Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Салямон Майман - Вікіпэдыя

Салямон Майман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Салямон Майман (1753 або 1754 - 22 лістапада 1800, сапр. Хейман) - жыдоўскі філёзаф-асьветнік, паходзіў зь Беларусі. Нарадзіўся ў мястэчку Мір. Яго дзед і бацька былі арандатарамі ў адным з маёнткаў князя Радзівіла.

[рэдагаваць] Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам бацькі, потым скончыў жыдоўскую школу ў Міры, працягваў навучаньне ў івянецкай тальмудычнай школе і да 9 гадоў спасьцігнуў усе "прамудрасьці тальмудычнай вучонасьці". Вельмі рана пачаў чытаць гістарычныя і астранамічныя кнігі, якія меліся ў багатай хатняй бібліятэцы і спадабаліся яму больш, чым Тальмуд. Салямону Майману не было яшчэ і 12 гадоў, калі яго ажанілі з дачкой гаспадыні заезнага двара ў Нясьвіжы; у 14 гадоў ён ужо быў бацькам і зарабляў на хлеб выкладаньнем Тальмуда.

Вывучыўшы, хоць і недасканала, нямецкую мову, ён адправіўся пешшу ў Слуцак да галоўнага рабіна, які атрымаў адукацыю ў Нямеччыне, і ўзяў у яго навуковыя творы па фізыцы, оптыцы і мэдыцыне. "Калі я прачытаў гэтыя кнігі, - успамінаў пазьней Майман, - то мне адчыніўся новы сьвет. Я лічыў, што цяпер валодаю ўжо ключом да ўсіх тайнаў прыроды... Я ганарліва глядзеў на ўсіх тых, хто яшчэ ня ведаў гэтага, сьмяяўся зь іх забабонаў і выказаў гатоўнасьць асьведчыць іх паняцьці і розум".

Ва ўзросьце каля 25 гадоў Майман паехаў у Нямеччыну вывучаць мэдыцыну, філязофію, фізыку, матэматыку. Некаторы час жыў у Кёніґсбэрґу і Шчэціне, потым перабраўся ў Бэрлін. Адтуль яго выслалі незадаволеныя кіраўнікі жыдоўскай грамады, якія палічылі яго намеры герэтычнымі, і ён пасяліўся ў Познані. Тут Майман на працягу 2 гадоў быў настаўнікам у багатай жыдоўскай сям’і, але ў 1780 пад націскам рэлігійных фанатыкаў Познані быў вымушаны пакінуць горад і вярнуцца зноў у Бэрлін. Тут пазнаёміўся зь вядомым філёзафам і пісьменнікам Мэндэльсонам, доступ да якога яму адчыніла напісаная на жыдоўскай мове філязофская манаграфія. Майман настойліва вывучаў філязофію і фізыку, выявіў здольнасьці ў матэматыцы і ў пэўнай ступені авалодаў францускай мовай. У жаданьні Маймана паглыбіцца ў вывучэньне навук і "разьвіць свой розум і веды" набожныя жыды ўбачылі штосьці небясьпечнае для рэлігіі і добрых нораваў, наракаючы за гэта на польскіх рабінаў, якія "шчасьлівым выпадкам вызваліліся ад рабства забабонаў, раптам убачылі сьвятло розуму і зьнялі ранейшыя кайданы".

Пазбаўлены сродкаў існаваньня, Майман у 1782 выправіўся ў Галяндыю, але расчараваны вярнуўся ў Гамбурґ. Тут, каб атрымаць матэрыяльную падтрымку, ён наважыўся перайсьці ў хрысьціянства, хоць лічыў юдаізм ў дагматычным пляне больш чыстай рэлігіяй, і таму больш сумяшчальнай зь яго сьветапоглядам. Аднак адзін эвангельскі сьвятар адгаварыў яго ад гэтага кроку. Жывучы ў Гамбурґу ў беднасьці, Майман моцна хварэў, але ў 30-гадовым узросьце паступіў у гімназію ў Альтане, вывучаў філязофію, матэматыку, лаціну, ангельскую мову. З Гамбурґа Майман пераехаў у Бэрлін, а адтуль у Брэсляў. Тут ён пераклаў "Ранішнія часы" Мэндэльсона, напісаў "Дапаможнік да прыродазнаўства і пачаткаў" Ньютана.

