзяць у дадзеную катэгорыю. Гэты сьпіс ствараецца аўтаматычна, кожны раз, калі карыстальнік адкрывае старонку катэгорый. Туды трапляюць усе старонкі, у якіх пазначана гэтая катэгорыя, у альфабэтным парадку. Катэгорыі розьняцца ад простых артыкулаў тым, што перад яе назвай ідзе ключавое слова Катэгорыя, напрыклад, Катэгорыя:Беларускія літаратары.
[рэдагаваць] Як дадаць артыкул да катэгорыі
Каб дадаць нейкі артыкул да катэгорыі, трэба ў артыкуле паставіць наступную спасылку, напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
. Такія спасылкі трэба ставіць напрыканцы артыкула, але перад інтэрвікі-спасылкамі (адпаведныя артыкулы на іншых мовах). Калі існуюць некалькі катэгорый, падпарадкаваных гіерархічна (напрыклад: «жывёлы» \ «птушкі» \ «вадаплаўныя птушкі»), тады артыкул варта дадаваць толькі ў сама ніжэйшую (найбольш дэталёвую) катэгорыю (напрыклад «качка» павінна быць пазначана як «вадаплаўныя птушкі», а не «птушкі»). Зразумела, усе катэгорыі не ствараюць адну гіерархію (то бок ня дрэва, а хутчэй — граф), таму артыкулы могуць ўваходзіць у некалькі катэгорый, а катэгорыі — у некалькі бацькоўскіх катэгорый.
Для таго, каб артыкул уваходзіў пад адрознай назвай у катэгорыю, у спасылцы трэба напісаць гэтую назву пасьля сымбаля |. Напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Караткевіч, Уладзімір]]
. Тады, хаця сам артыкул завецца Уладзімір Караткевіч, ён будзе занесены ў катэгорыю пад літарай «К» (глядзіце Катэгорыя:Беларускія літаратары) і будзе адпаведна адлюстраваны ў сьпісе.
[рэдагаваць] Як стварыць катэгорыю
Стварыць катэгорыю вельмі проста: для гэтага трэба зьмясьціць у артыкуле спасылку [[Катэгорыя:Імя катэгорыі]]
. Пры выбары імя катэгорыі варта ўпэўніцца, ці існуе ўжо падобная катэгорыя (і не ствараць новую катэгорыю «Хакей на Беларусі» калі існуе «Беларускі хакей»), і прытрымлівацца пагадненьняў па назвах артыкулаў. Імя катэгорыі павінна быць зразумелае — каб іншыя ўдзельнікі маглі здагадацца пра зьмест катэгорыі, якія артыкулы яна будзе ўтрымліваць.
Пералік усіх існуючых катэгорый можна пабачыць на старонцы Спэцыяльныя:Categories.