Божае Нараджэньне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Бо́жае нараджэ́ньне (Ражджаство, Нараджэньне Хрыстовае, Раство, Каля́ды) — адно з найгалоўнейшых хрысьціянскіх сьвятаў, калі адзначаецца нараджэньне Ісуса Хрыста. Яно адзначаецца 25 сьнежня:
- у Каталіцкім касьцёле і большасьці іншых хрысьціянскіх канфэсіяў - па новым стылі
- у Праваслаўнай царкве - па старым стылі(па новым стылі - 7 студзеня).
Зьмест |
[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя
Збавіцель сьвету, Гасподзь наш Ісус Хрыстос, нарадзіўся ад Прачыстае Дзевы Марыі падчас праўленьня рымскага імпэратара ([кесар]а) Актавіяна Аўгуста. Паводле загаду кесара ў імпэрыі праводзіўся ўсенародны перапіс. Палесьціна, якая была пад уладай цара Ірада, таксама падначальвалася Рыму, таму ўсе яе жыхары, згодна звычаю, паінныя былі адпраіцца ў вызначаныя кожнаму калену, племені й роду прабацькоўскія мяйсьціны, каб унесьці свае імёны ў сьпіс рымскіх падданых. Дзева Марыя і заручаны зь Ёю праведны Іосіф былі з роду цара Давіда і пайшлі з Назарэту ў Давідаў горад Віфлеем. Гарады гэтыя й цяпер можна знайсьці на мапе Палестыны. З прычыны сваёй беднасьці й вялікай колькасьці народу ў горадзе яны не змаглі прыпыніцца ў гасьцініцы і вымушаныя былі разьмясьціцца ў вапняковай пячоры, куды пастухі ў непагадзь заганялі скаціну. У такіх абставінах, ня маючы ня толькі зямной велічы, але звычайных умоваў, апоўначы па субоце (як апавядае царкоўнае паданьне) Прасьвятая Дзева нарадзіла Богадзіця. Яна сама спавіла Яго і паклала ў ясьлі, прызначаныя для кармленьня скаціны.
Першымі дазналіся пра Нараджэньне Збавіцеля віфлеемскія пастухі. Раптам зьявіўся перад імі анёл Божы і сьвятло Гасподняе азарыла іх, яны ж разгубіліся. Анёл сказаў ім: "Ня бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям. Цяпер нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збавіцель, Хрыстос Гасподзь. І вось вам знак, па якім пы пазнаеце Яго: вы знойдзеце Дзіця спавітае ў ясьлях". І толькі анёл сказаў гэта пастухам, як нечакана зьявілася зь ім мноства воінства нябеснага, пяючы: "Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у чалавеках благаваленьне" (У Каталіцкім Касцёле: "Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі"). Калі анёлы зьніклі, пастухі сказалі адзін аднаму: "Хадзем у Віфлеем і паглядзім, што там здарылася". Яны прыйшлі ў пячору і ўбачылі Марыю, Іосіфа й Дзіця, што ляжала ў яслях. Пакланіўшыся Дзіцяці, пастухі расказалі, што ім было пра Яго абвешчана. Марыя ж захоўвяла ўсе іхныя словы ў сваім сэрцы. Пасьля гэтага пастухі вярнуліся да сваіх статкаў, славячы і дзякуючы Бога за ўбачанае і пачутае.
Згодна закону, на восьмы дзень пасьля нараджэньня Дзіцяці, Маці Яго зь Іосіфам далі Яму імя Ісус, як было ўказана Госпадам праз анёла. (Ісус — азначае "збавіцель"; Хрыстос: — Божы пасланец, "мэсія"). Усьлед за гэтым прыйшлі з усходу ў Іерусалім вешчуны-астролягі й пачалі пытацца: "Дзе Цар іудзейскі, які нарадзіўся? Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе й прыйшлі пакланіцца Яму". Калі дазнаўся пра гэта цар Ірад, то надта ўсхваляваўся, бо думаў, што нованароджаны Цар адбярэ ў яго пасад. Ён сабраў псршасьвятароў і вучоных-кніжнікаў і запытаўся: "Дзе мае нарадзіцца Хрыстос?" Тыя адказалі: "У Віфлееме, як прадказана прарокам Міхеем . Тады Ірад, сабраўшы вечшуноў, выведаў у іх час зьяўлення зоркі й сказаў ім: "Ідзіце, разьведайце пра Дзіцятка, а калі знойдзеце, то павадаміце мне, каб і я Яму пакланіўся". Сам жа надумаў загубіць Ісуса. Вешчуны падаліся ў Віфлеем сьледам за зоркаю, якая рухалася перад імі і прывяла да мейсца, дзе было Дзіця. Яны ўвайшлі, убачылі Дзіця з Маці Яго, пакланіліся і паднесьлі Яму сымбалічныя дары: золата як Цару,ладан як Богу і сьмірну як прысуджанаму да пакараньня сьмерцю. Атрымаўшы затым у сьне папярэджанне ад Бога не вяртацца да Ірада, вяшчуны вярнуліся ў сваю краіну кружным шляхам. I паводле паданьня, вешчуноў звалі Мельхіёр, Гаспар і Валтасар, і былі яны прадстаўнікамі трох расаў роду чалавечага (нашчадкамі Сіма, Хама і Іафета). Пасьля яны прынялі хрысьціянства і прызнаныя сьвятымі. Да ўрачыстага сьвяткавання Ражджаства Хрыстовага праваслаўныя вернікі рыхтуюцца саракадзённым постам (28 лістапада - 6 студзеня па новым стылі), які называецца Піліпаўкай. Калядныя сьвяты ("Сьвяткі") працягваюцца з 7 па 17 студзеня. У гатыя дні дазваляецца ўсё есьці, нават па серадах і пятніцах, па днях, у якія здычайна не ўжываецца скаромнае.
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае камісіі БПЦ.
[рэдагаваць] Трапар сьвята Ражджаства Хрыстовага, глас 4
Раждаство Тваё, Хрысьце Божа наш,/ азарыла сьвет сьвятлом ісьціны,/ бо празь яго служыцелі зорак/ зоркаю наву́чаны былі/ пакланяцца Табе, Сонцу праўды,/ і пазнаць у Табе Усход з вышыні.// Госпадзі, слава Табе.
[рэдагаваць] Кандак сьвята Ражджаства Хрыстовага, глас 3
Дзева сёньня нараджае Вышэйшага за ўсялякую істоту,/ і зямля вярцеп Непрыступнаму прыносіць;/ ангелы з пастухамі славасловяць,/ а валхвы з зоркаю падарожнічаюць;// бо дзеля нас нарадзілася Дзіцятка Малое - Спрадвечны Бог.
[рэдагаваць] Задастойнік сьвята Ражджаства Хрыстовага
Велічай, даша мая, Пачэсьнейшую і Слаўнейшую за нябесныя войскі Дзеву, Прачыстую Багародзіцу. Зручней нам захоўваць маўчаньне, якое не выклікае страх, бо зь любоўю да Цябе, Дзева, ствара́ць песьні, зладжана складзеныя, нялёгка; але, Маці, дай нам сілы, наколькі маем стараньня.
[рэдагаваць] Каталіцкая традыцыя
[рэдагаваць] Народная традыцыя
Каля́ды (ад лац. Calendae календы – назва першага дня кожнага месяца ў рымлянаў), народнае зімовае сьвята дахрысьціянскага паходжаньня, зьвязана зь першым павелічэньнем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і сьвяткаваньняў займала 1-е мейсца. З усталяваньнем хрысьціянства прымеркаванае да рэлігійных сьвятаў Раства Хрыстова і Вадохрышча. На Беларусі хрысьціянскі рытуал сьвяткаваньня Калядаў шчыльна пераплецены з народнай сьвяточнай традыцыяй. Каляды працягваюцца з 24 сьнежня да 6 студзеня. Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцьці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м сьвяточным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) зь мяснымі стравамі – ў вечар перад Новым годам, посная (галодная, вадзяная) – перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаваньне, варажба, шматлікія забавы, гульні; сьпявалі калядныя песьні.