Пасьля некалькіх гадоў вандраваньняў і распаду сям’і Майман зноў вярнуўся ў Бэрлін, дзе вывучаў Канта, Сьпінозу, Лёка і ў 1790 выдаў першую сваю філязоўскую працу "Спроба трансцэндэнтальнай філязофіі" на нямецкай мове. У гэты пэрыяд пашыраюцца яго сувязі зь вядомымі філёзафамі, вучонымі і пісьменьнікамі канца 18 ст. Творы Маймана чыталі і высока ацэньвалі Імануіл Кант, Ёган Вольфґанґ Ґётэ, Фрыдрых Шылер, Гумбальт; яго таленавітасьцю захапляўся Імануэль Герман Фіхтэ, які ў сваёй філязофіі разьвіў далей асобныя яго ідэі.

Свае апошнія гады з 1795 па 1800 Салямон Майман правёў у маёнтку графа Калькрайта (каля Познані), высланага з Бэрліна за вальнадумства. Пахаваны ў Глогаве. Ёсць зьвесткі, што ўсе рэчы і творы Маймана, якія знаходзіліся ў мясцовай жыдоўскай грамадзе, былі ёю спаленыя.

[рэдагаваць] Філязофскія погляды

У навуковай літаратуры Маймана называюць нямецкім, жыдоўскім або польскім мысьліцелем, хоць вядома, што значную частку свайго жыцьця ён правёў у Беларусі, дзе фармаваўся яго сьветапогляд, дзе ён пачаў сваю выкладчыцкую і літаратурную дзейнасьць. Станаўленьне Маймана як філёсафа непасярэдна зьвязана з асноўнымі пэрыядамі яго жыцьця і дзейнасьці на Беларусі, у Польшчы і Нямеччыны. Зь дзіцячых гадоў ён быў сьведкам сацыяльнай несправядлівасьці, прыгнёту і бяспраўнага становішча сялян-беларусаў, сваіх землякоў-жыдоў, самавольства і пагардлівых адносін да людзей з боку магнатаў і князёў. У сваёй "Аўтабіяграфіі" (1791) Майман усебакова адлюстраваў жыцьцё і побыт насельніцтва Беларусі, надзённыя праблемы сацыяльна-эканамічнага і духоўнага жыцьця грамадзтва. "Тагачасны лад нашай краіны наогул, - адзначаў ён, - і нашага народа, які, як асёл, стагнаў пад дзьвюма ношамі - сваім уласным невуцтвам і забабонамі пануючага насельніцтва, няшчасьці маёй сям’і - усё спалучылася разам, каб памяшаць майму разьвіцьцю і перашкодзіць праяўленьню маіх прыродных здольнасьцей". Майман падкрэсьліваў зьмешаны характар польскага і беларускага шляхты, сярод якога толькі нямногія маюць магчымасьць прасьвятліць сябе выхаваньнем, навучаньнем і мэтазгоднымі падарожжамі і судзейнічаюць такім чынам свайму агульнаму дабру і дабру сваіх падданых, а большасьць праводзіць сваё жыцьцё ў невуцтве і амаральнасьці, безразважна аддаецца самым гнюсным захапленьням, якія губяць тысячы іх падначаленых. "Яны, - пісаў Салямон Майман, - адзначаюцца тытуламі і ордэнамі, якія зьнеслаўляюць сваімі дзеямі, валодаюць велізарнымі маёнткамі, якімі не ўмеюць кіраваць, пастаянна вядуць паміж сабой сваркі, у выніку чаго дзяржава непазьбежна становіцца здабычай суседзяў, што зайздросьцяць яе вялікасьці". У пацьверджаньне сваіх высноваў Майман прыводзіў шэраг канкрэтных прыкладаў жорсткасьці і нядобразычлівых адносін да людзей з боку прадстаўнікоў улады, у тым ліку гетмана польнага і ваяводы літоўскага Радзівіла.

