Сафія Валадараўна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сафія Валадараўна (каля 1140 - 5 траўня 1198) - князёўна менская, каралева дацкая.
Нарадзілася каля 1140 года - месца нараджэньня невядома, магчыма па-за межамі Полацкай зямлі, бацька Валадар Глебавіч, маці Рыкіса Баляславаўна. 23 кастрычніка 1157 года пабралася шлюбам з каралём Даніі Вальдэмарам I. Відаць гэта было вынікам нейкага пагадненьня паміж Даніяй і Полацкай зямлёй, бо ў той час Валадар быў менскім князем, а яго старэйшы брат Расьціслаў полацкім.
Запісы пра гэты шлюб зьмяшчаюць летапісы 12 стагодзьдзя «Славянская хроніка» Арнольда з Любэку і «Граматыка Саксаў». Сафія прымала актыўны удзел у тагачасным грамадзкім жыцьці Даніі. У горадзе Калюндборг Сафія пабудавала катэдру, якая лічыцца адзінай сярэднявечнай царквой Скандынавіі, пабудаванай у бізантыйскім стылі.
У Сафіі было два сыны і шэсьць дачок. Яна перажыла свайго мужа і памерла 5 траўня 1198 году, пахавана побач з Вальдэмарам у каралеўскай пахавальні горада Рынгстэд. Маюцца два яе пазьнейшыя партрэты 1580 і 1757 гадоў.
[рэдагаваць] Катэдра ў Калюндборгу
[рэдагаваць] Нашчадкі
- Кнут VI
- Вальдэмар II
- Алена
- Рыкіса
- Сафія
- Маргарэт
- Марыя
- Інгеборг