Расьціслаў Глебавіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Расьціслаў Глебавіч (1090-я — пасьля 1161/1162), князь менскі (1140-я - 1151; 1158 - 1161/1162), князь полацкі з 1151 па 1158 год. Сын менскага князя Глеба Ўсяслававіча. Вёў барацьбу за ўстанаўленьне дамінуючага становішча Менска ў Полацкай зямлі. Жанаты на Сафіі Яраслаўне, сястры Юрыя Яраслававіча Тураўскага.
У 1151 годзе ў выніку змовы палачан супраць Рагвалода-Васіля Расьціслаў заняў полацкую пасаду, а Рагвалод-Васіль быў зьняволены у менскай турме. Менск быў перададзены ў валоданьне Расьціслававага брата Валадара Глебавіча. 23 кастрычніка 1157 года была выдадзена замуж за караля Даніі Вальдэмара I Расьціславава пляменьніца Сафія Валадараўна. Відаць гэта было вынікам нейкага Расьціслававага пагадненьня заключанага паміж Полацкай зямлёй і Даніяй.
У 1158 годзе быў вымушаны вызваліць Рагвалода-Васіля, які хутка захапіў Друцак выгнаўшы адтуль сына Расьціслава - Глеба. Расьціслаў разам з Валадар наладзіў выправу на Друцк, але не здолеўшы захапіць яго браты склалі мір з Рагалодам-Васілём. У тым жа 1158 годзе палачане склалі змову супраць Расьціслава, нават хацелі забіць яго, але ён быў папярэджаны сваім «дзецкім» - малодшым дружыньнікам. Расьціслаў быў вымушаны пайсьці з Полацка ў Менск, але па дарозе моцна парабаваў полацкія воласьці. Полацкім князем з 8 ліпеня 1158 года зноў стаў Рагвалод-Васіль, які ў хаўрусе з смаленскімі князямі выступіў супраць Глебавічаў. Забраўшы ў іх Ізяслаўль і перадаўшы яго сваім хаўрусьнікам Давыдавічам, пратрымаўшы ў безвыніковай 10-дзённай аблозе Менск заключыў з Расьціславам мір. Валадар жа не заключаў міру з Рагвалодам-Васілём, бо ў гэты час «ходяше под Литвою в лесех» - недзе ў Менскім княстве на памежжы з літоўцамі.
У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль захапіўшы Давыдавічаў – Брачыслава і Валодшу, пасадзіўшы іх у менскую турму. У выніку гэтага ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль наладзіў новую выправу на Менск – Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль.
У 1161 годзе Рагвалод-Васіль па нейкіх прычынах зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. У гэтым жа годзе Расьціслаў памёр, менскім князем стаў Валадар.
[рэдагаваць] Нашчадкі
- Глеб
- Сьвятаслаў ? - магчыма тоесны з Глебам, калі так, то магчыма ў Расьціслава быў адзіны вядомы нам сын - Сьвятаслаў-Глеб.
Папярэднік: Рагвалод III Васіль |
Полацкі князь 1151 – 1158 |
Наступнік: Рагвалод III Васіль |