У сьветапогляднай эвалюцыі Маймана паказальным ёсьць яго стаўленьне да жыдоўскага рэлігійна-містычнага вучэньня Кабалы, якое прыцягнула ўвагу прагнага да ведаў юнака найперш сваім мэтадам, што дазваляў разьвіваць новыя палажэньні з законаў Сьвятога пісаньня. Пазнаёміўшыся з асноўнымі палажэньнямі гэтага вучэньня, ён пераканаўся, што яно "ёсьць не што іншае, як наданьне тайнам прыроды формы баек і алегорый". Падобнымі тлумачэньнямі Салямон Майман выклікаў незадаволенасьць з боку артадаксальных кабалістаў, якія сьцвярджалі, што Кабала - гэта не чалавечая, а боская навука і тлумачыць яе тайны згодна з розумам і прыродай - значыць прыніжаць яе. Майман зрабіў крытычны аналіз палажэньняў і практыкі хасыдызму - рэлігійнага руху сельскага жыдоўскага насельніцтва Валыні і Падоліі, асноўная ідэя якога заключалася ў прынцыпе "літара мёртвая, дух жыватворны, мэта жыцьця - злучэньне з Богам пры дапамозе малітвы".

Выхаваны ў духу юдаізму, Майман стаў гарачым прыхільнікам філязофіі жыдоўскага тэоляга і лекара 12 ст. Майсея Майманіда, таму і зьмяніў сваё прозьвішча. Яшчэ ў Польшчы ён пазнаёміўся з найбольш вядомым творам Майманіда "Морэ Нэбухім" ("Даведнік блукаючага") і напісаў да яго камэнтар, у якім падкрэсьліваў рацыяналізм свайго духоўнага настаўніка, яго імкненьне абмежаваць веру на карысьць ведаў, растлумачыць усё незразумелае і загадкавае натуральнымі законамі. Паводле ўласнага прызнаньня, авалоданне вучэннем Майманіда стала паваротным момантам у станаўленні Маймана як мысьліцеля, дало моцны штуршок разьвіцьцю яго здольнасьцей. Пры гэтым, як адзначаў сам філёзаф, пераважны ўплыў на яго мела не ўласна філязофская сыстэма Майманіда, а сьмелы палёт яго думак, яго любоў да ісьціны, цьвёрдасьць у прынцыпах, строгі мэтад дасьледаваньня, энэргічны пратэст супраць невуцтва і забабонаў. Праз Майманіда Майман-Хейман прыйшоў да арыстоталевай філязофіі, што дазволіла яму пазьней напісаць спэцыяльную працу "Катэгорыі Арыстоталя". Думкі Арыстоталя аб прымаце формы над матэрыяй, а таксама вучэньне Плятона аб ідэях сустракаюцца і ў майманавай "Трансцэндэнтальнай філязофіі". На станаўленьне яго сьветапогляду на першым этапе паўплывала і знаёмства з філязофскай сыстэмай Сьпінозы. "Глыбокія думкі гэтага філёзафа, - пісаў Салямон Майман у "Аўтабіяграфіі", - і яго любоў да ісьціны мне моцна спадабаліся, і так як я ўжо ў Польшчы пры дапамозе кабалістычных кніг наткнуўся на яго сыстэму, то я зноў пачаў разважаць аб ёй і да таго пераканаўся ў ісьціннасьці яе, што ніякія стараньні Мэндэльсона не ў стане былі адцягнуць мяне ад яе". Уплыў Сьпінозы праявіўся і ў вучэньні Маймана аб бясконцым розуме, у яго спробах стварыць, падобна геаметрычнаму мэтаду Сьпінозы, сваю ідэальную, чыста аналітычную сыстэму.

Сталым творчым пошукам, нястомнай працай у авалоданьні асновамі навук, плённай асьветніцкай дзейнасьцю пазначаны другі пэрыяд жыцьця і творчасьці Маймана, які пачаўся з другога наведваньня Бэрліна (1780). Тут вырашальны ўплыў на яго зрабілі філязофскія погляды Імануіла Канта, глыбокае вывучэньне яго сыстэмы і абгрунтаваныя спробы ўдасканаліць яе. Спачатку беларускі жыдоўскі філёзаф склаў заўвагі да "Крытыкі чыстага розуму" Канта, потым на аснове гэтых матэрыялаў падрыхтаваў фундамэнтальную працу "Спроба трансцэндэнтальнай філязофіі", у якой найбольш поўна і грунтоўна выкладзены яго філязофскія погляды. Азнаёміўшыся з рукапісам Маймана, Кант адзначаў, што ніхто зь яго праціўнікаў ня толькі не зразумелі яго і галоўнага пытаньня так добра, як ён, але "вельмі нямногія асобы наогул валодаюць такой дасьціпнасьцю для падобнага роду дасьледаваньняў".

