Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Тройца (сьвята) - Вікіпэдыя

Тройца (сьвята)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.


Дзень Сьвято́й Тро́іцы, Пяцідзяся́тніца, Сёмуха, Зеляне́ц, Тро́іца, Тро́йца — вясеньне-летняе хрысьціянскіе сьвята, якое адзначаецца у Каталіцкім касьцёле і ў Праваслаўнай царкве на пяцідзясяты дзень пасьля Вялікадня.

Зьмест

[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя

Пяцідзясятніца, беларуская школа, др. палова XVIII ст.
Пяцідзясятніца, беларуская школа, др. палова XVIII ст.

Пасьля Узнясеньня на неба Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, што адбылося на саракавы дзень пасьля Яго Уваскрасеньня, апосталы і іншыя вучні неадлучна знаходзіліся ў Іерусаліме. Была разам зь імі і Маці Божая. I творачы малітву, яны чакалі зьдзяйсненьня словаў Збавіцеля, Які сказаў ім на разьвітаньне: "...прымеце сілу, як сыдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Іерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі і Самарыі, і нават да краю зямлі" (Дзеян. 1,8).

I вось надышоў дзесяты дзень пасьля Узнясеньня і пяцідзясяты пасьля Пасхі (адсюль яшчэ адна назва сьвята — Пяцідзясятніца). "...I раптам пачуўся гук зь неба, нібы ад павеву буйнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. I зьявіліся ім падзеленыя языкі, як бы вогненныя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх.

I напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на розных мовах, як Дух Сьвяты даваў ім вяшчаць" (Дзеян. 2, 2-4). Гэтая падзея, апісаная ў кнізе Дзеяньняў сьвятых апосталаў, была відавочным знакам таго, што Бог дае апосталам здольнасьць і сілы для пропаведзі вучэньня Хрыстовага ўсім народам. З дня сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вера хрысьціянская пачала хутка распаўсюджвацца. Разышоўшыся па розных краінах, апосталы ўтваралі там хрысьціянскія абшчыны, пасьвячалі ў япіскапы, сьвяшчэньнікі і дыяканы. Гэтая непарыўнасць апостальскай пераемнасьці (яна азначае несупыннасьць перадачы благадаці Сьвятога Духа), ёсьць непарыўнасьць сувязі з Апостальскай Царквой і захоўваецца Праваслаўнай Царквой да сёньняшніх дзён.

Сьвята гэтае называецца Днём Троіцы, таму што ў падзеях гэтага дня сьвету адкрылася жыцьцяноснае дзеяньне ўсёй Прасьвятой Троіцы. Людзі пачалі пакланяцца і ўслаўляць тры Асобы адзінага Бога — Айца і Сына і Сьвятога Духа. Пасьля сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вучэньне Хрыста пра Трыадзінага Бога і пра ўдзел Трох Божых Асобаў ў выратаваньні чалавечага роду дасягнула выключнай паўнаты і яснасьці. У гэты дзень Праваслаўная Царква заклікае нас пакланяцца Сыну ў Айцы са Сьвятым Духам. 3 даўніх часоў вернікамі захоўваецца добры звычай упрыгожваць на сьвята Троіцы храмы і сваё жытло галінкамі маладых бярозаў, аерам і кветкамі.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

[рэдагаваць] Трапар сьвята Пяцідзясятніцы, глас 8

Благаславёны Ты, Хрысьце Божа наш, / што рыбакоў зрабіў прамудрымі, / паслаўшы ім Духа Сьвятога, / і празь іх ахапіў увесь свет. // Чалавекалюбец, слава Табе.

[рэдагаваць] Кандак сьвята Пяцідзясятніцы, глас 8

Калі Усявышні сышоў і мовы зьмяшаў, / то гэтым разьдзяліў Ён народы: / калі ж вогненныя языкі Ён раздаў,/ то да адзінства ўсіх заклікаў; // і мы ў згодзе славім Усесьвятога Духа.

[рэдагаваць] Задастойнік сьвята Пяцідзясятніцы

Радуйся, Царыца, слаўная Маці-Дзева! Ніякія даскана́лыя і красамоўныя вусны уме́льства ня маюць, каб апяваць Цябе дастойна; ня здо́льны нія́кі ро́зум ад Цябе нараджэ́ньне спасьцігнуць. Таму і мы супольна Цябе славім.

[рэдагаваць] Каталіцкая традыцыя

[рэдагаваць] Народная традыцыя

Народная назва сьвята Троіцы — Сёмуха. Сёмуха — нядзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасьля Вялікадня. Гэта старажытнае земляробчае сьвята славянскіх народаў, яно супадае з заканчэньнем веснавых палявых работ. Лякальная назва сьвята — Зелянец ("На Зелянец вясны канец").

Напярэдадні Сёмухі, у суботу, спраўляюцца Сёмушныя, ці Траецкія, Дзяды, каб ушанаваць памяць продкаў і заручыцца іх падтрымкай на добры ўраджай.

Перад сьвятам прыбіраюць і ўпрыгожваюць хаты і двары "маем" (аерам, галінкамі і дрэўцамі бярозы, клёна, рабіны, дуба). Бярозе надаецца асаблівае значэньне, 6о яна зелянее раней за іншыя дрэвы і найбольш увасабляе жыватворную сілу зямлі. Ёю ўпрыгожваюць покуць, ставяць каля брамы, весьнічак. На падлозе сьцелюць траву (часцей аер, у памяць пра тое, што першыя апосталы, якіх Гасподзь паклікаў за Сабою, былі рыбакамі); кветкамі прыбіраюць абразы, сталы, вокны.

Сьвяткуецца Сёмуха тры дні. У час сьвята ладзяць гульні, карагоды, плятуць вянкі, потым — агульнае частаваньне. У некаторых мясцовасьцях адбываецца кумаваньне, спраўляецца шмат вясельляў. Дзяўчаты на сьвята адпраўляюцца ў лес "завіваць бярозкі", бяруць пры гэтым ежу і напоі, сьпяваюць сёмушныя (траецкія) песьні, матывы каханьня і шлюбу ў якіх асноўныя. Плятуць на Сёмуху вянкі і пускаюць іх на ваду, вызначаючы такім чынам свой лёс на замужжа. Існуе яшчэ і абрад "ваджэньня куста", які мае, як і ўсе сёмушныя ўрачыстасьці, аграрны і сямейна-шлюбны зьмест. Маладую дзяўчыну ўпрыгожваюць галінкамі ("маем"), і дзявочы гурт абыходзіць двары з песьнямі. "Куставыя" песьні маюць велічальны характар і, паводле народных уяўленьняў, спрыяюць добраму ўраджаю, замужжу дзяўчат, якім адрасуюцца песьні.

Цяпер на сьвята Троіцы кветкі і галінкі дрэваў, зеляніна ўпрыгожваюць ня толькі жытло чалавека, але і храмы. Яны прыносяцца Богу як начаткі жыватворных сілаў вясны і разам э тым служаць сымбалем Царквы Хрыстовай, якая са зьяўленьнем у ёй благадаці Сьвятога Духа расквітнела і ўзвышае людзей.

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu