Узьнясеньне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Узьнясе́ньне Гаспо́дняе, Ушэ́сьце — вясеньне-летняе хрысьціянскіе сьвята, якое адзначаецца у Каталіцкім касьцёле і ў Праваслаўнай царкве на саракавы дзень пасьля Вялікадня.
Зьмест |
[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя
Сьвята Ўзьнясеньня Гасподняга адзначаецца ў чацьвер шостай сядміцы пасьля Вялікадня. Вярнуўшыся з Галілеі ў Іерусалім, апосталы і вучні Хрыстовы сабраліся ўгэты дзень у адным доме. Ісус Хрыстос зьявіўся да іх, пасьля некаторых павучаньняў паведаміў ім аб хуткім сашэсьці на іх Сьвятога Духа і нацэліў на сусьветную пропаведзь Эвангельля. Размаўляючы з вучнямі, Збавіцель вывеў іх з горада на Елеонскую гару, дабраславіў іх і, адрываючыся ад зямлі, узьнёсься на неба.
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.
[рэдагаваць] Трапар сьвята Узьнясеньня Гасподняга, глас 4
Узьнёсься Ты ў славе, Хрысьце Божа наш,/ радасьць прынёсшы вучням/ абяцаньнем Сьвятога Духа,/ пасьля ўмацаваньня іх Тваім благаславеньнем,// што Ты — Сын Божы, Збавіцель сьвету.
[рэдагаваць] Кандак сьвята Узьнясеньня Гасподняга, глас 6
Выканаўшы справу нашага збаўленьня,/ і зямное злучыўшы зь нябесным,/ узьнёсься Ты ў славе, Хрысьце Божа наш,/ ніколі не адлучаючыся, а застаючыся неадступна,/ і абвяшчаючы тым, што любяць Цябе:// Я з вамі, і ніхто - супраць вас!
[рэдагаваць] Задастойнік сьвята Узьнясеньня Гасподняга
Велічай, душа мая, Хрыста-Жыцьцядаўца, Які ўзьнёсься зь зямлі на неба. Цябе, Якая непасьціжна для розуму і невыказана ў слове стала Маці Божаю, і невымоўна ў часе нарадзіла Вечнага, мы, верныя, аднадушна велічаем.