З пункту гледжаньня Маймана, існуе толькі сьвядомасць зь яе ўяўленьнямі, якая з самой сябе па сваіх уласных законах упершыню стварае свой уласны прадмет і тым самым надае яму аб’ектыўнасьць і рэальнасьць, гэта значыць усеагульны і неабходны характар. Паводле Маймана, усякае пазнаньне магчыма толькі як пазнаньне працэсу ўзьнікненьня прадмета: яно спасьцігае толькі тое, што само стварае ў выглядзе сваіх аб’ектаў, надаючы ім характар неабходнасьці. Законы ж прыроды вызначаюцца дзейнасьцю розуму, а катэгорыі лёгікі зьяўляюцца ўмовамі існаваньня ўсіх прадметаў магчымага вопыту. У сваей крытыцы філязофскай канцэпцыі Канта ён зыходзіць з палажэньня аб тым, што па-за межамі нашай сьвядомасці нічога ня можа існаваць, і таму з пункту гледжаньня тэарэтычнага розуму ўяўленьне незалежнай ад сьвядомасьці, без канкрэтных прыкмет "рэчы ў сабе" зьяўляецца неймаверным і немагчымым. "Усякая прыкмета, - пісаў Майман у сваей працы "Аб прагрэсе філязофіі", - пры дапамозе якой мы ўяўляем які-небудзь прадмет, знаходзіцца ў сьвядомасьці, рэч у сабе павінна быць па-за сьвядомасьцю і незалежнай ад яе: значыць, яна ёсьць рэч без прыкметы, неўяўляемая, неймаверная рэч, бяссэньсіца. У паняцьці рэчы ў сабе заключаецца цэнтр цяжару дагматычнай мэтафізыкі, зь ім яна стаіць і падае". Такім чынам, Майман пераадольвае дуалізм Канта, суб’ектыўна-ідэалістычна лічыць, што існуе толькі адзін сьвет - сьвет сьвядомасьці і як дадзенае не можа быць растлумачаны. Філёзаф Вітэ адзначаў, што Салямон Майман стаў "пачынальнікам таго філязофскага кірунку, у якім зыходзяцца Фіхтэ, Гегель і Шэлінг, ён зьявіўся пачынальнікам маністычнага ідэалізму, які ў 1-й палове нашага стагодзьдзя адыгрываў вялікую ролю не толькі ў філязофіі, але ва ўсей навуцы і вынікі чаго ўсе яшчэ відавочныя".

Пэўны ўнёсак зрабіў Майман у распрацоўку трансцэндэнтальнай дыялектыкі (вучэньне аб катэгорыях, аб антыноміях і паралягізмах і інш.), праблем лёгікі, этыкі і эстэтыкі. Як і іншыя вальнадумцы-асьветнікі, Майман сьцвярджаў права людзей на жыцьцё, авеянае радасьцю пазнаньня, напоўненае сьвятлом розуму і ісьціны. У адрозьненьне ад Мэндэльсона, які патрабаваў ад жыдоўскай інтэлігенцыі "разумнай маралі" і "натуральнай рэлігіі", ён лічыў, што людзям найперш неабходна даць кнігі, у якіх галоўнае мейсца займалі б пытаньні прыродазнаўства, матэматыкі і філязофіі. З уласьцівай яму энэргіяй Салямон Майман узяўся за выданьне навуковай літаратуры для польскіх жыдоў, але адсутнасьць сродкаў і адмова сяброў Мэндэльсона фінансаваць такія выданьні сарвалі гэта пачынаньне. Адной з прычын такога становішча магло быць і тое, што, як пісаў Майман у сваёй "Аўтабіяграфіі", пры тагачасным рэлігійным і палітычным становішчы жыдоў частка адукаваных людзей не жадала вывучаць навуку па падручніках на жыдоўскай мове, "нязручнай для выкладаньня навуковых палажэньняў", а неадукаваная большасьць народа лічыла ўсякую навуку, хоць і на жыдоўскай мове, забароненым плодам і займалася толькі вывучэньнем Тальмуда і яго шматлікіх камэнтараў. Асьветніцтву Майман адводзіў асабліва вялікую ролю ў вырашэньні надзённых праблем дня, рэфармаванні існуючай сыстэмы ўлады і грамадзкіх адносін, маральным і духоўным узбагачэньні людзей.

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu