Ігар Смірноў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Смірноў, Ігар Мікалаевіч (нарад. 23 кастрычніка 1941 года ў г. Петрапаўлаўск-Камчатскі) - прэзідэнт так званай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Пасля заканчэння вучылішча раместваў працаваў на Златаустаўскім металургічным заводзе. З 1959 па 1987 гадах - на Электрамашынабудаўнічам заводзе ў г. Новая Кахоўка. Прайшоў шлях ад сваршчыка да намесніка дырэктара па вытворчасці. У 1974 скончыў завочна Запарожскі машынабудаўнічы інстытут.
З 1987 па 1990 года - дырэктар завода "Электрамаш"
Актыўну удзельнік акцый пратэсту расейскамоўнага насельніцтва Малдовы супраць праяў малдаўскага нацыяналізма ў жніўні-верасні 1989 г. У лютым 1990 г. выбраны дэпутатам гарсавета Тыраспаля і народным дэпутатам Вярхоўнага Савета МССР. Але з-за неаднаразовых пагроз, збіццеў і поўнага ігнаравання прыднястроўцаў разам з групай дэпутатаў прыпыніў свою дзейнасць у Вярхоўным Савеце МССР.
У красавіку 1990 г. абраны старшыней Тыраспальскага гарадскога савета. На І З'ездзе дэпутатаў усіх узроўняў Прыднястроўя выбраны старшыней Каардынацыйнага Савета сацыяльна-эканамічная развіцця рэгіена. На ІІ Надзвычайным З'ездзе дэпутатаў усіх узроўняў 2 верасня 1990 года, які абвесціў стварэнне прыднястроўскай дзяржавы, выбраны Старшыней Часовага Вярхоўнага Савета ПМССР. Перамог на выбарах прэзідэнта ПМР у 1991 годзе.
Падчас Прыднястроўскага канфлікту ўзначаліў абарону ПМР, створыўшы Рэспубліканскую гвардыю і народнае апалчэнне.
Быў абраны прэзідэнтам яшчэ двойчы - у 1996 і 2001 годзе.
Вярхоўны Галоўнакамандуючый узброенымі сіламі самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Доктар эканамічных навук.
Узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР, ўзнагародамі Рускай праваслаўнай царквы і Украінскай праваслаўнай царквы (кананічнай).
Мае жонку, двух сыноў.