Іван Ляцкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ля́цкі (Захарыніч-Ляцкі, Ляцкі-Захар’ін) Іва́н Васі́льевіч (? – пасьля 9 студзеня 1552) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Маскоўскага. Быў блізкім сваяком Кошкіным, зь якіх пайшла дынастыя расейскіх Цароў, потым Імпэратараў Раманавых.
[рэдагаваць] Біяграфія
У Вялікім Княстве Маскоўскім, акольнічы (1513-1514), потым ваявода. Разам з ваяводам князем С. Ф. Бельскім і князем Б. А. Трубяцкім і многімі дзяцьмі баярскімі ад’ехаў у 1534 зь Серпухава ў Вялікае Княства Літоўскае.
У 1535 годзе атрымаў ад Вялікага Князя Жыґімонта II (I) у дзяржаву маёнткі Жалудок і Высокі Двор; у 1545 — Носава (Мельніцкі павет) і Чэмеры (Камянецкі павет). Разьмежаваў 25 сьнежня 1541 свой маёнтак Жалудок з маёнткам Мікалая Нарбута, гэта зацьверджана Вялікім Князем 19 траўня 1542.
У Вялікім Княстве Літоўскім меў урады намесьніка Медніцкага (1546), потым дзяржаўцы Медніцкага (1551).
Вядомы як картограф.